Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юры Туронак - Нямецкая кніга пад нямецкім кантролем.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
731 Кб
Скачать
☆

Беластоцкая акруга

Да нямецкай акупацыі беларускія кнігі ў Беластоку амаль не выдаваліся, сціплыя патрэбы мясцовага насельніцтва пакрываліся пастаўкамі віленскіх, а з восені 1939 г. — менскіх выданняў. Адсутнасць выдавецкай традыцыі і мясцовых творцаў была асноўнай прычынай стагнацыі кнігавыдавецкай справы і падчас акупацыі. Нямецкая адміністрацыя доўгі час яе не стымулявала і абмяжоў­валася выпускам для беларусаў Беластоцкай акругі штотыднёвіка «Новая Дарога» і перыядычных календароў «Гаспадар».

Рухавіком інтэлектуальнага жыцця ў Беластоку быў у той час вядомы паэт і гісторык, віленчук Хведар Ільяшэвіч — старшыня Беларускага аб’яднання і рэдактар «Новай Дарогі». У кастрычніку 1943 г. ён прыцягнуў да супрацоўніцтва прыбылага з Магілёўшчыны паэта Масея Сяднёва, які апрацаваў у Беластоку зборнік успамінаў і артыкулаў пад загалоўкам Ахвяры бальшавізму, а таксама зборнік сваіх вершаў Ад сына твайго, Беларусь. На пачатку 1944 г. Беларускае аб’яднанне рашыла выдаць абедзве кнігі М. Сяднёва і пасля атрымання дазволу ўладаў выслала іх у кёнігсбергскую друкарню.

Як пісаў аўтару М. Сяднёў, абодва зборнікі друкаваліся ў Кёнігсбергу адначасова і ў ліпені 1944 г. ужо былі гатовыя. Аднак падчас бамбавання горада зборнік вершаў згарэў, а Ахвяры бальшавізму цудам ацалелі. Усё ж друкарня не магла выслаць ацалелы наклад Беларускаму аб’яднанню ў Беласток, які ў міжчасе быў заняты Чырвонай Арміяй. Кніга была адпраўлена Беларускаму камітэту самапомачы ў Берлін, дзе неўзабаве апынуўся і яе аўтар40.

Таксама не здзейсніўся выпуск двух школьных падручнікаў — лемантара і чытанкі для II—III класаў. Адзін з іх апрацаваў інспектар беларускіх школ Беластоцкай акругі Аляксей Грыцук, а другі — іншы настаўнік, праўдападобна, П. Санчык. Абедзве кніжкі на пачатку 1944 г. былі адпраўлены ў кёнігсбергскую друкарню і там згарэлі ў выніку ваенных дзеянняў 41. Такім чынам, рэальны вынік кнігавыдавецкай дзейнасці ў Беластоку абмежаваўся адной кнігай Сяднёва Ахвяры бальшавізму, якая распаўсюджвалася ўжо толькі сярод эмігрантаў у Нямеччыне.

Чамусьці не шанцавала Беластоку. У 1943 г. Беларускае Аб’яднанне планавала выдаць зборнік народных казак Беласточчыны і зборнік беларускіх песень, які рыхтавалі мясцовыя кампазітары З. Арлоў і А. Евец42. Аднак ніводзін з іх не быў складальнікамі скончаны.

У апошнія месяцы акупацыі Х. Ільяшэвіч разгортваў новыя праекты кнігавыдавецкай дзейнасці ў Беластоку — планаваў выдаць лепшыя творы беларускай літаратуры ў серыі «Беларуская Народная Бібліятэчка», пераклады сусветнай класікі ў серыі «Бібліятэка перакладаў» і іншыя кніжкі43. Гэтыя праекты перакрэсліла наступленне Чырвонай Арміі. Летам 1944 г. Ільяшэвіч выехаў у Берлін, дзе ажыццяўляў сваю задуму.

Генерал–губернатарства

Заснаваны на пачатку 1940 г. Беларускі ка­мітэт у Варшаве на працягу ўсёй сваёй гісторыі фармальна не займаўся выдавецкай дзейнасцю. Аднак з ініцыятывы камітэта 19 ліпеня 1942 г. было створана пры беларускай праваслаўнай парафіі ў Варшаве Царкоўнае брацтва імя святога Юрыя, якое з апрабацыяй Варшаўскага мітрапаліта Дзія­нісія выпускала рэлігійную літаратуру на беларускай мове44.

У 1942—1943 гг. старшынёй брацтва быў пратаерэй Хведар Барэцкі, настаяцель беларускай праваслаўнай парафіі ў Варшаве, яго намеснікам — доктар Антон Краскоўскі, а сакратаром — Мікола Ждановіч, які адначасова ўваходзіў у склад кіраўніцтва камітэта. Праз Ждановіча камітэт ажыццяўляў фінансавую і іншую дапамогу брацтву ў яго выдавецкіх мерапрыемствах. Акрамя таго, Ждановіч з’яўляўся неафіцыйным рэдактарам выдаванай літаратуры.

Першай кніжкай, выдадзенай брацтвам, стаў надрукаваны ў жніўні 1942 г. Нармальны статут праваслаўных царкоўных брацтваў. Вясной 1943 г. выйшаў вялікім накладам Беларускі праваслаўны малітвеньнік, апрацаваны на падставе даваеннага падручніка С. Паўловіча Першая навука закону божага, а таксама Беларускі праваслаўны патэрык, прысвечаны пытанням гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Акрамя таго брацтва выпусціла невялікі царкоўны каляндар на 1943 г. Як паведамляла «Раніца» (9.01.1944 г.), брацтва пачало рыхтаваць выпуск другога сшытка Патэрыка, які, аднак, не ўбачыў свету.

З увагі на абмежаваны попыт у Генерал–губернатарстве кіраўніцтва брацтва ў паразуменні з Беларускім камітэтам рашыла значную частку накладу малітвенніка распаўсюдзіць бясплатна сярод беларусаў у Нямеччыне, што і было зроблена на пачатку 1944 г.45