Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

Стылістыка. Асаблівасці навуковага стылю

§1. Паняууе стылю

Стылістыка (ад лац. зіуіоз завостраная палачка для пісьма) -раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні).

Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з'яўляюц-ца правілы ўжывання лексічных адзінак, марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый, распрацаваных у адпаведнасці з функ-цыянальным размежаваннем літаратурнай мовы ў розных сітуацы-ях моўнага кантактавання.

«Функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ад-розніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення называецца стылем»22.

У сучаснай беларускай мове адрозніваюць кніжныя стылі: наву-ковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы. Ім стылістычна супраць-пастаўляецца размоўнае маўленне, якое выступае ў вуснай форме. Асаблівае месца ў сістэме стыляў займае стыль мастацкай літа-ратуры. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў.

Стылістычная характарыстыка слова вызначаецца ў залежнасці ад таго, як яно ўспрымаецца тым, хто гаворыць: як замацаванае за пэўным функцыянальным стылем. Напрыклад, да навуковага сты-лю адносяцца тэрміны (анамальныя дзеці, педагагічнае майстэр-ства і г.д.); да публіцыстычнага - словы з грамадска-палітычнай сферы (гонка ўзбраенняў, сусветны валютны фонд); да афіцыйна-дзелавога - ніжэйпадпісаны, вышэйадзначаны і г.д. - або як міжсты-лёвыя (гаварыць, адзначаць, падзел і г.д.).

Найбольш выразна супрацьпастаўлены кніжныя і размоўныя словы (умешвацца -улазіць, гаварыць - лепятаць і г.д.).

Стылістычная афарбоўка лексікі найбольш пэўна выяўляецца ў маўленні. Кніжныя словы не падыходзяць да простай гутаркі, напрыклад: На зялёных насаджэннях з'явілася першае лісце. Раз-моўныя і прастамоўныя словы несумяшчальны з афіцыйна-дзела-вым стылем. Навуковыя тэрміны недарэчна выкарыстоўваць у раз-мове з дзецьмі. Напрыклад: Напэўна, наш тата будзеў візуальным кантакце з дзядулем Васілём на працягу ўсяго дня.

22 Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. - Мінск: Выш.школа, 1990. - С.141.

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камуніка-цыйнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адбо-ры і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы (гл. табліцу «Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы»).

§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы

Навуковы стыль - гэта стыль навуковых артыкулаў, дакла-даў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі - па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты ака-ляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з'явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.

Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэн-нем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго ста-наўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведам-лення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі па-чала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

Асноўная функцыя навуковай мовы - доказны выклад навуко-вай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэ-тай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкла-ду; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб'ектыўнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педа-гагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спе-цыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага аб-страктнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).

Больш падрабязна навуковы стыль будзе разгледжаны ў трэцім параграфе гэтага раздзела.

Афіцыйна-дзелавы стыль - гэта стыль дакументаў, міжна-родных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі - паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі.

У штодзённым жыцці чалавек наладжвае афіцыйныя адносі-ны з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, якія замацаваны ў законах, праві-лах. Са школы мы карыстаемся рознымі дакументамі, пішам заяву, пратакол, справаздачу і іншыя дзелавыя паперы.

Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкла-ду, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размер-каванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстрас-насць, афіцыйнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю:

шырокае выкарыстанне тэрміналогіі справаводства; наяўнасць асаб-лівай фразеалогіі, а таксама шматлікіх маўленчых стандартаў, клішэ; выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў (на аснове, у адносінах і г.д.); выкарыстанне намінатыўных сказаў з пералікам; адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўных маўленчых сродкаў.

Публіцыстычны стыль - гэта стыль грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі - уздзейнічаць на масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д.

Прызначэнне публіцыстыкі - паведамляць навіны штодзённа-га жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Гэтым выклікана, з аднаго боку, выкарыстанне гра-мадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога - моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.

У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-аб-страктная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастац-кая, формы адлюстравання рэчаіснасці.

Асноўныя стылёвыя рысы: лаканічнасць выкладу пры інфар-мацыйнай насычанасці; даходлівасць выкладу (газета - найбольш пашыраны від масавай інфармацыі); эмацыянальнасць, абагульне-насць, прастата, натуральнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: грамад-ска-палітычная лексіка і фразеалогія; выкарыстанне маўленчых штампаў, клішэ, лёгкая іх узнаўляльнасць (працаўнікі палёў, ра-ботнікі прылаўка, сяброўская атмасфера, майстры скуранога мяча, сталёвы конь і інш.); выкарыстанне кароткіх сказаў - «рубленая» проза; эліптычныя сказы /бездзеяслоўныя фразы/ (прыватызацый-ны чэк - кожнаму, банкі - не толькі для банкіраў і г.д.); выкарыс-танне выяўленча-выразных сродкаў мовы (рытарычныя пытанні, паўторы, інверсія і інш.).

Стыль мастацкай літаратуры - гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў - перадаць свае адносіны да на-вакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д.

Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца мастацкія творы розных жанраў. У маўленчай тканіне тво­ра элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыяналь-на ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць яго да супольнай з пісьмен-нікам творчасці. Пры гэтым эстэтычная функцыя нібы наслойваец-ца на камунікацыйную, зліваецца з ёю.

Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.

Характэрныя асаблівасці стылю мастацкай літаратуры: шырокае выкарыстанне лексікі і фразеалогіі другіх стыляў; вы-карыстанне выяўленча-выразных сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, перыфразы, увасабленні, сінонімы, антонімы, мнагазнач-ныя словы і г.д.); праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара (аў-тарскі стыль).

Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць па-пярэднягя абдумвання выказванняў; суб'ектыўнасць; эмацыяналь-насць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае вы-карыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлен-ня); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зва-ротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі (адваротны парадак слоў).