Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси методичка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Модуль 1. Фарміраванне беларускага народа.

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • асноўныя этапы і канцэпцыі фарміравання беларускага народа;

  • асаблівасці фарміравання беларускай нацыі, прыкметы нацыі;

  • сутнасць нацыянальнага пытання і варыянты яго вырашэння;

  • асноўныя этапы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі;

  • характэрныя рысы менталітэту беларусаў.

Студэнты павінны ўмець:

  • адрозніваць падыходы да вывучэння этнагенезу славян і фарміравання беларускага энтасу (народнасці);

  • характарызаваць асноўныя этапы станаўлення беларускай нацыі і фактары, якія паўплывалі на яе фарміраванне;

  • ацэньваць вынікі вырашэння нацыянальнага пытання ў БССР;

  • параўноўваць падыходы да фарміравання зместу беларускай нацыянальнай ідэі;

  • выяўляць традыцыйнае і навае ў менталітэце беларусаў на мяжы ХХ–ХХІ ст.

Навукова-тэарэтычны змест модуля

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне славян і славянізацыя балтаў. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў. Фарміраванне беларускай народнасці. Умовы развіцця беларускага этнасу ў Рэчы Паспалітай. Этнічная структура насельніцтва Беларусі, самасвядомасць і менталітэт беларускага народа.

Складванне беларускай нацыі. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

Нацыянальнае пытанне і яго вырашэнне ва ўмовах існавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Беларуская нацыя ў часы абвяшчэння і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

План семінара

  1. Насельніцтва Беларусі ў эпаху першабытнасці. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

  2. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай народнасці.

  1. Этнічная структура, самасвядомасць і менталітэт беларускага народа.

  2. Працэс складвання беларускай нацыі.

  3. Нацыянальнае пытанне ва ўмовах савецкай палітычнай сістэмы.

  4. Беларуская нацыя ў перыяд станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самастойнага вывучэння модуля

    1. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў.

    2. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ.

    3. Умовы развіцця беларускага этнасу ў Рэчы Паспалітай.

    4. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

    5. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

    6. Нацыянальнае пытанне ў БССР і ў РБ.

Тэмы рэфератаў

1. Асаблівасці першабытнай эпохі на Беларусі.

2. Балты і славяне ў VІ-VІІІ ст.

3. Асаблівасці старабеларускай мовы.

4. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Літва”, “Чорная Русь”.

5. Этнічныя меншасці на Беларусі і іх уплыў на фарміраванне беларускай народнасці.

6. Станаўленне беларускай нацыі.

7. Заснаванне і дзейнасць Інбелкульта.

8. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі ў 20-30-я гады ХХ ст. і пасляваенны час.

9. Нацыянальна-культурнае адраджэнне ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўная літаратура

1. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч.: Курс лекцый. – Мн., 2000, 2002.

2. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М. Касцюк. – Мн., 2000.

3. Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чаркасаў і інш. – Мн., 2005.

4. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Мн., 2006.

5. Котов, А.И. Исторія Беларуси и мировые цивилизации / А.И. Котов. – Мн., 2006.

6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М.Касцюк. – Мн., 1994-1995.