Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
«Фольклористика» (для студентов).doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
23.08.2019
Размер:
835 Кб
Скачать
☆

Прыпеўкі сацыяльныя

БЕЛАРУСКАЯ СТАРОНКА…

Запісана ў г. Бабруйск

ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)

Беларуская старонка

Славіцца абрусамі,

Бульбай, салам, самагонкай

І хлапцамі русымі.

Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.

ЭХ, БУЛЬБАЧКА…

Запісана ў г. Бабруйск

ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)

Эх, бульбачка

Беларуская,

А гарэлачкі нагоняць,

Пішуць – руская.

Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.

ВЫХАЖУ Я ЗА КАЛІТКУ…

Запісана ў г. Бабруйск

ад В. С. Клімовіч (1942 г. н.)

Выхажу я за калітку:

Два падкідышы ляжат,

Аднаму лет 48,

А другому 50.

Запісала С. А. Клімовіч у 2007 г.

Прыпеўкі сямейныя

НА ЧУЖОЙ СТАРОНАЧКЕ…

Запісана ў в. Вожыкі Мінскага раёна

ад Г. В. Клімантовіч (1937 г. н.)

На чужой староначке

Не клююць вароначкі.

Без радзімай мамачкі

Заклююць і галачкі.

Запісала А. Ю. Якубік у 2008 г.

НА ЧУЖОЙ СТАРОНАЧЦЫ…

Запісана ў в. Траянаўка Барысаўскага раёна

ад К. І. Кляшчонак (1928 г. н.)

На чужой староначцы

Сонейка не грэе,

Без радзімай мамачкі

Ніхто не жалее.

Запісала К. Ф. Кляшчонак у 1991 г.

ЗЛАЯ МАЯ МАМА…

Запісана ў в. Вожыкі Мінскага раёна

ад Г. В. Клімантовіч (1937 г. н.)

Злая мая мама,

Што мяне заставіла,

На чужую радзіму

Гараваць адправіла.

Запісала А. Ю. Якубік у 2008 г.

ШТО Б Я ЗНАЛА МАЛАДАЯ…

Запісана ў в. Міхайлаўка Светлагорскага раёна

ад А. Я. Сандрос (1935 г. н.)

Што б я знала маладая,

Дзе мне замужам бываць,

Памагла б сваёй свякрусе

Хоць капусту паліваць.

Запісала Ж. В. Сандрос у 1987 г.

Прыпеўкі да танцаў

ОЙ, ТЫ, ПОЛЕЧКА-ТРАСУХА…

Запісана ў п. Усяж Смалявіцкага раёна

ад А. С. Сухадольскай (1930 г. н.)

Ой, ты, полечка-трасуха,

Да чаго ж ты давяла:

Я паследнюю кароўку

На базары прадала.

Запісала Ю. І. Выдронак у 1990 г.

ОЙ, ТУФЛІ МАІ…

Запісана ў в. Пешкі Бярозаўскага раёна

ад М. Л. Юдчыц (1936 г. н.)

Ой, туфлі маі,

Наскі выстрачаны.

Не хацела танцаваць –

Самі выскачылі.

Запісала Ж. В. Юдчыц у 1986 г.

ОЙ, ТОПНУ НАГОЙ…

Запісана ў в. Баронікі Віцебскага раёна

ад Г. Я. Кіндзяевай (1910 г. н.)

Ой, топну нагой

І прытопну другой.

Паглядзі-ка правая,

Што вытварае левая.

Запісала Л. А. Клімянок у 1992 г.

Бяседныя песнi

Бяседныя (застольныя) песнi – кола твораў, якiя спявалiся з нагоды свят i сямейных урачыстасцей пад час застолля з удзелам гасцей (сваякоў, суседзяў, блiзкiх знаёмых). Даследчыкi адзначаюць абрадавую функцыянальнасць некаторых бяседных песень – хрэсьбiнных, вясельных, талочных i iншых, але ў большасцi выпадкаў абрадавы момант творам не ўласцiвы i яны выконваюцца сiтуацыйна. Паводле жанравай сутнасцi, гэта лiрычныя выказваннi, тэкстуальна звязаныя з эмацыянальным тонам застолля. Бяседныя песнi аб’ядноўваюць творы рознага тэматычнага зместу. Сярод iх:

песнi пра частаванне («На пiру былi, на бяседачцы»);

песнi-велiчаннi («Ты бабулька мая»);

песнi-жарты («Як пазвалi мяне на бяседу», «Ой ты, дубе»);

песнi пра ўдаву («Упiлася, удоўка, упiлася», «Эй, у полi буён вецер вее»);

песнi-папрокi сястры брату («У майго брацiткi бяседачка», «Як сястрыца бедна жыла»);

песнi-скаргi маладой замужнiцы («Каб я знала, каб я ведала»), мужа на жонку-няўдалiцу, жанчыны на мужа-п’янiцу («А ў полi жыта – не ярыца»);

песнi-успамiны пра бацькоўскi дом («Старана мая, староначка»);

песнi-звароты да бацькi i мацi («Ды ўжо сонейка за лес коцiцца»);

песнi-шкадаваннi аб няўдалым жыццi («Дзесь паехаў мой мiлы ў дарогу»).

Мастацкая вартасць бяседных песень далёка не адназначная, але пераважная большасць iх характарызуецца паэтычнай дасканаласцю, высокамастацкай вобразнасцю, мiлагучнасцю мелодыкi, трапным выкарыстаннем разнастайных выяўленчых сродкаў, выразнай рыфмоўкай i стройнай рытмiкай.

За сталом песнi жартаўлiва-насмешлiвыя суседнiчаюць з элегiчнымi, дабрадушна-iранiчныя – з драматычнымi, апавядальныя – з задзiрыстымi, ствараючы разам шматгранную атмасферу святочнага банкетавання.

У сучаснай культурнай прасторы традыцыйныя бяседныя песнi прадстаўлены пераважна творамi з жартоўнымi, любоўнымi i сямейнымi матывамi.

ДА РАЗДЗЕЛА «Сфера дзіцячага фальклору»