- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіішя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярол іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •4.1. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •4.2. Лыялектная мова
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. Прачытайце наступныя тэксты. Выдзеліце ў іх важныя палажэнні. Выпішыце ключавыя сказы. Н аснове тэкстаў уіі і уш складзіце апорны план і пабудуйце вуснае выказванне.
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце сло- вы, агульныя для рускай і беларускай моў. Якія нормы беларус- кай літаратурнай мовы адлюстраваны ў перакладзеным тэксце?
- •7. Карыстаючыся «Слоўнікам націску беларускай мовы» м.В.Бірылы, пастаўце націск у настуных словах. Падкрэсліце тыя, у якіх націск у беларускай і рускай мовах не супадае.
- •8. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Выз- начце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •9. Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце ас-ноўныя адрозненні (фанетычныя, акцэнтныя, словаўтвараль-ныя, марфалагічныя) паміж рускім і беларускім тэкстамі.
- •§2. Фуншыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сролкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнаспь. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паход-жання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх? Калі і як узнікла мова?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак ка-мунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Пад-бярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •7. Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўлен- чай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •8. Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •10. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце ас- ноўную думку кожнага з іх. Выпішыце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць тэму тэксту.
- •II. Прачытайце тэксты. Параўнайце іх з пункту погляду чля- нення на абзацы. Вызначце функцыі і ролю абзаца ў кожным тэксце. Да якіх тыпаў маўлення адносяцца дадзеныя тэксты?
- •12. Падрыхтуйце вуснае выступленне-разважанне на тэму «ххі стагоддзе - стагоддзе адраджэння нацыянальнай мовы і культуры». У якасці ключавых можна выкарыстаць словы:
- •13. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •Лексіка беларускай мовы паводле сфер яе выкарыстання
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •2.1. Дыялектная лексіка
- •2.2. Спецыяльная лексіка
- •2.2.1. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы
- •2.2.2. Узаемадзеянне паміж спешыяльныімі і агульнаўжывальнымі словамі
- •2.3. Жаргонная і аргатыўная лексіка
- •1. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сфе-ру іх выкарыстання.
- •2. Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •4. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу-мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы-вальнымі словамі.
- •5. Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •7. Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •8. Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.
- •9. Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з'яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).
- •10. Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Выз- начце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.
- •11. Прачытайце. Назавіце прафесіяналізмы і вызначце, у чым асаблівасць выкарыстання гэтых слоў, якая іх функцыя ў тэксце.
- •12. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце ў адну групу агульнанавуковыя тэрміны, а ў другую - тэрміны, якія належаць толькі да тэрміналогіі дэфекталогіі, педагогікі, псіхалогіі.
- •13. Выпішыце з тэксту: а) вузкаспецыяльную лексіку, б) тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні, в) агульнаўжы-вальную лексіку.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса-нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіішя беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •З.І.Сістэмнасць тэрмінаў
- •3.2. Адназначнасць
- •3.3. Сінаніллія, дублетнасць, варыянтнасць
- •3.4. Аманімія
- •3.5. Антанімія
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •4.1. Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў
- •4.2. Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •4.3. Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •5.1. Асваенне запазычаных тэрмінаў
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •1. Прачытайце «Прадмову» да чацвёртага выпуска «Бела-рускай навуковай тэрміналогіі» (Мн, 1923). На аснове якой лексікі і якім шляхам адбывалася фарміраванне тэрміналогіі псіхалогіі?
- •6. У якіх галінах навукі могуць выкарыстоўвацца пры- ведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць? Як называюцца такія тэрміны і чаму? Складзіце сказы з выдзеленымі тэрмінамі.
- •7. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову і падбярыце да іх адпаведныя антонімы. Вызначце, да якіх часцін мовы ад- носяцца антонімы, а таксама іх від (лексічныя ці словаўтва- ральныя).
- •9. Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, вызначце, у якім выпадку беларускі эквівалент будзе абазначаць дзеянне, а ў якім - вынік дзеяння.
- •Выпішыце з тэксту: а) невытворныя тэрміны; б) выт-ворныя тэрміны. Падзяліце іх на марфемы.
- •12. Карыстаючыся руска-беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы падручніка, выпішыце па 3-4 беларус- камоўныя тэрміны, якія маюць аднолькавы корань.
- •Запішыце, якія вы ведаеце, тэрміны з коранем -вуч-, -лог-, -педагог-. Складзіце з імі сказы.
- •Прачытайце тэкст, выпішыце тэрміны: а) утвораныя пры дапамозе прыставак, б) пры дапамозе суфіксаў. Растлумач-це, якое новае значэнне (лексічнае ці граматычнае) надаюць названыя марфемы.
- •15. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
- •Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце тэрміны і вызначце, якім спосабам яны ўтвораны.
- •Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў: у 2-х та-мах» а.М.Булыкі (Мінск, 1999), вызначце паходжанне ніжэйпрыведзеных тэрмінаў. Назавіце іх фанетычныя і мар-фалагічныя асаблівасці.
- •23. Падзяліце тэрміны на марфемы і ўкажыце іх значэнне ў прыведзеных іншамоўных тэрмінах.
- •24. Перакладзіце тэксты. Падкрэсліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнікамі рускай мовы ў плане вымаўлення і правапісу.
- •Карыстаючыся слоўнікамі, прыведзенымі ў канцы пад-ручніка, выпішыце тэрміны розных часцін мовы (па 5 прык-ладаў) і ахарактарызуйце іх граматычныя асаблівасці.
- •Прачытаце тэкст, выпішыце тэрміны-словы (па 2-3 прыклады на кожную часціну мовы). Зрабіце вывады адносна частотнасці тэрмінаў розных часцін мовы?
- •§1. Паняіше «лексікаграфіі» і «тэрмінаграфіі»
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •1. Вызначце тып і від слоўнікаў, з якіх узяты прыклады. Прачытайце і параўнайце будову слоўнікавых артыкулаў.
- •3. Прачытайце тэкст. Карыстаючыся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» ў 5-ці тамах, вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
- •Стылістыка. Асаблівасці навуковага стылю
- •§1. Паняууе стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовы
- •3.1. Лексічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.4. Асноўныя прыметы навуковага тэксту
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю.
- •2. Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэ- тай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту.
- •3. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны на- лежаць. Аргументуйце свой адказ.
- •4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаб- лівасці навуковага стылю.
- •5. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).
- •Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць ва-шага навуковага тэксту.
- •9. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце лек-січныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •§1. Паняіше дакумента. Класіфікацыя і рэквізіты дакументаў
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афішыйна-дзелавых папер і асаблівасш мовы дакументаў
- •Дакументу не ўласцівы Дакумент павінен быць
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •9. Прачытайце тэкст. Выпраўце памылкі, якія дапушча- ны пры афармленні дакумента.
- •10. Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з'яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ. Складзіце варыянты пісьма-запыту і пісьма-адказу.
- •Напішыце справавыя лісты: пра пастаўку камп'ютэ-раў; прэтэнзія аб неаплаце за педагагічную практыку; пра зап-рашэнне на міжнародную канферэнцыю і інш.
- •Складзіце рэзюме для атрымання пасады: а) сацы-яльнага педагога ў школе; б) дэфектолага ў дзіцячым садку; в) псіхолага на прадпрыемстве; г) псіхолага ў фірме.
- •Тэорыя і практыка пераклалу навуковых тэкстаў 3 рускай мовы на беларускую
- •§1. Змест паняішя «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •1. Перакладзіце тэксты. Вызначце асноўныя адрозненні паміж рускай і беларускай мовамі ў галіне фанетыкі і правапісу.
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар-мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •3. Перакладзіце тэксты. Адзначце несупадзенне граматыч- ных форм слоў розных часцін мовы ў адной і другой мовах.
- •4. Перакладзіце тэксты. Якімі прыёмамі перакладу вы ка- рысталіся?
- •5. Перакладзіце тэксты. Вызначце віды трансфармацый, якія атрымаліся пры перакладзе.
- •6. Перакладзіце тэксты. Падкрэсліце сказы з марфалагіч-нымі трансфармацыямі прамой лініяй, а з сінтаксічнымі транс-фармацыямі - хвалістай.
- •7. Перакладзіце тэксты. Адзначце, які з прыёмаў перакла-ду вы выкарыстоўвалі часцей?
- •Структура рэферата
- •Патрабаванні аа зместу рэііэнзіі
- •План напісання воазыва
- •Тэхналогія паарыхтоўкі ааклааа
- •Узоры афармлення некаторых аакументаў
- •Аўтабіяграфія
- •Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў аэфекталогіі
- •Кароткі руска-беларускі саоўнік тэрмінаў псіхалогіі
- •Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў пелагогікі
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Ё6бёў, а.В Всзйё ё пТсі а[ ёа / тТа баа. ААбП пёТё. - ет п-6т а [ /а.: 6а ёёп, 1998. - 416 п.
- •I абз ўфпёаў, а.А. Ааёаб6Пёаў ] т аа. Т бабапё аў ёаёП3ёа: Тбаё6й ё6] / а.А.І абз ўфпёаў. - АбТ а[ а, 2003. - 131 п.
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
Тэрміны ўваходзяць у лексічную сістэму сучаснай беларускай мовы і маюць форму асноўных марфалагічных катэгорый. Грама-тычны фонд тэрміналогіі прадстаўлены знамянальнымі словамі: назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, дзеепрымет-нікамі. Ядро тэрміналогіі складаюць паўназначныя словы - агуль-ныя назоўнікі. Аднак дастаткова часта выкарыстоўваюцца уласныя назоўнікі, якія могуць пераходзіць у разрад агульных. Пры дапамо-зе ўласных назоўнікаў ўтвараюцца тэрміны ад прозвішчаў вучоных: сямейная атаксія Фрыдрэйха, хвароба Літля, ідыятыя Тэя-Сакса, сіндром Клайнфельтэра, сіндром Шарашэўскага - Тэрнера і г.д.
У цэлым выкарыстанне ўласных назоўнікаў як вытворных тэрмінаэлементаў характэрна для шэрагу тэрміналагічных слова-ўтваральных мадэлей назоўнікаў і прыметнікаў у шматлікіх тэрмі-насістэмах: эйнштэній, фермій, мендзялевій, платанізм, дарвінізм, фрэйдызм і да т.п.
Тэрміналогія ўяўляе сабой не сукупнасць рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сукупнасць назваў паняццяў пра рэчы і дзеянні, таму назоўнік можна лічыць галоўнай і вядучай часцінай мовы, якая можа адлюстраваць паняцці пра прадметы, якасці і дзеянні. Наміна-тыўны характар навуковага стылю выкладу - сур'ёзны аргумент на карысць назоўніка. Сапраўды, назоўнік - галоўная часціна мовы для тэрміналогіі, таму што яна выражае статычны характар лексіч-нага складу мовы навукі, яе нязменную сутнасць. Важна і тое, што назоўнік можа перадаваць рода-відавыя адносіны ўнутры сістэмы паняццяў. У тэрміналогіі, як і ў агульнаўжывальнай лексіцы, на-зоўніку супрацьпастаўлены дзеяслоў, які выражае дынамічны эле-мент, абумоўлены самой функцыяй данай часціны мовы - абазна-чыць працэс. Назоўнік і дзеяслоў не толькі ўзаемна выключаюць адзін аднаго, але і ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго: у выніку іх узаемапранікнення ўзнікаюць аддзеяслоўныя тэрміны-назоўнікі.
Калі лічыць справядлівым існаванне тэрміна-назоўніка, то зна-чыць і дзеясловы могуць быць тэрмінамі ў тых выпадках, калі яны знаходзяцца ў семантычных адносінах з адпаведнымі назоўнікамі: адлюстраванне - адлюстроўваць, выхаванне - выхоўваць, сінтэз -сінтэзаваць, уяўленне -уяўляць, фантазіраванне - фантазіраваць і г.д. Тэрмінамі з'яўляюцца дзеясловы, якія адназначна выражаюць паняцці канкрэтнай навукі і не асацыіруюцца са словамі агуль-наўжывальнай мовы, г.зн. цалкам самастойныя, напрыклад, апрабіра-ваць, вучыць, выхоўваць, дыягнасцыраваць, заахвочваць і інш. У шматлікіх выпадках значэнне дзеяслова ўказвае на яго прыналеж-насць да пэўнай галіны навукі або тэхнікі: аднаўляць, адчуваць, апытваць, вымяраць, назіраць, уяўляць, фантазіраваць і г.д. У якасці тэрмінаў могуць выступаць дзеясловы, якія маюць адпа-веднікі ў агульнаўжывальнай мове, але называюць паняцці менаві-та гэтай навукі. Важным момантам у адзнацы тэрмінаў-дзеясловаў з'яўляецца ўлік словаўтваральных адносін - аднаго з галоўных па-казчыкаў сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі. Калі дзеяслоў ува-ходзіць у словаўтваральнае гняздо, элементы якога звязаны не толькі марфалагічна, але і семантычна, справядліва лічыць яго тэрмінам.
Вельмі істотныя для азначэння тэрміналагічнага статуса дзеясло-ва такія семантычныя адносіны, як сінанімія і антанімія. Сінанімія, якая не павінна існаваць у тэрміналогіі, у адрозненне ад агульнаўжы-вальнай мовы, у дадзеным выпадку мае паўназначныя дыягнастыч-ныя функцыі. Сінанімічныя адносіны назіраюцца паміж тэрмінамі-словамі і тэрмінамі-словазлучэннямі: аднаўляць - праводзіць аднаў-ленне (Аднаўляць памяць чалавека. - Праводзіць аднаўленне памяці чалавека.), апытваць - праводзіць апытванне (Сацыяльна-псіхалагіч-ныя службы школы апытвалі вучняў 2 « А» класа. - Сацыяльна-псіха-лагічныя службы школы праводзілі апытванне вучняў 2 «А» класа.) і г.д. Калі тэрміналагічнаму словазлучэнню адпавядае дзеяслоў, які па ўсіх іншых прыметах з'яўляецца тэрмінам, то значыць, ён уваходзіць у тую ж сістэму, у якую ўваходзіць тэрмін-словазлучэнне.
Для тэрмінаў-дзеясловаў характэрныя і антанімічныя адносі-ны, якія абумоўліваюць аб'яднанне тэрмінаў не толькі ў сферы гра-матыкі, але і семантыкі.
Такім чынам, спецыфіка тэрміна-дзеяслова выяўляецца на ас-нове характарыстык, якія ўласцівы тэрміну як асаблівай лексічнай адзінцы, а таксама на аснове сістэмных адносін розных часцін мовы і семантычных адносін, якія адрозніваюцца дастатковай рэгуляр-насцю.
Выкарыстанне прыметнікаў у функцыі тэрмінаў некаторымі даследчыкамі адмаўляецца на падставе таго, што яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з назоўнікамі, г.зн. у складзе састаўных тэрмі-наў. В.П.Даніленка ў сувязі з гэтым зазначае: «Хіба тэрміны вірту-альны, візуальны, рэлятывісцкі і г.д. не выражаюць пэўных паняц-цяў, не маюць пэўнага зместу па-за канкрэтнымі спалучэннямі гэ-тых тэрмінаў з іншымі тэрмінамі: віртуальны працэс, віртуальны фатон..., рэлятывісцкая тэорыя..., рэлятывісцкая хуткасць і г.д. Маюць і выражаюць, таму што сярод разнавіднасцей паняццяў ёсць і такія, якія ўказваюць на наяўнасць ці адсутнасць пэўных прымет у прадметаў, і моўным сродкам прадстаўлення дадзенай катэгорыі лагічных паняццяў з'яўляецца прыметнік»20.
Падзяляючы думку вядомай даследчыцы, можна лічыць тэр-міналагічнымі прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў-тэрмінаў (зрокавы — зрок + -ав-(ы), мазжачковы — мазжачок + -ов-(ы) і да т.п.), і запазычаныя прыметнікі, прыналежнасць якіх да тэрміналагічнай лексікі выяўляецца ўласна семантычнымі пры-метамі (амнестычны, аферэнтны, імпрэсіўны, сімультанны, сінтагматычны і да т.п.).
Тэрміналагічная сутнасць прыметніка звязана з рэалізацыяй асноўнай уласцівасці гэтай часціны мовы - быць азначэннем адпа-веднай рэаліі. У тэрміналогіі існуе шэраг тэрмінаў-прыметнікаў, якія выражаюць пэўныя навукова-тэхнічныя паняцці. Аднак не кожны прыметнік у складзе састаўных тэрмінаў з'яўляецца самастойным тэрмінам. У сувязі з гэтым неабходна дакладна разумець спецыфі-ку ўсіх спалучэнняў тэрмінаў-прыметнікаў з тэрмінамі-назоўнікамі. Уласна моўная прымета такіх спалучэнняў - свабодная спалучаль-насць абодвух кампанентаў па двух напрамках.
20 Даннленко, В.П. Русская термннологня: Опыт лннгвнстнческого опнсання / В.П.Даннленко. - М., 1977. - С.44.
Як і для іншых часцін мовы, для тэрміна-прыметніка важны ўлік словаўтваральнай матываванасці. Калі прыметнік утвораны ад тэрміна-назоўніка, то ён захоўвае свае тэрміналагічныя ўласцівасці і ўяўляе сабой цалкам самастойны тэрмін: квантавы — квант, рэцэптарны — рэцэптар, дыфузны — дыфузія, разумовы — ро-зум, слыхавы — слых і г.д.
Іншамоўныя прыметнікі, запазычаныя як гатовыя тэрміналагіч-ныя адзінкі, губляюць у мове беларускай навукі сваю матываванасць. Іх прыналежнасць да тэрміналогіі ўстанаўліваецца на аснове семан-тычных паказчыкаў - выражэнне спецыяльных прымет адпаведнага навукова-тэхнічнага паняцця. Напрыклад: анамальны, візуальны, віртуальны, індывідуальны, крэатыўны, сугестыўны і інш.
Разгляд тэрміналагічных функцый розных часцін мовы паказ-вае, што назоўнік хоць і з'яўляецца вядучай часцінай мовы ў тэрм-іналогіі, але не валодае семантычнай універсальнасцю, не можа, у прыватнасці, выразіць прымету прыметы ці прымету дзеяння. Гэ-тыя тэрміналагічныя функцыі выконваюць іншыя часціны мовы.
Такім чынам, у мове навукі функцыю тэрмінаў выконваюць на-зоўнікі, прыметнікі, дзеясловы і вельмі рэдка прыслоўі, займеннікі і лічэбнікі. Выкарыстанне названых часцін мовы ў функцыі тэрмінаў прыводзіць да змяненняў іх лексіка-граматычнай і лексіка-семантыч-най будовы. Напрыклад, прыметнікі страчваюць у тэрміналогіі пры-меты якасных прыметнікаў, што адлюстроўваецца не толькі ў зна-чэнні прыметнікаў, але і ў адсутнасці ў іх ступеней параўнання. Пры-чым тэрміны-прыметнікі ўваходзяць у сістэму прынцыпова іншых антанімічных адносін, чым у агульнаўжывальнай лексіцы: цвёрдае цела - вадкае цела (цвёрды хлеб - мяккі хлеб), прамое дзяленне -непрамое дзяленне (прамая дарога - крывая дарога) і г.д. У складзе тэрмінасістэм прыметнікі змяняюцца семантычна: яны выражаюць ужо не якасную характарыстыку, а рода-відавыя адносіны паміж рэ-аліямі, г.зн. тэрмін-прыметнік набывае кваліфікацыйнае значэнне, якое рэалізуецца ў функцыях удакладнення, адмежавання і г.д. Тэрм-іны-дзеясловы функцыянуюць як семантычна эквівалентны сродак выражэння аднаго і таго ж паняцця, прычым пры параўнанні з тэрм-інам-назоўнікам тэрмін-дзеяслоў звужае аб'ём паняцця да канкрэт-нага працэсу ці з'явы, якія апісваюцца ў дадзенай сітуацыі. У выніку гэтага ў тэрміналогіі назіраецца выкарыстанне асабовых формаў дзе-яслова для большай канкрэтызацыі значэння працэсу.
1.
Азначце прадмет і сфармулюйце задачы
беларускай навуко-вай тэрміналогіі.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Вызначце месца тэрміналогіі ў сістэме беларускай мовы.
Ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця беларускай на-вуковай тэрміналогіі
Ахарактарызуеце тэрміны педагогікі і псіхалогіі з пункту гледжання сістэмнасці.
Як рэалізуецца ў тэрміналогіі патрабаванне да адназначнасці тэрміна?
Дайце азначэнне сінаніміі, дублетнасці і варыянтнасці ў тэр-міналогіі.
Якія тыпы сінанімічных адпаведнасцей са словазлучэннямі вылучаюцца сярод тэрмінаў?
Растлумачце падабенства і адрозненне паміж тэрмінамі-амо-німамі і словамі-амонімамі.
Назавіце віды тэрмінаў-антонімаў, якія рэалізуюцца ў тэрм-іналогіі педагогікі, псіхалогіі, дэфекталогіі.
На якія структурныя тыпы дзеляцца тэрміны?
Назавіце асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў.
Ахарактарызуйце віды лексіка-семантычнага спосабу ўтва-рэння тэрмінаў.
Дайце характарыстыку марфалагічнаму спосабу ўтварэн-ня тэрмінаў.
Раскрыйце сутнасць сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрміна.
На якія группы дзеляцца тэрміны паводле паходжання?
Як пранікаюць у беларускую мову іншамоўныя тэрміны?
Якія змены могуць адбывацца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пэўнай галіны навукі пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі?
Пералічыце асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.
Якімі часцінамі мовы прадстаўлены тэрміны ў вашай га-ліне навукі?
Якія граматычныя асаблівасці аднаслоўных тэрмінаў заў-важаюцца?
