- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Элегічныя песні
ОЙ, ВОСЕНЬ МАЯ…
Запісана ў р. п. Гудагай Астравецкага раёна
ад К. Я. Замара (1939 г. н.)
Ой, восень мая,
Восень сцюдзёная,
Чаго ты рана захаладала?
– Я й не раненька,
Я й не позненька, –
Калі мая пара прышла.
Лісточак апаў, зямельку ўслаў, –
Вось мая і пара прыйшла.
Рэчкі сталі, пазамярзалі –
Во мая і другая пара.
Запісала А. Г. Врублеўская ў 1995 г.
САЦЫЯЛЬНАЯ песня – асобны песенны вiд, якi вызначаецца па тыпу адлюстраванага канфлiкту. Тып канфлiкту – сацыяльны. Сацыяльныя песнi падзяляюцца на розныя тэматычныя групы (у залежнасці ад таго, які герой у іх прадстаўлены). Пры вызначэннi сацыяльных песень звярнiце ўвагу на фармальныя прыкметы гэтых твораў: 1) прамое ўказанне на сацыяльную прыналежнасць герояў песень: сялян, казакоў, рэкрутаў, салдат, чумакоў i iншых; 2) багатая сацыяльная напоўненасць вобразаў; 3) узгадванне сацыяльнага асяроддзя, у якiм дзейнiчаюць героi.
Вылучаюць антыпрыгоннiцкiя песнi, рэкруцкiя i салдацкiя, казацкія, разбойнiцкiя, чумацкiя, найміцкія,
Вылучаючы антыпрыгоннiцкiя песнi, даследчыкi лiчаць, што iх галоўнай мастацкай рысай з’яўляецца заклiк да расправы з прыгнятальнiкамi. Але тэма актыўнага сацыяльнага пратэсту раскрываецца i ў некаторых песнях земляробчага календара, асаблiва ў жнiўных. Цэнтральным з’яўляецца вобраз прыгнятаемага, галоднага селянiна. Для iх таксама характэрны сцiплыя, «эканомныя» мастацкiя сродкi, простыя эпiтэты i параўнаннi («Няма хлеба, пане браце, // Нi ў полi, нi дома…»).
Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
Запісана ў в. Жужаль Клецкага раёна
ад В. Аляксейчык
Узяла серпа,
Пайшла на палетак,
Забрала з сабою
Сваіх малых дзетак.
Сонейко свеціць,
Пташачкі шчабечуць,
Мае малыя дзеткі
Ўжэ есці хочуць.
Не магу я дзеткам
Да естачкі даці –
Трэба да заходу
Жыцейко дажаці.
Жыцейко жала,
Слязьмі палівала,
Як ішла дадому,
Горко плакала.
Не дай бог вам, дзеткі,
Гэтакае долі:
Увесь век прападаці
Да на панскім полі.
Запісала Г. Козел
Рэкруцкiя i салдацкiя песнi даследчыкi аб’ядноўваюць у адну групу, сцвярджаючы, што iм уласцiвы агульныя тэмы развiтання з бацькоўскiм домам, нялёгкай службы ў войску, адмаўлення i асуджэння вайны, ідучы на якую «малойчыкi заплакалi».
Рэкруцкія і салдацкія песні
АПОШНІ НЫНЯШНІ ДЗЯНЁЧАК…
Запісана ў в. Судзілавічы Драгічынскага раёна
ад П. С. Крыжывіцкай (1925 г. н.)
Апошні ныняшні дзянёчак
Гуляю з вамі я, сябры.
А заўтра рана чуць святочак
Загалосіць уся мая сям’я.
Заплача маці і мая сястра,
Заплача брат і мой айцец.
Ісці ў салдаты выпаў жрэбій.
І вольным дням прыйшоў канец.
Яшчэ заплача дарагая,
З якой я тры гады гуляў,
Вясці к вянцу яе збіраўся,
Любіць да гроба абяцаў.
Каляска хутка падкаціла
Каля дома майго.
У калясцы старшыня крычаў:
– Гатоўце сына свайго!
Хрысцьянскі сын даўно гатовы.
Сям’я ўся замертво ляжыць.
Пайду цяпер я к жызні новай,
Цару, айчыне маёй служыць.
Запісала С. А. Сярогіна
ЧАГО, ЧАГО, БЕЛ МАЛОЙЧЫК, ЗАСЛУЖЫЎ?..
Запісана ў в. Палонка Баранавіцкага раёна
ад Н. Ф. Пісарэнка (1919 г. н.)
– Чаго, чаго, бел малойчык, засмутнеў?..
– Як жа мне, маладому, не смутнець:
Загадалі ў падмаскоўныя палкі –
Да ці любіш ты расійскія дзяўкі?
Ой, як жа мне, маладому, не любіць?
Матка плача, выпраўляючы,
Сястра плача, выпраўляючы,
Младша сястра наперад зайшла,
Яшчэ братку болей жалю задала.
– Ты, наш братко, найяснейшы сакалок,
Прыедзь, прыбудзь к нам у госцікі ў гадок.
– Не ў такія, сястра, ручкі папаў,
Каб часта ў вас у госцейках бываў.
