Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юры Туронак - Нямецкая кніга пад нямецкім кантролем.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
731 Кб
Скачать
☆

Генеральная акруга Літва

Вялікае значэнне Вільні як нацыянальнага цэнтра Заходняй Беларусі пачало слабець ужо ў 30–х гадах, калі польскія ўлады паступова спынялі дзейнасць беларускіх грамадскіх і культурных арганізацый і выганялі з роднага краю іх актыўных удзельнікаў. Значэнне Вільні яшчэ больш паслабела пасля далучэння восеню 1939 г. заходнебеларускіх абшараў да Савецкай Беларусі і тэрытарыяльнага размежавання БССР і Літвы. Беларуская грамада ў Вільні раптоўна апынулася ў становішчы ледзь не замежнай эмігранцкай групоўкі з абмежаванымі сувязямі з насельніцтвам заходніх абласцей БССР. Да таго, гэтая групоўка пачала прыкметна змяншацца — адны перасяляліся ў Беларусь, іншых савецкія ўлады арыштоўвалі і вывозілі, урэшце некалькі дзесяткаў дзеячаў напярэдадні акупацыі Літвы Чырвонай Арміяй у другой палове чэрвеня 1940 г. выехала з Вільні на абшар нямецкай акупацыі.

Падчас нямецкай акупацыі ў Вільні існаваў адноўлены Беларускі нацыянальны камітэт, працавала беларуская гімназія і настаўніцкая семінарыя, з сакавіка 1942 г. выдаваўся штотыднёвы «Беларускі Голас». Аднак наўрад ці гэтыя мера­прыемствы былі задуманыя як спроба актывізацыі беларускага руху на абшары Літвы. Паводле Язэпа Малецкага, старшыні БНК у 1941—1942 гг., галоўным заданнем камітэта была падборка кадраў для працы ў Беларусі, куды накіравалі некалькі сот чалавек36. З ліку шматлікіх да вайны ўдзельнікаў кнігавыдавецкага руху ў Вільні за­сталіся нямногія — ксёндз Адам Станкевіч, Станіслаў Грынкевіч, Францішак Аляхновіч і некалькі іншых.

У такіх варунках за тры гады нямецкай акупацыі ў Вільні выйшлі толькі тры беларускія кніжкі, з якіх дзве — Патрэбнейшыя выняткі з Рытуалу і вучнёўскі малітаўнік Вучыся і маліся апрацаваў і выдаў у 1943 і 1944 г. ксёндз Адам Станкевіч. Паводле «Беларускай Газэты» (29.03.1944 г.), да выпуску малітаўніка прычыніліся віленскія беларусы–каталікі, відаць, шляхам аказання грашовай падтрымкі.

Трэцяя кніга — 25–лецьце Беларускае Гімназіі ў Вільні 1919—1944 выйшла стараннем кіраўніцтва гімназіі, юбілей якой святкаваўся ў красавіку 1944 г. У кнізе змяшчаліся друкаваныя кірыліцай і лацінкай тэксты гадунцоў гімназіі ды іншых дзеячаў.

Генеральная акруга Латвія

Больш стабільным чым у Літве было стано­вішча беларускай меншасці ў Латвіі. Праўда, і там культурна–асветная дзейнасць беларускіх арганізацый ужо ў 30–я гады абмяжоўвалася латышскім урадам, а ў 1940/41 г. была цалкам спынена савецкімі ўладамі, аднак гэтыя падзеі не выклікалі такой значнай міграцыі беларускай інтэлігенцыі, як у Вільні. У выніку, ва ўмовах нямецкай акупацыі няцяжка было аднавіць ранейшыя арганізацыйныя структуры.

Важную ролю ў грамадскім жыцці латвійскіх беларусаў адыграў Канстанцін Езавітаў. У жніўні 1941 г. ён узначаліў Беларус­кі нацыянальны камітэт у Рызе, які кіраваў працай мясцовых камітэтаў ва Ўсходняй Латвіі, галоўным чынам па аднаўленні школ і гурткоў мастацкай самадзейнасці.

Значную ролю адыграў К. Езавітаў і ў аднаўленні кнігавыдавецкай дзейнасці ў Латвіі. Поспех у гэтай справе залежаў не толькі ад дазволу акупацыйных уладаў, але таксама, і то не ў меншай меры, ад наяўнасці сродкаў, пра якія мусіў рупіцца сам выдавец.