Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

Структура рэферата

• Тытульны ліст, на якім указваецца: назва навучальнай ўста-новы; тэма рэферата; дысцыпліна, па якой выконваецца рэферат; прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт, курс студэнта, які выка-наў рэферат; горад, год.

• План (змест) рэферата.

  • Уводзіны, дзе адлюстроўваецца актуальнасць праблемы, на-зва рэферата, мэта, задачы, метады даследавання, якія прымянялі-ся пры падрыхтоўцы рэферата.

  • Асноўны змест рэферата, які раскрываецца ў главах з адпавед-нымі назвамі. Главы пры неабходнасці могуць дзяліцца на парагра-фы. У гэтай частцы раскрываюцца асноўныя тэарэтычныя палажэнні, вывучаемыя праблемы і адлюстроўваецца стан спраў у практыцы.

  • Заключэнне, у якім адзначаецца: ці дасягнута мэта, выраша-ны пастаўленыя задачы, робяцца агульныя вывады па праблеме, уносяцца рэкамендацыі і прапановы для практыкі.

  • Спіс выкарыстаных літаратурных крыніц, якія прадстаўлены ў алфавітным парадку аўтараў ці (калі аўтары на тытульным лісце не ўказаны) па алфавітным размеркаванні загалоўкаў. Паслядоўнасць зыходных дадзеных па крыніцах: прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі (артыкула, зборніка), нумар тома, месца выдання, назва выда-вецтва, год выдання, нумар часопіса, колькасць старонак.

  • Дадатак (калі ёсць).

АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА

Папера стандартнага фармату А 4. Нумерацыя старонак скраз-ная (арабскімі лічбамі ў правым верхнім вугле). На тытульным лісце нумар старонкі не ўказваецца, аднак гэта старонка лічыцца першай.

Назвы глаў і параграфаў абавязкова прыводзяцца ў тэксце. Кожная глава пачынаецца з новай старонкі. Усе структурныя раз-дзелы рэферата (уводзіны, асноўная частка, спіс выкарыстаных крыніц, заўвагі) пачынаюцца з новай старонкі.

ПААРЫХТОЎКА РЭІІЭНЗІІ

Падрыхтоўка рэцэнзіі ажыццяўляецца ў два этапы: падрых-тоўчы - папярэдні разбор рэцэнзуемай работы, падрабязнае і глы-бокае яе вывучэнне, выпісванне асабліва значных момантаў, фікса-ванне ўзнікшых уражанняў. Вынікам этапа з'яўляецца канчаткова складзены вобраз аналізуемага твора і сфарміраванае ўражанне аб ім; асноўны - звязаны з напісаннем самой рэцэнзіі. Спачатку скла-даецца план, куды ўключаюцца: асноўныя пытанні, асвяціўшы якія, можна найбольш поўна апісаць работу і даць ёй адзнаку; паслядоў-насць выкладу матэрыялу з выдзяленнем асноўнага і дадатковага.

Кола пытанняў, якія абмяркоўваюцца рэцэнзентам, уключае:

  • Тэму, ідэю работы (аб чым яна і які асноўны вывад робіцца з яе аналізу).

  • Праблематыку. Акрамя асноўнай у рабоце можа быць шмат тэм і ідэй. У рэцэнзіі ацэньваюцца найбольш істотныя з іх, высвят-ляецца навуковая навізна, значнасць і змястоўнасць работы, тэарэ-тычнае і практычнае значэнне новага.

  • Асноўны змест (асноўныя моманты, якія разглядаюцца ў ра-боце і з якімі неабходна пазнаёміць чытача).

  • Актуальнасць (адзначаецца важнасць пастаўленых аўтарам пытанняў).

Аргументаваны разбор і абгрунтаваны вывад - неабходныя ўмовы рэцэнзіі.