Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
«Фольклористика» (для студентов).doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.08.2019
Размер:
835 Кб
Скачать
☆

Прыпеўкі

Прыпеўка (у залежнасці ад рэгіёна – частушка, прыпеў, папеўка, падпявалка, скакуха, плясуха, круцёлка, дрындушка, таптушка і інш.) – невялікі па аб’ёме лірычны твор гумарыстычна-сатырычнага, сацыяльнага, любоўнага, бытавога зместу; разнавіднасць пазаабрадавага песеннага фальклору. Тэкст прыпеўкі аднастрофны, складаецца з 4–6 радкоў, спяваецца на пэўную мелодыю, часта выконваецца як прыпеў да танца («Лявоніха», «Базар», «Шастак», «Кракавяк» і інш.). Прыпеўкі могуць спявацца сола, дуэтам, хорам, салістам і хорам. Падзяляюцца на «мужчынскія», «жаночыя», а таксама тыя, што могуць выконвацца абодвума бакамі.

Па тэматычнай дамінанце прыпеўкі падзяляюцца на сацыяльныя, гумарыстычныя, сямейныя, любоўныя, любоўна-эратычныя, да танцаў. Пры гэтым цалкам магчыма накладанне дзвюх і болей тэм у адным творы. Хоць прыпеўкі адносяцца да пазаабрадавай творчасці, яны маглі выконвацца і падчас некаторых абрадаў, напрыклад, вяселля або хрэсьбін.

Прыпеўкі – самы прадуктыўны песенны жанр. У адрозненне ад іншых разнавіднасцей песеннага фальклору прыпеўкі вызначаюцца «аператыўнасцю» рэагавання на змены жыцця. Яны амаль імгненна адгукаюцца на ўсякую новую з’яву, даючы ёй сваю ацэнку, пры якой важную ролю адыгрываюць гумар і іронія. Сёння прыпеўкі можна запісаць і на рускай мове.

Прыпеўкі любоўныя

МАЯ МІЛКА ЧАРНАБРЫЎКА…

Запісана ў в. Чорны Бор Быхаўскага раёна

ад Н. Дз. Лахадынавай (1935 г. н.)

Мая мілка чарнабрыўка,

Яна любя каўбасу.

А я хлопец не лянівы –

Кожны вечар паднясу.

Запісала Д. І. Чачко ў 2008 г.

МЯНЕ МІЛЫ ПРАВАЖАЎ…

Запісана ў в. Чорны Бор Быхаўскага раёна

ад Н. Дз. Лахадынавай (1935 г. н.)

Мяне мілы праважаў,

Пень бярозавы абняў.

Думаў у кохці розавай –

Гэта пень бярозавы.

Запісала Д. І. Чачко ў 2008 г.

ЛЮБЛЮ ТОЕ ЖЫТА ЖАЦЬ…

Запісана ў в. Траянаўка Барысаўскага раёна

ад В. А. Салаўёвай (1953 г. н.)

Люблю тое жыта жаць,

Дзе бальшыя каласы.

Люблю тога ўхажора,

Што падкручаны вусы.

Запісала А. У. Кісліцына ў 2008 г.

МЯНЕ МІЛЫ ЦАЛАВАЎ…

Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна

ад А. В. Бондар (1951 г. н.)

Мяне мілы цалаваў,

К плоціку прыціснуў.

У кармане быў траяк,

Ён яго і свіснуў.

Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.

Прыпеўкі любоўна-эратычныя

СУСЕД ТЫ МОЙ…

Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна

ад А. В. Бондар (1951 г. н.)

Сусед ты мой,

Я твая суседка.

У цябе ёсць уключацель –

У мяне рызетка.

Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.

ПАЛЮБІЛА – ЦЯПЕР КАЮСЬ…

Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна

ад А. В. Бондар (1951 г. н.)

Палюбіла – цяпер каюсь,

Аказаўся ён связіст.

У яго нашчот любові

Правада павіслі ўніз.

Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.

ПРЫГЛАСІЎ МЯНЕ МІЛЁНАК…

Запісана ў в. Чарневічы Барысаўскага раёна

ад А. В. Бондар (1951 г. н.)

Прыгласіў мяне мілёнак

Палапаціць на таку.

Я прыйшла – ў яго гармошкай

І схаваны ў хмызняку.

Запісала І. У. Райкевіч у 2007 г.

Прыпеўкі гумарыстычныя

ДЗЕВАЧКІ, ДЗЕВАЧКІ…

Запісана ў в. Людкова Быхаўскага раёна

ад А. У. Булгак (1931 г. н.)

– Дзевачкі, дзевачкі,

Дзе вы пабяліліся?

– На лузе кароў даілі,

Сырадоем мыліся.

Запісаў І. В. Нікіценка у 2005 г.

А Ў СЛУЦКУ НА БАЗАРЫ…

Запісана ў в. Дараганава Асіповіцкага раёна

ад П. І. Качаноўскай (1935 г. н.)

А ў Слуцку на базары

Прадаюць мужчын вазамі.

Адна баба ўсіх любіла –

За капейку ўсіх купіла.

Запісалі У. М. Дзяткоўскі, І. В. Юрэвіч, Э. В. Дуброўкіна ў 1992 г.