Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юры Туронак - Нямецкая кніга пад нямецкім кантролем.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
731 Кб
Скачать
☆

Нямецкія беларускамоўныя выданні

Амаль пятую частку ўсіх выданняў, выпушчаных у гадах II сусветнай вайны на беларускай мове, складалі кнігі і брашуры, выдадзеныя нямецкімі выдаўцамі. Агулам выяўлена 19 тытулаў, з якіх 17 захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. У каталозе не ўлічаны выдадзены ў лютым 1944 г. нямецкім выдавецтвам Франка ў Рызе Нямецка–руска–беларуска–польскі ілюстраваны слоўнік, прызначаны для нямецкіх вайскоўцаў. Агульная колькасць беларускамоўных нямецкіх выданняў, напэўна, была большая, і можна спадзявацца, што некаторыя з іх будуць выяўлены ў будучыні.

З ліку нямецкіх выданняў толькі нямногія мелі практычны прыкладны характар. Да іх адносяцца выдадзены ў 1942 г. паштовым упраўленнем Сьпіс абанентаў Менскай аўтаматычнай тэлефоннай сеткі і Кароткая інструкцыя Цэнтральнага гандлёвага таварыства «Усход». Да гэтай катэгорыі выданняў можна яшчэ залічыць апрацаваны Гансам Лёе невялікі Нямецка–беларускі слоўнік (Берлін, 1944), які прызначаўся для нямецкіх службоўцаў, але маглі ім карыстацца і беларусы.

Аднак пераважную частку нямецкіх выданняў складалі папулярныя брашуры, якія прызначаліся для палітычнай прапаганды і дыскрэдытацыі савецкага рэжыму, апафеозу нацыянал–сацыялістычнай Нямеччыны і яе правадыра Адольфа Гітлера, схілення насельніцтва акупаваных усходніх абшараў да супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі.

На вокладках 13 прапагандысцкіх брашур (гл. каталог, № 105—117), акрамя загалоўкаў і зрэдку аўтараў, не падаваліся ніякія бібліяграфічныя дэталі, у прыватнасці, месца і год выпуску, выдавецтва і месца надрукавання, неабходныя для ідэнтыфікацыі іх паходжання. Усё ж адна акалічнасць дае такую магчымасць: прапагандысцкія брашуры выдаваліся на некалькіх мовах народаў акупаваных тэрыторыяў СССР (аўтару вядомы беларускі, рускі і літоўскі варыянты брашуры Гітлер і дзеці), прычым не бралася пад увагу нацыянальная спецыфіка адрасатаў выдання. А гэта значыць, што іх выдаўцом былі не прапагандысцкія службы ў Менску, але цэнтральная арганізацыя ў Берліне. Такой арганізацыяй была «Вінэта» — спецыялізаванае выдавецтва, створанае ў 1941 г. у рамках міністэрства прапаганды. У «Вінэце» дзейнічаў таксама беларускі аддзел, у якім пад кіраўніцтвам Яна Пятроўскага працавала група беларускіх перакладчыкаў.

Іншай установай, якая імкнулася разгарнуць выпуск прапагандысцкіх беларускамоўных брашур, было прэсавае выдавецтва Генеральнага камісарыята ў Менску. Асноўнай сферай яго дзейнасці сталі перыядычныя выданні — газеты, часопісы, календары, а таксама радыёвяшчанне і плакаты, аднак з восені 1942 г. выдавецтва пачало рыхтаваць серыю брашур пад грыфам «Новая пара». 15 красавіка 1943 г. «Беларуская Газэта» паведаміла пра выпуск першага сшытка серыі пад загалоўкам Праваднік для жадаючых адбудовы Беларусі, які быў прысвечаны прапагандзе ідэі Новай Еўропы і супрацоўніцтва яе народаў. Аднак пра выпуск наступных сшыткаў прэса больш не паведамляла. Магчыма, на першым сшытку і закончылася планаваная серыя.

Прапагандысцкі характар мела і невялікая кніга П. Штыра Слова да маладых людзей, выда­дзеная ў палове 1944 г. міністэрствам акупаваных усходніх абшараў. Яна прызначалася беларускай моладзі, якая вясной 1944 г. апынулася ў Нямеччыне, і заклікала яе да працы і змагання за ідэалы Новай Еўропы.

6 Жумарь С. Оккупационная печать на территории Беларуси в годы Великой отечественной войны. Минск, 1999. С. 20.

7 Кубэ В. Ліст да А. Розенберга ад 17.09. 1941. Архіў актаў новых у Варшаве, александрыйскія мікрафільмы. Т–454, ролік 21/668.

8 Жумарь С. Цыт. праца. С. 21

9 А.М. (Апанас Мартос) Матэр’ялы да гісторыі Праваслаўнае Беларускае Царквы (Перыяд савецкай і нямецкай акупацыі Беларусі). Нямеччына, 1948. С. 135—136.

10 Туронак Ю. Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Мінску. Наша вера. 1996. №1 (2).

11 Міністэрства акупаваных усходніх абшараў. Дырэктыва для рэйхскамісараў Остланд і Украіна ад 12.12.1941, Архіў актаў новых у Варшаве. Александрыйскія мікрафільмы. Т–454, ролік 20/871.

12 Найдзюк Я. Ліст да аўтара ад 18.09. 1979 (архіў аўтара).

 13 Беларуская газэта. 15 кастрычніка 1942.

 14 Раніца. 22 сакавіка 1943.

 15 Міністэрства акупаваных усходніх абшараў. Дырэктыва для рэйхскамісараў Остланд і Украіна ад 8.03.1942. Архіў актаў новых у Варшаве. Александрыйскія мікрафільмы. Т–454, ролік 20/907.

 16 Беларуская школа, студзень 1942, №1.

 17 Тамсама, верасень—кастрычнік 1942, №5.

 18 Жумарь С. Цыт. праца. С. 223.

 19 Даклад Э. Штраўха ад 25.07.1943. «Vierteljahreshefte für Zeitgeschichte». 1956. Heft 1. S. 81—82.

20 Справаздача «Евы» (Зоф’і Дабрынскай) з падарожжа ў Менск у ліпені 1942 г. Архіў актаў новых у Варшаве. Фонд Дэлегатуры ўрада, 203/VII—45, с. 23.

21 Раніца. 10 студзеня 1943.

22 Лісты Я. Станкевіча да К. Езавітава ад 19.07. і 31.08.1942 // Спадчына. 1999. №5—6.

23 Найдзюк Я. і Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993. С. 284.

24 Беларускі народны каляндар на 1944 г. Менск, 1944. С. 94.

 25 Бессэнсоўныя выказванні Касяка пра кнігу Станкевіча адлюстроўвалі яго стаўленне да тагачасных дзеячаў каталіцкага паходжання, якіх ён падазраваў у скрытай прапольскай дзейнасці. Не маючы іншых магчымасцяў, Касяк складаў менскаму СД надуманыя даносы на Я. Станкевіча, В. Іваноўскага, Я. Найдзюка і іншых. Гэтая справа разглядалася ў 1946 г. падчас выбараў у Беларускі нацыянальны камітэт у Нямеччыне, калі Я. Станкевіч адмовіўся супрацоўнічаць з Касяком за ягоныя даносы на Іваноўскага; у чым, пасля сведчання былога перакладчыка ў Менскім СД Віктара Чабатарэвіча, Касяк быў вымушаны прызнацца (гл. Л. Галяк. Успаміны. Частка другая. ЗША, 1983. С. 62). На сваё апраўданне Касяк пазней напісаў, што беларусы змагаліся з польскай акцыяй «тымі сродкамі, якія былі даступныя» (гл. І. Касяк. З гісторыі Праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью Ёрк, 1956. С. 121.)

 26 Беларуская Газэта. 18 сакавіка 1943.

 27 Пра перадумовы канфлікту Кубэ і СС, які паўплываў на справу БНС і Ермачэнкі, гл. шырэй у працы Ю. Туронка Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993. С. 114—149.

 28 Голас Вёскі. 11 лютага 1943.

 29 Найдзюк Я. Ліст да аўтара ад 18.09. 1979 (архіў аўтара).

30 Кіпель Я. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. С. 212.

31 Паводле інфармацыі Я. Найдзюка з 1980 г. — Ю.Т.

32 Пра гэтыя перыпетыі А. Салаўя гл. Антон Адамовіч. Жыцьцё й паэтычная спадчына Алеся Салаўя ў кнізе Нятускная краса. Алесь Салавей. Збор твораў. Нью Ёрк — Мэльбурн, 1982. С. 307—311.

33 Turonek J. Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi. Warszawa, 1992. S. 92.

 34 Кіпель Я. Цыт. праца. С. 222.

 35 Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Выданьне БЦР. Мюнхэн, 1954. С. 24—25.

 36 Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1976. С. 54.

 37 Раніца, 26 студзеня 1942.

 38 Станкевіч Я. Лісты да К. Езавітава ад 19.07. і 31.08. 1942. Спадчына, 1999. №5—6.

 39 Новая Дарога. 5 верасня 1943.

40 Сяднёў М. Ліст да аўтара ад 2.10.1995 (архіў аўтара).

41 Relacja Aleksandra Hrycuka… // Białoruskie Zeszyty historyczne». 1999, №11. С. 228—234.

42 Новая Дарога. 25 ліпеня 1943.

43 Жумарь С. Цыт. праца. С. 40.

44 Раніца. 19 ліпеня і 4 кастрычніка 1942.

45 Раніца. 21 лістапада 1943 і 22 студзеня 1944.

 46 Раніца, 6 жніўня 1944.

 47 Равенскі М. Аўтабіяграфія // Спадчына. 2000. №4. С. 208.

 48 Кіпель Я. Цыт. праца. С. 231.

 49 Пятроўскі Я. Ліст да аўтара ад 20.08. 1986 (архіў аўтара).

50 Пятроўскі Я. Мэмуары. Стагодзьдзе ў рэтраспэкце (1905—1945). Кніга першая. Слуцак—Гэйнсвіль, 1988. С. 320—321.