Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юры Туронак - Нямецкая кніга пад нямецкім кантролем.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
731 Кб
Скачать
☆

Выдавецкія спробы бнс

У кастрычніку 1941 г. з Прагі ў Менск прыехаў Іван Ермачэнка, прызначаны А. Розенбергам кіраўніком Беларускай народнай самапомачы (БНС), — адзінай пакуль што дазволенай акупацыйнымі ўладамі грамадскай арганізацыі ў Беларусі. 22 кастрычніка Кубэ і Ермачэнка выдалі адозву да насельніцтва, у якой абвяшчалі стварэнне БНС. Праз некалькі дзён «Менская Газэта» апублікавала яе статут, які, акрамя грамадскай апекі і аховы здароўя, даваў БНС права арганізаваць культурную дзейнасць, між іншым, выдаваць кнігі і часопісы.

Іван Ермачэнка быў перакананым прыхільнікам беларуска–нямецкага супрацоўніцтва і карыстаўся даверам і падтрымкай В. Кубэ. У ліпені 1942 г. Кубэ паклікаў яго ў свой штаб як мужа даверу, даручыў яму арганізацыю Беларускай самааховы і, як пісаў шэф паліцыі бяспекі ў Беларусі Эдуард Штраўх, быў намераны прызначыць І. Ермачэнку на пост прэм’­ера будучай беларускай дзяржавы19.

Пазіцыя І. Ермачэнкі абумовіла дзеянні яго нядаўняга супрацоўніка па пражскіх курсах беларусаведы Я. Станкевіча, які каля 20 снежня 1941 г. прыехаў з Варшавы ў Менск. У студзені 1942 г. І. Ер­мачэнка паклікаў Я. Станкевіча на пасаду свайго намесніка і прызначыў яго кіраўніком Менскага акруговага аддзела БНС. Адначасова ён далучыўся да супрацоўнікаў школьнага Інспектарата, у якім працаваў над падрыхтоўкай падручнікаў і тэрміналогіі. Аднак у выніку канфлікту з БНСаўскім дзеячам Іванам Касяком і Ё. Сівіцам, якога абвінаваціў у стрымліванні выпуску падручнікаў, Станкевіч быў вымушаны пакінуць гэтыя пасады, і толькі заступ­ніцтва Ермачэнкі выратавала яго ад арышту20.

Аднак канфлікт з Ё. Сівіцам не спыніў клопатаў Я. Станкевіча пра кнігадрукаванне. Сканчаўся першы год акупацыі, а нямецкія ўлады не спяшаліся стварыць выдавецтва. З гэтай прычыны ён вырашыў не чакаць нямецкай ласкі і арганізаваць выпуск кніг у рамках БНС, што дазваляў ейны статут. Як паведамляла прэса, гэтая яго дзейнасць пачалася ў чэрвені 1942 г., вядома, не без ухвалы Ермачэнкі21.

Першай кнігай, якую выпусціла БНС, была манаграфія Янкі Станкевіча Крыўя–Беларусь у мінуласьці, надрукаваная ў жніўні 1942 г. вялікім накладам у 50 тысяч асобнікаў22. Раней, ад 12 лістапада 1941 г. да 31 студзеня 1942 г., яна друкавалася ў «Менскай Газэце». Крыўя–Беларусь у мінуласьці не была цалкам новай кнігай, але перапрацаваным і пашыраным аўтарам варыянтам пражскага выдання Курс гісторыі Крывіі–Беларусі, у выніку чаго яна магла быць хутка надрукаваная ў Менску.

Пра выпуск гэтай кнігі шмат пазней Іван Касяк напісаў: «На самым пачатку дзейнасьці нямецкай цывільнай адміністрацыі д–р Ян Станкевіч змог собскімі сродкамі і, ашукваючы немцаў, выдаць друкам у Менску сваю невялікую гістарычную кніжку «Беларусь–Крывія ў мінуласьці». Выказаныя ў ёй погляды аб балтыцкіх уплывах на народ Беларусі выклікалі надзвычайную варожасьць у Гэнэральным камісарыяце Беларусі. Д–р Станкевіч мусіў уцякаць з Менска, каб ухаваць жыцьцё»23.

Варта разгледзець выказванні І. Касяка. Па–першае, Крыўя–Беларусь у мінуласьці выйшла не на пачатку дзейнасці цывільнай адміністрацыі, але амаль на год пазней, па–другое, была выпушчана на сродкі БНС, а не аўтара, урэшце, па–трэцяе, не магла выклікаць варожасці Генеральнага камісарыята, які ўжо раней дазволіў яе надрукаваць у «Менскай Газэце», у сувязі з чым ніякой патрэбы «ашукваць немцаў» у Станкевіча не было. На гэта паказваюць і выступленні Кубэ, які ахвотна падкрэсліваў этнічныя асаблівасці беларусаў, іх часткова нардычнае паходжанне і г.д.24 

Пасля выпуску сваёй кнігі Крыўя–Беларусь у мінуласьці Станкевіч надалей працаваў у выдавецкім аддзеле БНС. Пад канец жніўня 1942 г. ён выехаў у Вільню, аднак не для «ухавання» жыцця, як лічыў Касяк, а для нагляду над выпускам сваёй чарговай кнігі Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу25. Яе набор рабіўся лацінскім шрыфтам у віленскай друкарні, і там яна была надрукаваная. Невядома, што паўплывала на выданне гэтай кнігі. У той час, калі ў беларускія школы ўводзілася ла­цінка, здаецца, больш патрэбны быў пераходны лемантар з кірыліцы на лацінку, а не наадварот.

Выданне абедзвюх кніг Я. Станкевіча сведчыла не толькі пра магчымасці, якія Ермачэнка стварыў свайму сябру. У той час, у другой палове 1942 г., пад яго кіраўніцтвам БНС дасягнула апагея сваіх пачынанняў: была створана ўстанова Мужаў даверу, арганізоўваўся корпус Беларускай самааховы, актывізавалася дзейнасць у галіне школьніцтва, культуры і прапаганды, што побач з грамадскай апекай і аховай здароўя стварала надзею на пры­знанне самаўрадавых кампетэнцый Самапомачы.

Інтэгральнай часткай спадзяванняў Ермачэнкі быў праект стварэння на базе БНС кніжнага выдавецтва. З такой мэтай ён запрасіў у выдавецкі аддзел Самапомачы Язэпа Найдзюка, вопытнага друкара і выдаўца беларускіх кніг і часопісаў у даваеннай Вільні. Найдзюк неадкладна заняўся падрыхтоўкай чарговых кніг. Паводле справаздачы кіраўніцтва БНС на сакавіцкі (1943 г.) з’езд яе акруговых кіраўнікоў, да гэтага часу Самапомач надрукавала акрамя дзвюх кніг Станкевіча яшчэ зборнік калядных песень (Ой, прыйшла каляда. — Ю.Т.), Страявы вайсковы статут і падрыхтавала да друку пашыраную Найдзюком кніжку В. Ластоўскага Што трэба ведаць кажнаму беларусу, Новы беларускі песеньнік і некалькі календароў26.

Пададзеныя ў гэтай справаздачы звесткі ствараюць пэўную загадку для бібліёграфа. Справа ў тым, што на вокладках трох кніг: Ой, прыйшла каляда, Страявы вайсковы статут і Што трэба ведаць кажнаму беларусу пазначаны як выдавец не БНС, а новастворанае Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі. Чаму апрацаваныя ў БНС і надрукаваныя коштам гэтай арганізацыі кнігі не былі выдадзеныя пад яе грыфам?

Так, летам 1942 г. начальства СС і паліцыі выступіла з рэзкай крытыкай палітыкі Кубэ ў Беларусі, які інспіраваў і падтрымоўваў незалежніцкія праекты Ермачэнкі, у прыватнасці, стварэнне Самааховы. Паступова на пачатку 1943 г. сфера дзейнасці БНС была моцна звужана і абмежавана да грамадскай апекі і аховы здароўя. Выдаваць кнігі ёй ужо не дазвалялася. У красавіку 1943 г. Ермачэнка быў адсунуты ад кіраўніцтва і вымушаны пакінуць Беларусь27.

Такім чынам, пад фірмай БНС былі выдадзеныя ў Менску толькі дзве кнігі Я. Станкевіча. Трэцюю — Беларускі лемантар «Зорка» — выпусцілі, верагодна, напрыканцы 1942 г. дзеячы БНС у Баранавічах28. Гэтага лемантара нам не давялося ні бачыць, ні знайсці яго бібліяграфічнага апісання. Магчыма, ён быў поўным ці частковым перавыданнем аднайменнага лемантара Аляксандры Смоліч, які ў міжваенныя гады некалькі разоў выпускаўся ў Вільні.