- •1. Аўтары і выдаўцы
- •1. 1. Перыяд нямецка–савецкага супрацоўніцтва
- •1.2. Пасля нашэсця Нямеччыны на ссср Генеральная акруга Беларусь
- •Краёвае выдавецтва «Менск»
- •Выданні ксяндза с. Глякоўскага
- •Выданні Школьнага інспектарата
- •Выдавецкія спробы бнс
- •Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі
- •Іншыя выдаўцы
- •В. Таўлай, т. Лебяда, а. Салавей, м. Сяднёў, с. Хмара,
- •Генеральная акруга Літва
- •Генеральная акруга Латвія
- •Я. Найдзюк і к. Езавітаў. Рыга, 17 лютага 1942 г.
- •Беластоцкая акруга
- •Генерал–губернатарства
- •Нямеччына
- •Нямецкія беларускамоўныя выданні
- •2. Алфавітны каталог кніг і брашур
- •3. Бібліяграфічная характарыстыка выданняў (Статыстычны аспект)
- •Табліца 2. Тэматычная структура выданняў
- •Табліца 3.Храналогія выпуску кніг і брашур
- •Перыяд нямецка—савецкага супрацоўніцтва
- •Перыяд савецка–нямецкай вайны
- •Табліца 4. Месца выдання кніг
- •Табліца 5. Аб’ём выданняў
- •4. Кніга і палітыка
- •Група аўтараў і выдаўцоў пасля эвакуацыі з Беларусі ў Нямеччыну. Сядзяць злева направа: м. Сяднёў, л. Случанін, х. Ільяшэвіч,
- •5. Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання
- •Індэкс асобаў
- •Спіс скарачэнняў
Табліца 3.Храналогія выпуску кніг і брашур
Год выпуску Колькасць тытулаў
Агулам 117
У тым ліку
Перыяд нямецка—савецкага супрацоўніцтва
1939 1
1940 0
1941 7*
Перыяд савецка–нямецкай вайны
1941 17
1942 17
1943 34
1944 28
Разам 104
У выніку палітычных умоваў і абмежаванага попыту з верасня 1939 г. да канца чэрвеня 1941 г. выйшла толькі 8 кніг: О. Лемана Нямецкія салдаты, падручнік Бакача, дзве брашуры Вераса і чатыры выданні Пражскіх курсаў беларусаведы.
Марудна наладжвалася кнігавыдавецкая справа і на акупаваных Нямеччынай усходніх тэрыторыях. Як паказана ў табліцы 3, у другой палове 1941 г. у Беларусі выйшла 17 тытулаў, аднак іх пераважную частку (13 тытулаў) складалі школьныя праграмы. Акрамя іх ксёндз Глякоўскі выдаў тры кніжачкі, а Краёвае выдавецтва «Менск» — адну.
Не палепшылася становішча і ў 1942 г. За гэты час выйшла агулам 17 кніг. У Генеральнай акрузе Беларусь выпушчана 7 кніг (БНС — 3, Інспектарат — 1, ВШПЛМ — 1, нямецкія выданні — 2). Такая ж іх колькасць выйшла ў Нямеччыне (тры — надрукаваныя ў Празе — кнігі З. Дабрынскай, Я. Коласа і Л. Геніюш і чатыры рататарныя выданні Ніны Абрамчык). Новай з’явай было запачаткаванне ў 1942 г. выпуску беларускіх кніг у Рызе і Варшаве.
Выданне кніг ажывілася ў 1943 г., калі ўсімі выдаўцамі на акупаваных тэрыторыях і ў Нямеччыне былі выпушчаны 34 тытулы, у два разы больш, чым у папярэднім годзе. Пераважную іх частку складалі выданні ВШПЛМ (14 тытулаў) і К. Езавітава ў Рызе (12 тытулаў). Іншымі выдаўцамі былі выпушчаны ў Менску 2 кнігі, у Слуцку — 1, Вільні — 1, Варшаве — 2, Берліне — 2 і Празе — 1.
У выніку адступлення нямецкіх войск выдавецкая дзейнасць у Менску спынілася пад канец чэрвеня 1944 г. За першае яго паўгоддзе ВШПЛМ выпусціла 9 кніг (з іх зборнік лірыкі Салаўя быў надрукаваны ў ліпені ў Рызе), СБМ — 1, рэдакцыя Новага Шляху — 1 кнігу. Вясной 1944 г. 2 кнігі выйшлі ў Вільні і 1 — у Рызе. Выдадзеная беластоцкім беларускім аб’яднаннем кніга М. Сяднёва Ахвяры бальшавізму была надрукавана ў ліпені ў Кёнігсбергу. Невядома, дзе выйшла Калыньша Смалакурэнне. У Берліне кнігадрукаванне працягвалася да канца 1944 г. Там выйшла 12 тытулаў, у тым ліку — 7 у серыі «Народная бібліятэчка». Агульны вынік 1944 г. (28 тытулаў) быў некалькі меншы, чым у папярэднім годзе.
***
Геаграфія выданняў. За ўвесь разгледжаны перыяд беларускія кнігі выдаваліся ў 9 гарадах, што дэталёва паказана ў табліцы 4. Найбольшая іх колькасць (50 тытулаў) выйшла ў Менску, аднак пазіцыя гэтага горада не была дамінуючай. Другім важным кнігавыдавецкім цэнтрам быў Берлін, дзе з улікам выданняў «Вінэты» было выпушчана 36 тытулаў. У гэты лік уключаны кнігі Я. Коласа і Л. Геніюш, якія толькі друкаваліся ў Празе, але былі выдадзены Беларускім камітэтам самапомачы ў Берліне.
Табліца 4. Месца выдання кніг
Горад Выдадзеных тытулаў
Агулам 117*
У тым ліку
Менск 50
Берлін 36
Рыга 15
Прага 6
Вільня 3
Варшава 3
Баранавічы 1
Слуцк 1
Беласток 1
***
Пытанне алфавіту, якое раней выклікала розныя меркаванні і спрэчкі, у гады II сусветнай вайны і акупацыі Беларусі вырашалася амаль адназначна на карысць кірыліцы. У выніку загаду А. Розенберга менскае ВШПЛМ выпусціла лацінкай 7 падручнікаў і Выбраныя беларускія народныя казкі. Акрамя таго, лацінкай выдавалася ксяндзамі С. Глякоўскім і А. Станкевічам каталіцкая літаратура (4 тытулы) і Нінай Абрамчык 5 рататарных выданняў у Берліне.
Агулам за разгляданы перыяд было надрукавана лацінскім алфавітам 16 тытулаў, г. зн. 14% усёй тагачаснай кніжнай прадукцыі, а кірыліцай — 98 тытулаў, або 84% усіх выданняў, у тым ліку ўсе кнігі і брашуры, выпушчаныя нямецкімі выдаўцамі. Дзве кнігі Я. Станкевіча і 25–лецьце Беларускае гімназіі ў Вільні надрукаваны двума алфавітамі.
***
Аб’ём выданняў 1939—1944 гг. прадстаўлены у табліцы 5. Заслугоўвае ўвагі незвычайна высокі ўдзел тоненькіх кніг, ці, дакладней, брашур, аб’ём якіх не перавышаў 30 старонак. На іх прыходзілася амаль палова (47%) усіх тагачасных выданняў. Найбольш аб’ёмістымі (звыш 200 старонак) былі толькі пяць кніг — Я. Коласа Сымон Музыка (212 с.) Песьняры Случчыны (233 с.), Калыньша Смалакурэнне (240 с.), Я. Найдзюка Беларусь учора і сяньня (304 с.) і П. Бакача Падручнік нямецкага языка для Беларусаў (357 с.)
