Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Юры Туронак - Нямецкая кніга пад нямецкім кантролем.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
731 Кб
Скачать
☆

Група аўтараў і выдаўцоў пасля эвакуацыі з Беларусі ў Нямеччыну. Сядзяць злева направа: м. Сяднёў, л. Случанін, х. Ільяшэвіч,

Т. Лебяда, К. Езавітаў, Н. Арсеннева,… Лета 1944 г.

10 чалавек загінула падчас вайны: Ф. Акінчыц, В. Гадлеўскі, С. Глякоўскі, У. Казлоўскі і П. Кісель — у Менску, Ф. Аляхновіч — у Вільні, Гайкоўскі — у Варшаве, В. Мікула — у Нямеччыне і, верагодна, Міхась Ганько. Адзін толькі ксёндз І. Бобіч памёр натуральнай смерцю ў 1944 г. у Іўі.

Ішлі гады, у СССР мяняліся палітычныя варункі, многія ўчынкі савецкага «правасуддзя» былі перагледжаныя і некалі вінаватыя прызнаныя невінаватымі. Пасля смерці Сталіна былі вызвалены з лагераў: Л. Геніюш, А. Кецка, Т. Лебяда, С. Мядоўскі, Л. Случанін, А. Туранкоў, В. Шутовіч і П. Бакач. К. Езавітаў памёр у менскай турме, а Адам Станкевіч у тайшэцкім лагеры. Лёс астатніх невядомы.

Савецкія ўлады не лічылі магчымым прасіць прабачэння, а тым больш пакаяцца за смерць і цярпенні бязвінных людзей — яны проста сцвяр­джалі факт невінаватасці (гл., для прыкладу, змешчаны побач дакумент па справе А. Кецкі). На гэта былі важныя прычыны. Пасля вайны ў Беларусі па­слядоўна працягваўся русіфікацыйны курс, з абсягам і тэмпамі якога не магла раўняцца ніводная савецкая рэспубліка. Гэтай стратэгічнай мэце ўжо з першых пасляваенных гадоў служыла дэмаграфічная, кадравая і эканамічная палітыка, а з часам паступовае выцясненне беларускай мовы з школьніцтва і навуковых устаноў. Усе гэтыя інструменты дзейнічалі нібыта самачынна, без стасавання фармальнага прымусу, што давала падставу для выказванняў пра цалкам натуральны, добраахвотны працэс русіфікацыі.

У 60–я гады з’явіліся распрацоўкі, аўтары якіх тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа. Яна называлася прагрэ­сіўным, аб’ектыўным вынікам эканамічнай інтэграцыі, інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР, важным фактарам стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХIV з’ездам КПСС (красавік 1971 г.) і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі. Ды беларускім дзеячам і гэтага было замала — яны сталі выказваць погляды, што беларуская мова ўжо не з’яўляецца адзінай роднай мовай беларусаў, што другой такой мовай стала руская.

У выніку дэнацыяналізацыйнай палітыкі партыі з году ў год змяншаўся попыт на беларускую кнігу, якую прапаноўвалі выдавецтвы БССР. Гэта, у сваю чаргу, уплывала на абмежаванне іх выпуску. У 1950—1985 гг. агульны наклад кніг і брашур, выпушчаных у БССР, узрос з 12,5 млн. да 53,3 млн., у тым ліку беларускамоўных выданняў зменшыўся напалову з 10,7 млн. да 5 млн. асобнікаў. Адначасова іх удзел у агульнай выдавецкай прадукцыі зменшыўся з 85 да 9%. У 1985 г., напрыканцы існавання СССР, на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі, г. зн. у 10 разоў менш, чым у суседняй Літве (5,2 кнігі на літоўскай мове)58.

Гэтыя паказчыкі былі самыя нізкія ў СССР і сведчылі пра паспяховую рэалізацыю запавету Кнорына. Беларускі народ стаў адмаўляцца ад кніг на роднай мове, і ўлады БССР не мелі падставы прасіць прабачэння ў тых, якія імкнуліся адвярнуць гэты працэс. Рашала палітыка, не права.

52 Друк Беларускай ССР 1918—1980. Статыстычны зборнік. Мінск, 1983.

53 Kube W. Weissruthenien: Ein Jahr Zivilverwaltung. «Deutsche Zeitung im Ostland». 30.08.1942.

54 Die Presse im Reichskommissariat Ostland. «Die Ostkartei». Juni 1943.

55 Latviju Enciklopēdija. T.1. Stokholma, 1950—1951. S. 711—712.

56 Tadas Ivanauskas. Gyvernimas ir veikla. Vilnius, 1976. P. 203.

57 Звезда. 6 октября 1918.

58 Народное хозяйство СССР. Статистический ежегодник. Москва, 1966. С. 734; 1986. С. 536.