- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Выкліканне
Выкліканне – празаічны жанр сучаснага дзіцячага фальклору, пераважна гарадскога. Заснаваны на нязменнай патрэбе дзіцяці ў яркіх перажываннях нетлумачальна-дзівоснага праз выкананне пэўных «магічных» абрадаў, выніковасць якіх не выклікае сумненняў. Бытуюць у вуснай форме, як правіла, на рускай мове або на «трасянцы». Упершыню выкліканні былі зафіксаваны як фальклорныя адзінкі ў 90-я гады ХХ ст. студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ падчас фальклорнай практыкі. Назва жанру не з’яўляецца навуковай: яна дадзена самімі носьбітамі гэтых твораў і апраўдана асаблівасцямі іх бытавання. Спроба надаць ім, як і іншым жанрам сучаснага дзіцячага фальклору, навуковае азначэнне адразу аддаляе твор ад носьбітаў, робіць штучным, «нежывым».
Аб’ектамі выклікання часцей ўсяго з’яўляюцца Чорная Дама, Пікавая Дама, Бабка Ёжка, Пушкін, Гумкавая карова, Смерць, салодкі, салёны, цукеркавы ці матны вожык, матны гномік, вадзянік. Пры гэтым важнымі з’яўляюцца два моманты: выкананне пэўных дзеянняў, звязаных з канкрэтным персанажам, і вера ў сілу слова. Лічыцца, што выкліканы з’явіцца толькі ў тым выпадку, калі ўсё будзе зроблена правільна. Магчымы некалькі варыянтаў паводзінаў выкліканай істоты:
1) яна з’яўляецца і паказваецца выклікальнікам (вадзянік);
2) кажа что-небудзь ці лаецца (матны гномік, матны вожык);
3) з’яўляецца і прымае падарунак (салодкі і салёны вожыкі);
4) з’яўляецца, просіць выканаць просьбу ці заданне, а пасля дорыць падарунак (гумкавы кароль);
5) выкліканы з’яўляецца і робіць шкоду выклікальніку, можа нават забіць, калі своечасова не прыняць меры, загнаўшы яго назад (Чорная Дама).
Напрыклад, выкліканне Гумкавай каровы мае наступны рэгламент:
«Садишься на пол в комнате, чтобы были занавески занавешены красным цветом; накрываешься покрывалом; ставишь в комнате тарелку; кладешь возле неё вилку, ложку и три раза говоришь: «Жевательная корова, приди! Жевательная корова, приди! Жевательная корова, приди!» И если она не появится, можно повторять это несколько раз. А когда открываешь покрывало, на той тарелочке может что-то лежать, что-нибудь сладкое».
Дзяцячая вера ў рэальнасць выклікання глыбокая і шчырая. Малодшыя дзеці з задавальненнем расказваюць, як гэта адбывалася з іх сябрамі, суседзямі. «А я знаю, как вызывают сладкого ежика. Надо зеркало, и надо печенье разломить: одна часть большая, другая средняя, а третья маленькая. Так надо на зеркало это положить… Зеркало должно быть круглое и маленькое. И чистое. Надо накрыться под одеялом и оставить луч солнца один. И надо говорить: «Сладкий ежик, появись! Сладкий ежик, появись!» Когда он появится, то будет грызть печенье» (Крысціна Амяльчук, 8 год).
Выкліканне як вусны жанр дзіцячага празаічнага фальклору актыўнае бытуе і ў нашы дні.
ДА РАЗДЗЕЛА «Сфера посткласічнага фальклору»
Гарадскі фальклор
Гарадскі фальклор – вобласць мастацкай творчасці, якая ў розных формах і відах бытуе ў гарадах на рускай мове або – радзей – на «трасянцы». Гэта з’ява дынамічная, яна актыўна развіваецца і трансфармуецца. Карані гарадскога фальклору – у ХІХ ст., якое знаменавалася хуткім ростам гарадоў, развіццём вытворчасці і, у сувязі з гэтым, наплывам вясковага насельніцтва ў гарады, дзе можна было знайсці працу. З’яўленне ў фальклорным рэпертуары такога «гарадскога» насельніцтва тэкстаў-новатвораў (прыпевак, гарадскіх рамансаў) стала лагічным вынікам іх адказу на рэчаіснасць, якая выразна змянялася. Дадзеныя творы не змяшчалі міфалагічнага ці гістарычнага сэнсу, не валодалі вытанчанай стылістыкай казкі ці народнай песні, дасягнутымі шматвяковай мастацкай апрацоўкай, а, наадварот, выглядалі стылістычна нязграбнымі, быццам бы зробленымі «наспех». Урадлівай глебай для гарадскога фальклору сталі масавыя кірмашовыя відовішчы: клаўнада, пантаміма, спектаклі батлейкі, – прамым працягам якіх на мяжы ХІХ і ХХ стст. становіцца кінематограф. Менавіта тут распрацоўваюцца папулярныя сцэнічныя формы (камедыйныя, авантурныя, меладраматычныя), якія выкарыстоўваюць спрошчаныя сюжэтныя варыянты літаратурнай класікі, прыдатныя – пасля – для наступнай іх фалькларызацыі. На працягу ХХ ст., у савецкі і асабліва постсавецкі час, гарадскі фальклор усё больш моцна адрозніваецца ад стадыяльна папярэдняй яму вуснай традыцыі вясковага сялянства, таму што асноўныя ідэйна-эстэтычныя патрэбы гараджан задавальняюцца іншымі спосабамі, якія да вуснай традыцыі не маюць адносінаў: масавай літаратурай, кіно і іншымі відовішчамі, прадукцыяй СМІ, тэлебачаннем, Інтэрнет і інш. Гарадскі фальклор фрагментаваны ў адпаведнасці з кланавым, прафесійным, сацыяльным, узроставым і іншым расслаеннем грамадства, з яго падзелам на слаба звязаныя паміж сабой ячэйкі, якія не маюць агульнай светапогляднай асновы.
Гарадскі фальклор уключае як традыцыйныя жанры фальклору, адаптаваныя ў сучасным гарадскім ужытку, так і ўласна гарадскія тэксты, якія распаўсюджваюцца ў вуснай і пісьмовай формах. Вусныя формы ўключаюць:
– гарадскі абрадавы фальклор, які датычыцца грамадскага быту (паэзія адноўленых каляндарных традыцый, сучасных свят, выпускных вечароў, вечароў сустрэч, «пасвячальных» абрадаў (у салдат тэрміновай службы, студэнтаў, крымінальнікаў, альпіністаў, турыстаў) і хатняга быту (рэпертуар сучаснага застолля, вяселля, хрысцінаў, пахавання, провадаў на тэрміновую службу);
– гарадскую фальклорную прозу (бывальшчыны, мемараты і легенды, у тым ліку неаміфалагічныя, звязаныя з «нядобрымі» месцамі (з палянамі, скаламі, пячорамі ў павер’ях альпіністаў, з паддашкамі і сутарэннямі гарадскіх будынкаў у страшылках дзяцей і падлеткаў), чуткі, плёткі, байкі, міфы).
Прыклады сучаснага гарадскога фальклору:
