- •1. Аўтары і выдаўцы
- •1. 1. Перыяд нямецка–савецкага супрацоўніцтва
- •1.2. Пасля нашэсця Нямеччыны на ссср Генеральная акруга Беларусь
- •Краёвае выдавецтва «Менск»
- •Выданні ксяндза с. Глякоўскага
- •Выданні Школьнага інспектарата
- •Выдавецкія спробы бнс
- •Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі
- •Іншыя выдаўцы
- •В. Таўлай, т. Лебяда, а. Салавей, м. Сяднёў, с. Хмара,
- •Генеральная акруга Літва
- •Генеральная акруга Латвія
- •Я. Найдзюк і к. Езавітаў. Рыга, 17 лютага 1942 г.
- •Беластоцкая акруга
- •Генерал–губернатарства
- •Нямеччына
- •Нямецкія беларускамоўныя выданні
- •2. Алфавітны каталог кніг і брашур
- •3. Бібліяграфічная характарыстыка выданняў (Статыстычны аспект)
- •Табліца 2. Тэматычная структура выданняў
- •Табліца 3.Храналогія выпуску кніг і брашур
- •Перыяд нямецка—савецкага супрацоўніцтва
- •Перыяд савецка–нямецкай вайны
- •Табліца 4. Месца выдання кніг
- •Табліца 5. Аб’ём выданняў
- •4. Кніга і палітыка
- •Група аўтараў і выдаўцоў пасля эвакуацыі з Беларусі ў Нямеччыну. Сядзяць злева направа: м. Сяднёў, л. Случанін, х. Ільяшэвіч,
- •5. Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання
- •Індэкс асобаў
- •Спіс скарачэнняў
Я. Найдзюк і к. Езавітаў. Рыга, 17 лютага 1942 г.
Са збору Лены Глагоўскай.*
На адвароце здымка дэдыкацыя: «Паважанаму грамадз. Найдзюку на добры ўспамін аб Рызе. К. Езавітаў. 17 лютага 1942 г.»
З такой мэтай узнікла ідэя стварэння грамадскага выдавецкага фонду, якая ажыццяўлялася арганізаваным парадкам сярод настаўнікаў. Як паведамляла «Раніца» (26.07.1942 г.), першыя пачалі збіраць грошы на выданне падручнікаў і іншых кніг настаўнікі Дзвіншчыны, з якіх кожны прызначыў на выдавецкі фонд адну месячную зарплату. Гэтая акцыя працягвалася і ў наступным годзе, а сабраныя грошы перадаваліся ў распараджэнне К. Езавітава.
Незалежна ад настаўніцкіх складчын, якія, вядома, не маглі забяспечыць выдавецкіх патрэбаў, К. Езавітаў, напэўна, спадзяваўся і на іншыя грашовыя паступленні і на базе сваіх аптымістычных разлікаў развіваў амбітныя планы. Акрамя школьных падручнікаў ён імкнуўся выдаваць кнігі для дзяцей, музычную і навуковую літаратуру, слоўнікі. Працаваў сам і заахвочваў да супрацоўніцтва іншых аўтараў, мастакоў, кампазітараў, наладзіў кантакты з менскімі выдаўцамі Янкам Станкевічам і Язэпам Найдзюком, які ў лютым 1942 г. адведаў яго ў Рызе.
Летам 1942 г. К. Езавітаў сумесна з П. Бруноўскім і П. Масальскім закончылі апрацоўку беларуска–нямецкага слоўніка, які планавалі выдаць у нямецкім выдавецтве ў Рызе37. У канцы жніўня Я. Станкевіч даслаў яму рукапісы апрацаваных Зоф’яй Дабрынскай падручнікаў — лемантара, чытанкі Наша кляса і выдадзеную ў Празе яе Арытмэтыку з прапановай перавыдання ў Рызе38. На заклік Езавітава адгукнуліся Аляксей Туранкоў і іншыя менскія кампазітары, а таксама дырэктар гімназіі ў Зілупэ на Люцыншчыне Сяргей Сахараў, які падрыхтаваў да друку зборнік народных твораў. У выдавецкую дзейнасць уключылася і рыжская мастачка родам з Чарнігаўшчыны Аляксандра Бяльцова, якая рыхтавала малюнкі да праектаваных кніжак для дзяцей.
Супрацоўнікаў і матэрыялаў прыбывала, але фінансавыя магчымасці відавочна не адпавядалі аптымістычным спадзяванням К. Езавітава. Таму, кіруючыся камерцыйным разлікам, ён пачаў з музычнай літаратуры, якая ўяўлялася больш прыбытковай, чым школьныя падручнікі.
Пры значным попыце на музычныя творы ў Латвіі і Беларусі планаваныя паступленні з іх продажу павінны былі хутка палепшыць фінансавае становішча выдаўца і паспрыяць рэалізацыі яго праграмы.
На працягу сямі месяцаў — ад лістапада 1942 да траўня 1943 г. — К. Езавітаў выдаў у Рызе 10 паасобных беларускіх народных песень і рамансаў з нотамі ў гарманізацыі кампазітараў: М. Зінчука Палыночак, Т. Самохінай Непагодны вечар, А. Спаскага Астры, А. Туранкова Маладыя гады, Лета, Скрыпка, Вечар, Лявоніха, Слуцкія ткачыхі і У садочку цвітучым, а таксама два зборнікі: М. Мікалаевіча 3 беларускія народныя песьні і А. Туранкова 7 беларускіх рамансаў. Усе творы былі выпушчаныя накладам ад 1000 да 2000 асобнікаў і атрымалі высокую ацэнку рэцэнзентаў А. Карповіча («Новы Шлях», 1943, №18) і М. Шчаглова («Беларуская Газэта», 8.09.1943 г.).
Аднак музычная літаратура не дала спадзяванага прыбытку, у сувязі з чым К. Езавітаў быў вымушаны абмежаваць ранейшыя праекты. У палове 1943 г. быў надрукаваны невялікі Статут Беларускага аб’яднаньня ў Латвіі і, пасля доўгага чакання, у лістападзе 1943 г. выйшла яго чытанка Беларуская школа, перадрукаваная з даваеннага рыжскага выдання. Урэшце ў траўні 1944 г. выйшла ілюстраваная Аляксандрай Бяльцовай кніжка для дзяцей Камарочак, якая, здаецца, была апошнім выдавецкім здзяйсненнем К. Езавітава.
Некалькі кніг засталося ў рукапісах. Не былі выкарыстаны дасланыя Я. Станкевічам лемантар і чытанка З. Дабрынскай, зборнік народных твораў С. Сахарава, а таксама беларуска–нямецкі слоўнік. Затое планавалася выданне Арытмэтыкі З. Дабрынскай. Летам 1943 г. быў атрыманы дазвол нямецкіх уладаў на выпуск гэтага падручніка, пасля чаго К. Езавітаў здаў яго ў друкарню, але ці з–за нястачы грошай ці з–за іншых прычынаў да канца акупацыі прэса не паведамляла пра яго надрукаванне.
Акрамя К. Езавітава, энтузіястам выдавецкай працы ў Латвіі быў Мікола Панькоў, які ўзначаліў у Дзвінску ініцыятыўную групу па падрыхтоўцы Беларускай Народнай Энцыклапедыі. У ёй планавалася 50—55 тыс. артыкулаў, тысячы здымкаў, малюнкаў, картаў, дыяграм і інш. У залежнасці ад падтрымкі гэтай ініцыятывы творчай інтэлігенцыяй Панькоў спадзяваўся скончыць падрыхтоўку энцыклапедыі не пазней 1944 г.39 Задума была нерэальная і не магла здзейсніцца.
