Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Модуль 5. Месца і роля беларускіх зямель у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель у Сярэднія вякі і Новы час;

  • лёс беларускана этнасу ў міжваенны перыяд;

  • уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і Перамогу ў Вялікая Айчыннай вайне;

  • роля і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны;

  • асноўныя кірункі знешняй палітыкі суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах інтэграцыі краін Захаду і глабалізацыі сусветных працэсаў.

Студэнты павінны ўмець:

  • характарызаваць становішча беларускіх зямель у перыяд узнікнення першых дзяржаўных утварэнняў, у парцэсе заключэнне Крэўскай і Люблінскай уній і іх наступствы, у час войнаў ХVІ–ХVІІІ ст., падзелы Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны;

  • аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла у’зяднанне Заходняй Беларусі з БССР і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі; спробы стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі ва ўмовах нарастання фашысцкай пагрозы;

  • ацэньваць уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і гістарычнае значэнне Перамогі над нацызмам;

  • вызначаць ролю і месца БССР у пасляваннай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з супрацьстаяннем дзвюх грамадска-палітычных сістэм;

  • характарызаваць знешнепалітычны курс суверэннай Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролю ў інтэграцыі на постсавецкай прасторы і ў працэсах глабалізацыі.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы ва ўмовах утварэння першых княстваў, агрэсіі крыжакоў, набегаў ардынцаў, суперніцтва з Масквой, у час існавання Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайне 1812 г.

Беларусь ва ўмовах І сусветнай вайны. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы.

Месца заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы. Нарастанне фашысцкай пагрозы. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Заходняя Беларусь у складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі. Акупацыйны рэжым. Партызанскі рух і падпольная барацьба. Аперацыя “Баграціён”. Вынікі вайны для беларускага народа. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – першая палова 80-х гг. ХХ ст.). Распад СССР. Утварэнне СНД. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Геапалітычнае становішча РБ. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

План семінара

1. Знешняя палітыка ВКЛ.

2. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы ва ўмовах існавання РэчыПаспалітай.

3. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расіі.

4. Беларусь ва ўмовах І сусветнай вайны. Афармленне Версальска-Вашынгтонскайсістэмы.

5. Беларускія землі ў складзе Польшчы. Аб’яднанне беларускага народа ў складзеБССР.

6. Вялікая Айчынная вайна на Беларусі.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюхсацыяльна-палітычных сістэм (2-я пал. 40-х – пач. 80-х гг.).

8. Абвяшчэнне суверэннай РБ.