- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Бываліцы
Бываліца – празаічны няказкавы жанр фальклору; рэалістычнае, сюжэтна аформленае, фабульнае апавяданне пра тое, «што ў жыцці бывае», жыццёвая гісторыя. У адрозненне ад бывальшчыны ў бываліцы пераважае побытавы матэрыял. Сюжэт можа быць прыгаданы выканаўцам з любой нагоды, у любым месцы: рыбацкія, паляўнічыя, вайсковыя, любоўныя гісторыі, кур’ёзныя выпадкі і інш. Бываліцы – жанр надзвычай прадукцыйны і ў цяперашні час.
Анекдоты
Анекдоты займаюць адметнае месца ў сістэме жанраў народнай прозы, абумоўленае іх тэкставай спецыфікай. Тэкст анекдота фіксаваны і ў працэсе свайго функцыяніравання не ствараецца кожны раз нанова, а ўзнаўляецца. Па вызначэнні Е. Я. Шмялёвай і А. Дз. Шмялёва, якія даследавалі анекдот у якасці маўленчага жанру, гэта «квазінаратыўны маналагічны тэкст ... з двухчасткавай структурай: больш доўгі зачын, потым кароткі і нечаканы канец, які вымушае слухача пераінтэрпрэтаваць пачатак анекдота. У неадпаведнасці пачатку і канца анекдота – яго соль» [Шмелёва, Е. Я., Шмелёв, А. Д. Русский анекдот: Текст и речевой жанр. М., 2002., с. 131].
Жорстка зададзеная схема анекдота, якая імкнецца ўкласціся ў мінімальны аб’ём тэксту, абумоўлівае асаблівасці будовы яго мастацкага свету, таксама абмежаванага да мінімуму. Таму часцей за ўсё анекдатычныя сітуацыі абагулена схематычныя, а персанажы падкрэслена безасабовыя і ўяўляюць сабой маскі: пан, войт, мужык, баба, кум ці проста чалавек: «Да войта прынесла баба піражкоў. Ён ёй кажа: “І навошта было несці? Твае дзеткі зласавалі б”. – “Ды ешце, пане начальнік, – адказвае бабка, – я дзеткам скажу, што свіння паела”».
Мадэліраванне мастацкага свету анекдота адбываецца адпаведна вызначанай схеме, якая, згодна з працай Е. Я. і А. Дз. Шмялёвых, мае наступны выгляд: «Спачатку задаецца пэўная сітуацыя, кантэкст дзеяння (гэта неабавязковая частка), потым расказваецца гісторыя, падобная на задачу, якая мае некалькі рашэнняў, затым ў апошняй фразе даецца нестантартнае, «гумарыстычнае» рашэнне гэтай задачы» [тамсама, с. 27]. Пры гэтым акцэнт жанравым мысленнем стваральнікаў робіцца менавіта на нечаканасці, парадаксальнасці і дасціпнасці «рашэння”, якое і змяшчае ў сабе «соль» анекдота: «“Ці не бачыў, васпан, бягучага зайца?” – пытае паляўнічы аратая. “Ага, бачыў”. – “Ці даўно бег?” – “А ўжо, пэўна, тыдні два будзе”». Важнай характарыстыкай мастацкага свету анекдотаў з’яўляецца таксама наяўнасць у якасці матэрыялу для сюжэтнай будовы ўнутрыкультурных стэрэатыпаў самага рознага кшталту: сацыяльнай іерархіі і адпаведных паводзін, гендэрных і сямейных узаемаадносін, працоўных норм і інш.
Мастацкі свет анекдотаў мадэліруецца жанравым мысленнем носьбітаў вусна-паэтычнай традыцыі адметным чынам: акцэнт робіцца на сутыкненні розных светаразуменняў герояў або героя і апаведача, моманце неадпаведнасці, які ўскрывае схаваны сэнс і вымушае слухача пераінтэрпрэтаваць змест анекдота. Своеасаблівы дыялог прынцыпова розных поглядаў на вызначаную сітуацыю або розных адносін да жыцця фарміруе мастацкі свет анекдота і структуру яго тэксту, ён жа з’яўляецца вызначальным і для стылю мастацкага выказвання гэтага жанру: «“Уставай, стары, пеўні ўжо крычаць!” – “Не трэба нам у гэту справу ўмешвацца...”» Жанравае выказванне анекдота імкнецца да мінімізацыі маўленчых сродкаў і можа быць зведзена да «рытарычнай мяжы”, у якасці якой выступае «камічная апафегма, г. зн. дасціпны выраз”: «“Кума, як ты думаеш, што раній було – яйко ці курыца?” – “Э, кумэ, раній усё было”».
