- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Вусная гісторыя
Паняцце “вусная гісторыя” ўвайшло ва ўжытак у другой палове ХХ ст. дзякуючы навукова-грамадскаму руху “oral history”, якое ўзнікла ў ЗША. Статус вуснай гісторыі да канца не вызначаны. Што яна сабой уяўляе? Метад, крыніцу, напрамак гістарычных даследаванняў або самастойную дысцыпліну? У дадзеным выпадку нас гэта не вельмі цікавіць. Чаму? Звычайны гісторык, як правіла, мае справу з матэрыяльна зафіксаванымі дакументамі, крыніцамі, фактамі, якія ён вывучае, верыфікуе, інтэрпрэтуе. Фалькларыст-збіральнік заўсёды карыстаецца вуснай інфармацыяй удзельнікаў або сведкаў самага рознага кшталту падзей – ад бытавых да гістарычных, якую ён фіксуе пісьмова, на паперы, або дзякуючы сучасным тэхнічным сродкам.
Прафесійны гісторык схільны не давяраць вуснай гісторыі з-за ненадзейнасці чалавечай памяці, хаця яму добра вядома, наколькі недакладнымі могуць быць летапісы і архіўныя дакументы. Перад фалькларыстам праблема даверу не стаіць. Для яго важны сам факт апавядання, манера апавядальніка, тыя тыповыя тэмы, што характэрны для гістарычнай памяці народа, грамадства цалкам, калектыўнай і масавай памяці групы людзей, жыхароў асобнай вёскі, членаў адной сям’і, аднаго чалавека, які рэальна з’яўляеца носьбітам гістарычнай памяці.
Каштоўнасць вуснай гісторыі – у яе суб’ектыўнасці. Гэта галоўная вартасць вусных апавяданняў і ўспамінаў, іх жанравая рыса. Толькі такім чынам, праз сведчанні простых людзей, можна даведаца, як яны асэнсоўвалі сваю гісторыю, як адчувалі сябе ў гістарычным часе і паўсядзённым жыцці, на якія ідэалы арыентаваліся, прымалі ці не прымалі дзяржаўную трактоўку гістарычных, палітычных, эканамічных падзей, як разумелі шчасце, сумленне, веру. І ўсё гэта будзе асабістае, непаўторнае. Фалькларысты добра ведаюць, што двойчы атрымаць ад чалавека інфармацыю ў нязменным выглядзе немагчыма. Мала таго, розныя збіральнікі могуць пачуць ад інфарманта зусім розную трактоўку той жа самай падзеі.
Суб’ектыўны сэнс выказванняў аб адной і той жа з’яве, падзеі, выпадку мае мужчынскую і жаночую тыпалогію. Менавіта таму даследчыкі вуснай гісторыі (эга-дакументаў, жыццёвых сцэнарыяў) прапануюць аддаваць перавагу паліфаніі вусных рэпрэзентацый гісторыі, бо любы пункт погляду з’яўляецца няпоўным. Так, значна разыходзяцца пісьмовая і вусная гісторыя афганскай і чачэнскай вайны, чарнобыльскай катастрофы, распаду СССР, прыватызацыі і г. д. Фіксацыя суб’ектыўных ведаў асобнага чалавека – мужчыны або жанчыны аб падзеях эпохі з’яўляецца задачай гісторыка. Аналіз зместу і формы вусных апавяданняў, адказаў, успамінаў у гендэрным аспекце – задача фалькларыста.
Усё менш застаецца непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, усё большую значнасць набываюць іх успаміны.
Асобная тэма – вайна і пасляваенны час вачыма дзяцей, хлопчыкаў і дзяўчынак. Як не можа быць адзінай канцэпцыі вайны, так не можа быць і адзінай канцэпцыі мірнага часу. Калі ўлічыць іх полаўзроставае ўспрыманне праз суб’ектыўны вопыт асобнага дзіцяці, то можна ў рэшце рэшт пазбегнуць той інфармацыйнай аднабокасці ў рэканструкцыі гісторыі, якая пануе да гэтага часу. Ваенная і постваенная памяць дзяцей – важная частка збіральніцкай працы практыкантаў.
Яшчэ адна тэма – абагульняючая: мужчыны і жанчыны ў экстрэмальных умовах, іх асабістае ўспрыманне і ацэнка падзей (вайна, пажар, паводка, навальніца, эканамічная катастрофа і да т. п.).
