Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

9. Прачытайце тэкст. Выпраўце памылкі, якія дапушча- ны пры афармленні дакумента.

ВЫПІСКА

з рашэння агульнага сходу працоўных і служачых глаўбудтрэста

Павестка дня

1. Аб адкрыцці новай фабрыкі-пральні да Новага года - пах-вальным жаданні зрабіць вольнымі нашых жанчын-гараднянак ад працоўных турбот.

Выступаючыя адзначылі бойкі пачатак будаўніцтва камбіна-та. Калектыў будаўнікоў сёмага трэста у кароткі тэрмін пабудавалі корпус. Наступіў час уключацца ў стварэнне фабрыкі субпадрад-ным арганізацыям: гэта трэсту №12, Гроднанафтахіммантажу і інш. Але кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў не спяшаюцца пасылаць на аб'ект рабочых.

У гэтым годзе трэба будзе асвоіць 772 тысячы рублёў. Прайш-ло шэсць месяцаў, а выканана на 220 тысяч рублёў. Будоўлі не ха-пае бетону, раствору. У гэтым вінаваты трэст №14.

10. Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з'яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ. Складзіце варыянты пісьма-запыту і пісьма-адказу.

Паважаныя! Я скончыў тры курсы дзённага аддзялення хіміка-тэхналагічнага інстытута і з 1997 года працую на Лідскім лакафар-бавым заводзе на пасадзе зменнага майстра і вучуся на завочным аддзяленні інстытута. З 1996 года супрацоўнічаю ў сцянным і мна-гатыражным друку, маю апублікаваныя работы.

Вельмі прашу паведаміць, на якіх умовах магчымы перавод на факультэт журналістыкі з тэхнічнага ВНУ. Якія прадметы патрэб-на даздаваць? Якія неабходныя дакументы для пераводу?

Перавод на факультэт журналістыкі магчымы толькі з факуль-тэтаў і аддзяленняў журналістыкі дзяржаўных універсітэтаў. Пы-танне аб пераводзе вырашаецца персанальна камісіяй па пераво-дах, якая працуе ў другой палове чэрвеня кожны год. Студэнты тэх-нічных ВНУ могуць паступіць на факультэт журналістыкі толькі на агульных асновах на першы курс.

  1. Напішыце справавыя лісты: пра пастаўку камп'ютэ-раў; прэтэнзія аб неаплаце за педагагічную практыку; пра зап-рашэнне на міжнародную канферэнцыю і інш.

  2. Складзіце рэзюме для атрымання пасады: а) сацы-яльнага педагога ў школе; б) дэфектолага ў дзіцячым садку; в) псіхолага на прадпрыемстве; г) псіхолага ў фірме.

РАЗАЗЕЛ 7

Тэорыя і практыка пераклалу навуковых тэкстаў 3 рускай мовы на беларускую

У цяперашні час ужо не выклікае сумнення неабходнасць лінгвістычнага вывучэння тэорыі і практыкі перакладу навуковай і тэхнічнай літаратуры. Дадзеная дысцыпліна ўзнікла на мяжы лінгвістыкі з аднаго боку, і навукі і тэхнікі - з другога. Таму перак-лад навуковай і тэхнічнай літаратуры неабходна разглядаць і з мо-вазнаўчых (пры даследаванні агульнамоўных пытанняў), і з наву-кова-тэхнічных (пры разглядзе тэрміналогіі) пазіцый.

Калі скульптар высякае скульптуру з каменю, ён кіруецца не толькі сваёй першапачатковай задумкай, але і канкрэтнымі ўласці-васцямі і якасцямі таго матэрыялу, які ёсць перад ім. Яму неабход-на прымаць пад увагу тое, як крышыцца камень пад разцом, якая яго супраціўляльнасць, цвёрдасць, зыходныя недахопы. Інакш ка-жучы, медыум (матэрыял) адыгрывае ў працэсе творчасці актыў-ную ролю і, у вядомым сэнсе, азначае канчатковы вынік. «Тпе тесіішгі І8 те тезза§е (Медыум ёсць паведамленне, пасланне)» -пісаў Маршал Мак Люан. Гэта значыць, што пры перакладзе адна мова адыгрывае ролю пасрэдніка, медыума, пры дапамозе якога перадаецца сэнс выказанага на іншай мове. Пры гэтым, канечне, неабходна ўлічваць уласцівасці, якасці і магчымасці мовы, на якую робіцца пераклад. Даслоўны пераклад рэальна не існуе. Нават пры перакладзе з адной блізкароднаснай мовы на другую некаторыя змяненні непазбежны.