Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Знакамітыя дзеячы

Уладзімір – князь наўгародскі (з 969 г.), кіеўскі (з 980 г.). падпарадкаваў сябе радзімічаў, палачан. У 988-989 гг. увеў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію.

Ефрасіння Полацкая (1104(7) - 1167) – полацкая князёўна, унучка Ўсяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св.Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 - каля 1182) – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўня дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К.Тураўскага – вяршыня развіцця славянскай грамадска-палітычнай думкі ХІІ ст.

Клімент Смаляціч – царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антычнай літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства. З’яўляўся абаронцай незалежнасці ўсходнеславянскай царквы ад Візантыі.

Аўраамій Смаленскі – манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.

Богша Лазар – полацкі майстар, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні – узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Алекса – дойлід, пад кіраўніцтвам якога была пабудавана вежа ў Камянцы (канец ХІІІ ст.).

Гусоўскі Мікола (1470(?) - 1533(?)) – беларускі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы, дзеяч славянскай культуры. Пісаў на лацінскай мове. Лічыцца заснавальнікам рэнесансавай рэалістычнай традыцыі ў паэзіі Беларусі, Украіны і Польшчы. Аўтар паэтычнага зборніка “Песня пра Зубра”.

Скарына Францыск (каля 1490 - каля 1551) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель і гуманіст, вучоны, пісьменнік эпохі Адраджэння. Стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. Вярнуўшыся на радзіму (1521(?)) стварыў у Вільні новае выдавецтва. Надрукаваў “Біблію”, “Малую падарожную кніжыцу”, “Апостал”.

Будны Сымон (1530(?) - 1593) – беларускі гуманіст і асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гісторык, філолаг і паэт ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў друкарні ў Нясвіжы. Прадаўжальнік традыцыі Ф.Скарыны, надрукаваў беларускамоўны “Катэхізіс”, стаў ініцыятарам перавыдання “Бібліі”, “Новага запавету”, а таксама аўтарам шэрагу палемічных трактатаў.

Рымша Андрэй (1550-1595) – беларускі паэт ХVІ ст., заснавальнік панегірычнай паэзіі, аўтар твора “Панегірык Гербу Льва Сапегі”.

Цяпінскі Васіль (1530-я г. або пач. 1540-х гг. - 1603(?)) – беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху. У 1570-я г. на свае сродкі заснаваў друкарню, дзе ажыццявіў пераклад на родную мову і выданне “Евангелля”.

Мсціславец Пётр – адзін з першых усходнеславянскіх першадрукароў, гравёр ХVІ ст. Ураджэнец Беларусі. Удзельнічаў у заснаванні І. Фёдаравым друкарні ў Маскве. Пераехаў разам з апошнім у мястэчка Заблудава Гродзенскага павета, дзе на сродкі Р. Хадкевіча заснаваў друкарню. У 1569 г. пераехаў у Вільню, дзе таксама заснаваў друкарню і выдаў “Часоўнік”, “Евангелле напрастольнае”, “Псалтыр” – выданні, адметные высокім паліграфічным узроўнем, мелі маляўнічы арнамент, гравюры.

Сматрыцкі Мялецій (1572-1633) – беларускі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны дзеяч, аўтар твора “Фрынас”. Пісаў на старажытнай беларускай і украінскай, лацінскай і польскай мовах. Прадстаўнік барока, у сваёй творчасці выкарыстоўваў прыказкі, прымаўкі, народна-паэтычную славянскую сімволіку.

Філіповіч Афанасій (1597(?) - 1648) – беларускі праваслаўны пісьменнік-публіцыст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Аўтар “Дыяруша”, за палітычныя погляды і дапамогу казакам Б. Хмяльніцкага расстраляны.

Сімяон Полацкі (1629-1680) – выдатны беларускі паэт, драматург, культурны і грамадскі дзеяч і асветнік. Па яго ініцыятыве заснавана першая вышэйшая навучальная установа – Эліна-грэчаская акадэмія (потым Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Быў адным з першых і найбольш паслядоўных прыхільнікаў палітычнага яднання ўсходнеславянскіх народаў.

Лышчынскі Казімір (1634(?) - 1689) – беларускі мысліцель-атэіст. Аўтар атэістычнага трактата “Аб неіснаванні бога”, за які быў спалены на вогнішчы.

Канінскі Георгій (1717-1795) – украінскі і беларускі пісьменнік, царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Прафесар філасофіі. У 1757 г. заснаваў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1783 г. – беларускі праваслаўны архіепіскап.

Агінскі Міхал Клеафас (1765-1833) – граф, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, славуты кампазітар. Удзельнік паўстання Т. Касцюшкі 1794 г.

Лялевель Іаахім (1789-1861) – выдатны польскі гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. У 1815-1824 гг. – прафесар Віленскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. Прытрымліваўся антыфеадальных поглядаў, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. Яго погляды аказалі значны ўплыў на філаматаў.

Чачот Ян (1796-1847) – беларускі паэт, фалькларыст. Адзін з кіраўнікоў таварыства філаматаў.

Баршчэўскі Ян (1794(?) - 1854) – беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор.

Зан Тамаш (1796-1855) – беларускі паэт-рамантык, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў віленскіх тайных таварыстваў студэнцкай моладзі. На Беларусі вывучаў беларускі фальклор.

Міцкевіч Адам (1798-1855) – паэт, выхадзец з Беларусі. Пісаў на польскай мове. Беларускую мову называў “самай гарманічнай з усіх славянскіх моў”.

Дунін-Марцынкевіч Вінцэнт (1807-1884) – прадстаўнік беларускай літаратуры, паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Аўтар твораў, напісаных у асноўным на беларускай мове (вершаваныя аповесці і апавяданні – “Гапон”, “Купала”, “Травіца брат-сястрыца” і інш., а таксама вершы).

Тышкевіч Канстанцін (1806-1868) і Тышкевіч Яўстафій (1814-1873) – браты, беларускія археолагі, гісторыкі, этнографы. Заснавалі беларускую навуковую археалогію.

Сыракомля Ўладзіслаў (1823-1862) – выхадзец з Беларусі. Беларускі і польскі паэт.

Манюшка Станіслаў (1819-1872) – выхадзец з Беларусі. Польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Стваральнік класічнай оперы, класік вакальнай лірыкі. Аперэты “Рэкруцкі набор”, “Латарэя”, опера “Сялянка”.

Орда Напалеон (1807-1883) – выдатны піяніст, кампазітар, падагог, мастак-графік. Удзельнік паўстання 1830-1831 гг., пасля якога доўгі час жыў у эміграцыі.

Дмахоўскі Вікенцій (1807-1862) – жывапісец, тэатральны дэкаратар. Аўтар пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа ў Троках”, “Вуліца ў Вільні” і інш.

Ваньковіч Валенцій (1800-1842) – жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Аўтар партрэтаў А. Пушкіна, А. Міцкевіча, карцін “Міцкевіч на скале Аюдаг” і інш.

Ельскі Аляксандр (1834-1916) – беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец, перакладчык, публіцыст. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах.

Каліноўскі Кастусь (1838-1864) – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твора рэвалюцыйнай публіцыстыкі “Пісьмо з-пад шыбеніцы”, адзін з выдаўцоў газеты “Мужыцкая праўда”.

Багушэвіч Францішак (1840-1990) – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Багатая і разнастайная спадчына ў жанравых адносінах: паэма “Кепска будзе!”, вершаванае апавяданне “У астрозе”, публіцыстычны маналог “Мая дудка”, філасофскі роздум “Праўда”, “Думка”, байка “Воўк і авечка”, зборнікі вершаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”.

Лучына Янка (1851-1897) – беларускі паэт-дэмакрат. Сапраўднае імя – Іван Неслухоўскі. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Тэматычна яго паэзія звязана з жыццём беларускай вёскі. Збіраў беларускі фальклор. Праз 6 гадоў пасля смерці паэта вышаў зборнік беларускамоўных вершаў “Вязанка”.

Карусь Каганец (1868-1918) – беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак. Сапраўднае імя Кастравіцкі Казімір. Адзін з арганізатараў БСГ, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. За рэвалюцыйную агітацыю двойчы зняволены. Выступаў як публіцыст, закранаў важныя грамадскія пытанні.

Гурыновіч Адам (1869-1894) – беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Матэрыяліст і атэіст, верыў у сацыялістычныя ідэі. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча.

Цётка (Пашкевіч Алаіза) (1876-1916) – беларуская паэтэса, празаік, рэвалюцыянерка. Рэдактак часопіса для моладзі “Лучынка”. Шырокую вядомасць атрымалі зборнік твораў “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду”. Аўтар першых кніжак для дзяцей на беларускай мове і падручніка “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

Багдановіч Максім (1891-1917) – беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім-лебедзь” і інш.

Альхімовіч Казімір (1840-1916) – жывапісец, графік. Прадстаўнік поздняга рамантызму і рэалізму ў беларускім жывапісе. Стварыў карціны на тэмы беларускай і польскай гісторыі: “Пахаванне Гедыміна”, “Пасля бітвы”, “Смерць Глінскага ў турме” і інш.

Гараўскія Апалінар (1833-1900), Гілярый (? - ?), Іпаліт (1828 - ?) – браты-жывапісцы, ураджэнцы Беларусі. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі. А. Гараўскі адлюстраваў родныя мясціны ў пейзажах “Вечар у Мінскай губеніі”, “На радзіме”, “Бераг ракі Свіслач” і інш.

Луцкевічы І., А, (глядзець модуль 1)

Ластоўскі В. (глядзець модуль 0)

Карскі Я., Нікафароўскі М., Раманаў Е. (глядзець модуль 0)

Янка Купала (Луцэвіч Іван) (1882-1942) – беларускі паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Супрацоўнік газеты “Наша ніва” і яе рэдактар з 1914 па 1916 гг. Выдаў зборнікі “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Яна і я”, “Нікому”, “Зімою”, драматычныя творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Прымакі”, “Тутэйшыя”.

Якуб Колас (Міцкевіч Канстанцін) (1882-1956) – паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, заснавальнік сучаснай беларускай мовы і літаратуры. Аўтар зборнікаў: паэзіі – “Песні жальбы”, прозы – “Апавяданні”, “Родныя з’явы”, паэмы “Новая зямля” (1911-1923), “Сымон-музыка” (1911-1925), трылогіі “На ростанях”. Аўтар падручніка “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909).

Цішка Гартны (Жылуновіч Зміцер) (1887-1937) – беларускі празаік, паэт, драматург, публіцыст, крытык, грамадскі дзеяч. Літаратурную дзейнасць пачаў на старонках “Нашай нівы”. У 1916 г працаваў рэдактарам газеты “Дзянніца” у Петраградзе.

Доўнар-Запольскі М. (глядзець модуль 0).

Буйніцкі Ігнат (1861-1917) – беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Стваральнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Бялыніцкі-Біруля Вітольд (1872-1957) – беларускі жывапісец-пейзажыст. Найбольш вядомыя палотны створаныя ў пачатку ХХ ст. – “Вечныя снягі”, “Веснавы дзень”, “Восень”, “Вясна”. Акадэмік жывапісу.

Пэн Юдаль (1854-1937) – жывапісец-педагог, выкладаў у сваёй школе-майстэрні ў Віцебску. Працаваў у жанры пейзажа. Яго школу скончылі М.Шагал і З.Азгур.

Шагал Марк (1887-1985) – арганізаваў у Віцебску народную мастацкую школу (1918 г.), якая ўвайшла ў гісторыю сусветнага мастацтва. З 1919 г. яе дырэктар. Згуртаваў вакол сябе плеяду таленавітых мастакоў, прадстаўнікоў розных плыняў. Ідэі віцебскіх авангардыстаў вызначылі ў далейшым многія знаходкі і дасягненні сусветнага мастацтва.

Малевіч Казімір (1878-1935) – заснавальнік новай мастацкай плыні – супрэматызму. У яе аснове ляжала новае ўяўленне аб аб’ёме і плоскасці, спакоі і руху, новыя ўзаемасувязі паміж прадметамі і навакольным асяроддзем. Гэта новая канцэпцыя мастацкай творчасці, якую прадстаўляла карціна “Чорны квадрат”.

Ластоўскі В. (глядзець модуль 0).

Ігнатоўскі Ў. (глядзець модуль 0).

Галубок Уладзіслаў (1882-1937) – беларускі акцёр, рэжысёр, мастак, тэатральны дзеяч. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. Народны артыст БССР (1928 г.). Напісаў каля 40 драм і камедый.

Смоліч А. (глядзець модуль 1).

Варонка Я. (глядзець модуль 1).

Тарашкевіч Б. (глядзець модуль 1).

Рак-Міхайлоўскі С. (глядзець модуль 1).

Аляхновіч Ф. (глядзець модуль 1).

Драздовіч Язэп (1888-1954) – графік, жывапісец, скульптар. Стварыў партрэты Ф. Скарыны, Усяслава Чарадзея і інш. Першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ім створаны тры серыі: “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”. Запісваў народныя песні.

Гарэцкі Максім (1893-1939) – пісьменнік, літаратуразнавец. Аўтар “Гісторыі беларускай літаратуры” (1922), руска-беларускіх слоўнікаў і інш. Рэпрэсіраваны, растраляны ў сакавіку 1939 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Танк М. (Скурко Я.І.), Жылка У.А., Пестрак П.С., Самойла У.С., Таўлай В.П., Арсенева Н. – найбольш вядомыя пісьменнікі Заходняй Беларусі ў 20-30- я гг.

Азгур Заір (1908-1995) – вядомы беларускі скульптар, адзін з аўтараў манумента Перамогі ў Мінску.

Мележ Іван (1921-1976) – беларускі пісьменнік. У 1972 г. атрымаў Ленінскую прэмію за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” (з трылогіі “Палеская хроніка”).

Шамякін Іван (нар. у 1921 г.) – вядомы беларускі пісьменнік. Аўтар раманаў “Глыбокая плынь” ( 1949 г.), “Сэрца на далоні” (1964), “Атнанты і карыятыды” (1974), “Петраград – Брэст” (1983) і інш.

Макаёнак Андрэй ( 1920-1982 ) – беларускі драматург. Аўтар камедый “Каб людзі не журыліся” (1958), “Лявоніха на арбіце” (1961), п’есаў “Трыбунал” (1970), “Таблетку пад язык” ( 1973). За апошнія творы быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974). Яго творы карыстаюцца шырокім поспехам як на Беларусі, так і ў тэатрах замежных краін.

Караткевіч Уладзімір (1930-1984) – беларускі паэт і празаік. Выдаў паэтычныя зборнікі “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960). У жанры гістарычнай прозы былі надрукаваны раманы “Каласы пад сярпом тваім” (1968), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972), “Чорны замак Альшанскі” (1983). За апошні раман аўтар пасмяротна быў ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Быкаў Васіль (1924-2003) – вядомы беларускі пісьменнік пасляваеннага часу. Аўтар аповесцей і раманаў “Жураўліны крык”, “Трэцця ракета”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Альпійская балада”, “Круглянскі мост”, “Знак бяды” і інш. Яго лічаць сумленнем беларускага народа.

Гілевіч Ніл (н.1931) – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. У 1957 г. убачыў свет першы зборнік вершаў “Песня ў дарогу”, потым з’явіліся зборнікі “Прадвесне ідзе па зямлі”, “Неспакой”, “Сіні домік, сіні дом” (1961), “Бальшак” (1965). У 1980 г. за кнігу паэзіі “У добрай згодзе” удастоіваўся Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Ён выдаў зборнік п’ес “Начлег на буслянцы” (1980) і аповесць “Перажыўшы вайну” (1988). У 1992 г. выйшла кніга вершаў пад назвай “Незалежнасць”.

Дудараў Аляксей (нарадзіўся ў 1950 г.) – беларускі драматург. Адна за другой выходзяць яго п’есы “Выбар” (1979), “Парог” (1981), “Апошні ўзлёт” (1982), “Вечар” (1983), “Радавыя” (1984), драмы “Злом” (1987) і сумесна з А.Жуком “Апошні журавель”. Аўтару належыць “Песня пра зубра” (1993) паводле М. Гусоўскага, п’еса-фантазія “Майстар і Маргарыта” па аднайменным рамане рускага пісьменніка М. Булгакава.