Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Модуль 2. Гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці

ў ХХ – пачатку ХХІ ст.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • раннефеадальныя дзяржавы ўсходніх славянна тэрыторыі Беларусі;

  • эвалюцыю форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – ХІХ стст.;

  • асноўныя кірункі ў працэсе афармлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.;

  • прыкметы дзяржаўнага суверэнітэту;

  • працэс афармлення і канстытуцыйнага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Студэнты павінны ўмець:

  • характарызаваць ролю і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у сістэме раннефеадальнай дзяржаўнасці усходніх славян;

  • вызначаць ролю і месца беларускіх зямель у ВКЛ і ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;

  • ацэньваць ролю буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе вырашэння нацыянальна-дзяржаўнага пытання ў Беларусі;

  • характарызаваць ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычных пераўтварэнняў у станаўленні беларускай савецкай дзяржаўнасці;

  • ацэньваць гістарычнае значэнне афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі як якасна новага этапа айчыннай гісторыі;

  • характарызаваць Рэспубліку Беларусь як дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву;

  • раскрываць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Станаўленне раннефеадальных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы.

Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага ладу на беларускіх землях. Эвалюцыя форм дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай.

Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі. Узнікненне беларускага нацыянальнага руху. Роля расійскіх рэвалюцый 1905-1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у грамадска-палітычным развіцці Беларусі. Вынікі Усебеларускага з’езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў гістарычным лёсе беларускага народа. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у СССР. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця беларускага грамадства ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Канстытуцыя РБ 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндумах 1996 і 2004 гг.). Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

План семінара

1.Утварэнне раннефаедальных дзяржаў ва ўсходніх славян. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі: унутраная і знешняя палітыка іх князёў.

2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Роля беларускіх зямель у дзяржаўным будаўніцтве ВКЛ.

3. Статус беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

4. Беларускія губерніі ў складзе Расійскай імперыі.

5.Абвяшчэнне БНР. Кастрычніцкая рэвалюцыя і стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

6.Роля і месца БССР у СССР ва ўмовах савецкай грамадска-палітычнай сістэмы.

7.Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця РБ.