- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Варыятыўнасць
Варыятыўнасць – адметная рыса творчага працэсу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Асабліва выразна яна прадстаўлена ў народным мастацтве – музыцы, фальклоры, танцах, ткацтве, разьбе, вышыўцы, саломапляценні і г. д., дзе ў рамках традыцыі, якая гарантуе групе твораў ці вырабаў адносную ўстойлівасць, распазнавальнасць формы і зместу, увесь час, бясконца і бесперапынна, адбываюцца пэўныя змяненні. Зрухі ў форме і змесце заўважаюцца пры свядомым параўнанні вырабаў (аднатыпных посцілак, ручнікоў, саламяных лялек, гліняных свістулек і да т. п.), музычна-харэаграфічных малюнкаў асобнага танца (кадрылі, «Крыжачка», «Лявоніхі»), зместу аднаго абраду (прыкладам, сватання), карагода, гульні, тэкстаў казкі, прыказкі, загадкі і г. д. Працэс варыятыўнасці паўстае як сукупнасць шматвектарных творчых актаў, матэрыяльным увасабленнем якіх становіцца ўмоўны ланцуг падобных, звязаных паміж сабою твораў, напрыклад загадак пра грыб: 1. У лазе на адной назе. Сярод лесу стаіць на адной назе. У лазе стаіць казак на адной назе. У лазе на трапязе сядзіць каза на адной назе і інш. (агульная прыкмета – аднаногасць аб’екта); 2. Усю зямлю прайшоў, чорну шапачку знайшоў. Маленькі, удаленькі скрозь зямлю прайшоў, красную шапачку знайшоў і інш. (прыкмета – наяўнасць капялюшыка). Змяненні абумоўлены шэрагам прычын і акалічнасцей. Іх характар (творчы, механічны, камбінаваны) – вытворнае ад асобы, носьбіта традыцыі, ступені яе таленавітасці, майстэрства, індывідуальнай манеры, абставінаў і часу выканання, полаўзроставага складу слухачоў, патэнцыяльных спажыўцоў: вядома, напрыклад, што для дзяцей і дарослых адну і тую ж казку раскажуць па-рознаму. У адрозненне ад механізаванай вытворчасці, дзе вырабам папярэднічае стварэнне ўзору, штампа, лякала, і прафесійнага мастацтва, дзе канчатковы аўтарскі прадукт матэрыяльна зафіксаваны (кніга, ноты, схема танца), народнае мастацтва ведае толькі прамежкавыя ўзоры і вынікі: яно ўсё ў працэсе, і кожны творчы акт, у тым ліку папярэднія, кожнае новае выкананне твору ўтрымлівае варыятыўны момант як сродак адаптацыі да новых умоў і эстэтычных патрабаванняў. Варыятыўнасць звязана з імправізацыяй і паўстае ў выглядзе варыянтнасці. Дыяпазон варыятыўнасці надзвычай шырокі – ад вельмі нязначных розначытанняў да якасных зрухаў, якія прыводзяць да стварэння новых версій твора і новых ліній варыятыўнасці. Варыятыўнасць у фальклоры абумоўлена яго вуснай прыродай, вуснасцю стварэння, бытавання, распаўсюджання твораў.
Вуснасць
Вуснасць – натуральная форма стварэння, бытавання, распаўсюджання фальклору. Яго творы не маюць матэрыяльнай замацаванасці, захоўваюцца ў памяці, з’яўляюцца ў момант выканання, перадаюцца шляхам пераймання – з вуснаў у вусны, ад старэйшых да малодшых, паміж прадстаўнікамі сваёй полаўзроставай групы. Вуснасць забяспечвае бесперапыннасць творчага працэсу, фарміраванне сістэмы выразных сродкаў, пераемнасць мастацкіх традыцый. Напрыклад, спараджальная мадэль «каліна – сімвал гаротнай замужніцы» шматразова адгукнецца ў зачынах сямейных песень рознай пабудовы. У межах варыянтаў аднаго твора варыяцыі нязначныя: «Каліна-маліна над ракой (ярам) стаяла. // Што (чаго) ж ты, каліна, ад сонца завяла?» Завялая каліна выклікае вобраз нахілёнай, магчымы паварот – «Чырвоная каліначка на мора схілілася». Натуральнае спалучэнне двух роднасных сімвалаў жанчыны-каліны і зязюлі: «Ой, у лузе каліна, на каліне зязюля», адсюль успрыманне іншых птушак за ворагаў: «У лузе салавей калінку клюець» (маецца на ўвазе журлівая свякроў). Вуснасць фальклору спрыяе развіццю памяці, эстэтычнага густу, вобразнага мыслення, імправізацыйных здольнасцей чалавека. Напрыклад, трымаючы ў галаве баладную песню «Тры птушачкі ля забітага малойчыка», выканаўцы, свядома ці неўсвядомлена, уносяць новыя адценні ў вобраз рознай глыбіні гора маці, сястры, жонкі: «жонка плачыць – раса пала», «дробны дожджык ідзець», «там ракі няма», «там суха зямля», «расіцы няма», «сухусенька»; «сястра плачыць – ручайкі пашлі», «як руччы льюцца», «ручаі бягуць», «Дунай цячэ», «калодзезі», «крынічанька», «раса выступаіць»; «мамка плачыць – рэчка быстрая», «быстрай рэчанькай», «як рака льецца», «там рака цячэ», «раку разліваіць», «глыбокі калодзісь стаў», «там рэкі цякуць». Пры імправізацыі, спадарожніцы вуснасці, выканаўца вольны ў выбары слоў і сродкаў, але толькі ў межах традыцыйнасці, каб не парушыць стылявога адзінства твора. Так, пастаянны вобраз гора маці – рэкі, сястры – ручаі, жонкі – раса (або суш), яны і складаюць аснову вусных выражэнняў пры ненаўмыснай імправізацыі. Чалавечая памяць не ідэальная. Вуснае бытаванне фальклору запатрабавала выпрацоўкі пэўных прыёмаў, каб лепш утрымаць твор у памяці і лягчэй узнавіць яго пры выкананні. Так выкрышталізаваліся ўстойлівыя слоўныя комплексы, характэрныя для пэўных фальклорных жанраў. Гатовымі формуламі пачатку, канца, сярэдзіны аповеду карыстаўся казачнік, гаворачы пра прыгажосць царэўны, загады цара, бой героя з ворагам, яго зброю і каня. Замаўляльніку не трэба было прыдумляць, куды адаслаць, выгнаць, якім чынам знішчыць хваробу, – для гэтага існавалі свае магічныя клішэ. Дастаткова было першага радка лірычнай песні з формулай звароту да жураўкі, рабенькага салавейкі, белых гусей, гаю зеляного, бярозы кудравай, месячка-таргаўшчыка, лучыначкі і г. д., каб у памяці усплывала ўся песня. Агульныя месцы выконвалі функцыю стабілізацыі тэксту і сродку яго вобразнага ўзнаўлення. Спосабам іх жывога бытавання ў вуснай форме з’яўляецца варыятыўнасць.
ДА РАЗДЗЕЛА «Архаічны фальклор»
