- •1. Аўтары і выдаўцы
- •1. 1. Перыяд нямецка–савецкага супрацоўніцтва
- •1.2. Пасля нашэсця Нямеччыны на ссср Генеральная акруга Беларусь
- •Краёвае выдавецтва «Менск»
- •Выданні ксяндза с. Глякоўскага
- •Выданні Школьнага інспектарата
- •Выдавецкія спробы бнс
- •Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі
- •Іншыя выдаўцы
- •В. Таўлай, т. Лебяда, а. Салавей, м. Сяднёў, с. Хмара,
- •Генеральная акруга Літва
- •Генеральная акруга Латвія
- •Я. Найдзюк і к. Езавітаў. Рыга, 17 лютага 1942 г.
- •Беластоцкая акруга
- •Генерал–губернатарства
- •Нямеччына
- •Нямецкія беларускамоўныя выданні
- •2. Алфавітны каталог кніг і брашур
- •3. Бібліяграфічная характарыстыка выданняў (Статыстычны аспект)
- •Табліца 2. Тэматычная структура выданняў
- •Табліца 3.Храналогія выпуску кніг і брашур
- •Перыяд нямецка—савецкага супрацоўніцтва
- •Перыяд савецка–нямецкай вайны
- •Табліца 4. Месца выдання кніг
- •Табліца 5. Аб’ём выданняў
- •4. Кніга і палітыка
- •Група аўтараў і выдаўцоў пасля эвакуацыі з Беларусі ў Нямеччыну. Сядзяць злева направа: м. Сяднёў, л. Случанін, х. Ільяшэвіч,
- •5. Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання
- •Індэкс асобаў
- •Спіс скарачэнняў
Выданні Школьнага інспектарата
Першы нясмелы крок у галіне кнігадрукавання быў зроблены акупацыйнымі ўладамі напрыканцы 1941 г. у сувязі з аднаўленнем працы школ. 12 снежня міністэрства акупаваных усходніх абшараў выслала рейхскамісарам Остланда і Ўкраіны інструкцыю, у якой таксама забаранялася карыстацца савецкімі навучальнымі планамі, падручнікамі і іншымі «палітычна тэндэнцыйнымі» дапаможнікамі. Інструкцыя рэкамендавала мясцовым уладам забяспечыць школы навучальным матэрыялам, які павінны былі стварыць аддзелы культуры генеральных камісарыятаў11.
Агульныя прынцыпы акупацыйнай школьнай палітыкі, відаць, былі раней вядомыя В. Кубэ, і ён не марнаваў часу на завяршэнне бюракратычнай працэдуры. Ужо 7 кастрычніка 1941 г. для нагляду над працай школ, што аднаўляліся, быў створаны Школьны інспектарат, як інтэгральная частка Генеральнага камісарыята. Кіраўніком інспектарата Кубэ прызначыў Ёзафа Сівіцу, сілезскага немца, які ведаў польскую мову, а з часам нядрэнна вывучыў і беларускую12. Яму падпарадкоўваўся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які пад канец кастрычніка прыбыў з Берліна і быў прызначаны галоўным школьным інспектарам.
Пад іх кіраўніцтвам працаваў т. зв. Навуковы аддзел інспектарата, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка навучальных планаў і праграм. Да гэтай працы запрасілі педагогаў, якія за два месяцы апрацавалі праграмы навучання ўсіх прадметаў для пачатковых школ, што былі надрукаваныя на пачатку снежня 1941 г. у менскай друкарні ў форме паасобных брашураў і перададзеныя акруговым і раённым школьным інспектарам на іх першай канферэнцыі, якая адбылася 15—17 снежня 1941 г. у Менску.
Агулам надрукавалі 13 праграм навучання: беларускай і нямецкай моваў, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўства, матэматыкі, музыкі і спеваў, прыродазнаўства, ручной працы, рысавання, фізікі, фізічнага ўзгадавання моладзі, хіміі. Гэта, па сутнасці, былі праекты праграм навучання і такімі заставаліся да канца акупацыі. Ва ўмовах нястачы школьных падручнікаў праграмы разам з часопісам «Беларуская Школа» сталі асноўнымі метадычнымі дапаможнікамі ў працэсе школьнага навучання. На пачатку 1942 г. стараннем Інспектарата была надрукаваная Інструкцыя аб правядзеньні пераводаў з клясы ў клясу і аб выпускных экзаменах у народных беларускіх школах.
Аднак ні праграмы, ні часопіс «Беларуская Школа», які са студзеня да снежня 1942 г. выдаваўся Інспектаратам у дзвюх частках — для настаўнікаў і вучняў — не маглі замяніць школьных падручнікаў. Таму, пасля таго як навуковы аддзел Інспектарата справіўся са спешнай падрыхтоўкай навучальных праграм, перад ім паўстала важнейшае заданне — апрацоўка і выпуск падручнікаў.
Паводле Язэпа Найдзюка, да кастрычніка 1942 г., г.зн. за першы год працы Інспектарата, беларускія педагогі і спецыялісты падрыхтавалі каля 20 падручнікаў, у тым ліку: лемантар, чытанку, выпісы з літаратуры, правапіс, граматыку, арыфметычныя задачнікі для I—V класаў, падручнікі па геаметрыі, гісторыі, прыродаведзе і гігіене13. Апрацоўваліся яны не толькі ў Менску, але і ў Варшаве (Зоф’яй Дабрынскай), а таксама ў Вільні, якую на пачатку лютага 1942 г. наведалі Ё. Сівіца з В. Гадлеўскім і абмяркоўвалі з аўтарамі гэтае пытанне14. Выглядае на тое, што аўтарскіх прапаноў было дастаткова.
Аднак выпуск падручнікаў сутыкнуўся з нечаканымі цяжкасцямі, і ў 1941/42 годзе школы працавалі без падручнікаў. Затрымка нярэдка тлумачылася абставінамі ваеннага часу і патрабаваннем міністэрства акупаваных усходніх абшараў дасылаць яму тэксты падручнікаў для праверкі і зацвярджэння15. Праўда, гэтае патрабаванне ўскладняла працэдуру іх выпуску, але не толькі яно было прычынай затрымкі. У прыватнасці, дырэктыва міністэрства адносілася да ўсіх абшараў Остланда, аднак выдаўцы літоўскіх, латышскіх і эстонскіх падручнікаў, хоць і непакоіліся, такіх цяжкасцяў не адчувалі.
Затое Беларусь не магла абысціся без спецыфікі. Міністр акупаваных усходніх абшараў Альфрэд Розенберг, які скептычна ацэньваў здольнасць беларускага народа да самастойнага жыцця, нечакана стаў прыхільнікам яго далучэння да сям’і народаў Новай Еўропы, чаму, на яго думку, павінна была спрыяць замена кірылічнага алфавіту на лацінку. Гэтая ідэя міністра прапагандавалася і яго падначаленымі ў Менску, у тым ліку і Сівіцам, які ўжо ў снежні 1941 г. пазнаёміў з ёй удзельнікаў канферэнцыі школьных інспектараў16.
Неўзабаве ідэя стала дырэктывай для чыноўнікаў міністэрства і Генеральнага камісарыята ў Менску. 25 чэрвеня 1942 г. Розенберг выдаў загад аб паступовым увядзенні лацінкі ў народныя школы Беларусі: у 1942/43 г. яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, акрамя таго яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ17.
Загад Розенберга значна ўскладніў працу Інспектарата: ніхто, нават Сівіца, не быў упэўнены, якія падручнікі і якім алфавітам будуць дапушчаныя ў школы праз год ці два. Не было такой упэўненасці ў берлінскім міністэрстве, якое магло загадаць перавод дасланага тэксту з кірыліцы на лацінку. Адначасова працягваліся бясконцыя спрэчкі паміж беларускімі прыхільнікамі першай і другой алфавітных сістэм.
Іншай прычынай, якая стрымлівала выпуск падручнікаў, была недасканаласць правапісу і тэрміналогіі. Гэтае пытанне імкнулася вырашыць створаная ў студзені 1942 г. у рамках Інспектарата тэрміналагічная камісія, якая толькі ў сакавіку 1943 г. зацвердзіла новы правапіс18. Акрамя таго, камісія апрацавала некалькі тэрміналагічных слоўнікаў, аднак ніводзін з іх не ўбачыў свету.
