- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
Гэта група рознажанравых песень вылучаецца па эстэтычным прынцыпе. Значная іх частка ўваходзіць у склад каляндарна- і сямейна-абрадавай паэзіі, не ствараючы, аднак, асобных разнавіднасцей. Вось чаму даследчыкі і падкрэсліваць старажытны, старадаўні характар дадзенай групы твораў, прымяркоўваць час іх узнікнення да перыяду фарміравання беларускай народнасці.
Грамадская функцыя гумарыстычных (жартоўных) песень абумоўлена асаблівасцямі іх прызначэння і бытавання. Перш за ўсё яны закліканы стварыць пэўны настрой, захапіць слухачоў, перадаць весялосць, заклікаць да забавы. Але існуе і пэўная колькасць твораў, створаных аўтарамі-выканаўцамі для сябе, якія выконваюць інтымную функцыю і не вымагаюць публічнай аўдыторыі («Хлопец пашаньку пахае…»).
Асноўная тэматыка жартоўна-гумарыстычных песень, якія складаюць у беларускім фальклоры адну групу, – сямейна-бытавыя адносіны паміж іх традыцыйнымі персанажамі: мужам і жонкай, дзедам і бабай, зяцем і цешчай, нявесткай і свекрывёю, хлопцам і дзяўчынай.
Прадмет высмейвання ў жартоўна-гумарыстычных песнях – не зусім нармальныя, нездаровыя ўзаемадачыненні, адмоўныя, заганныя рысы характару: лянота, сквапнасць, здрадніцтва, хітрасць, п’янства, усялякае дзівацтва, а таксама некаторыя фізічныя слабасці (непамерна мажная, тоўстая баба ці жонка і адпаведна нямоглы, нягеглы дзед ці муж).
Колькасна меншай падгрупай прадстаўлены творы сатырычнай накіраванасці, дзе аб’ектам выкрыцця з’яўляюцца заганы пераважна сацыяльнага зместу: песні антыпанскія, антыклерыкальныя, антыбюракратычныя і да т. п.
Сярод моладзі найбольшай папулярнасцю карыстаюцца жартоўна-гумарыстычныя песні любоўнага зместу, у якіх праступае мяккая, нязлосная ўсмешка над няўмелымі заляцаннямі хлопцаў, какецтвам дзяўчат, над жаніхом і нявестай.
Для фармальна-паэтычнай структуры беларускіх жартоўна-гумарыстычных песень характэрны самыя розныя выяўленчыя сродкі: завастрэнне, гіпербалізацыя вобразаў, шырокі зварот да гумару, іроніі, сарказму, гратэску.
Цікавая падгрупа – песні недарэчнага, алагічнага зместу, так званыя небыліцы. Персанажы ў іх пастаўлены ў фантастычныя абставіны, з імі здараюцца розныя цуды. Лічыцца, што такія творы ў старажытнасці мелі магічнае значэнне і выказвалі наіўныя сялянскія ўтапічныя ўяўленні аб свеце, дзе няма гвалту і несправядлівасці, дзе можна «пабываць на небе і паесці ўволю». Сустракаюцца жартоўныя творы эратычнага зместу.
Падсумоўваючы сказанае вышэй, адзначым асноўныя тэматычныя падгрупы беларускіх жартоўна-гумарыстычных і сатырычных песень, зафіксаваных навуковымі рэдактарамі і ўкладальнікам (а таксама аўтарам прадмовы) І. К. Цішчанкам у томе «Жартоўныя песні» са Зводу БНТ:
1. Гора, бяда. Антыпанскія і антыклерыкальныя творы.
2. Хлапечыя і дзявочыя заляцанні; лянівая дзеўка; каханне хлопца; свáты; жаніцьба; жонка-няўдаліца; не такі муж, як хацела; лютая свякроў і лянівая нявестка.
3. Сямейны лад і непаладкі: лянівая жонка, жонка гуляе, у карчме выпівае, муж-няўдаліца, п’яніца, стары муж; гулі; кум ды кума, зяць і цешча, пра дзеда і бабу.
4. Былі і небыліцы: пра жывёл і птушак, неверагодныя гісторыі, вясёлыя музыкі.
БАБА ДЗЕДА ШАНАВАЛА*…
Запісана ў в. Пагарэльцы Нясвіжскага раёна
ад Н. І. Александровіч (1924 г. н.)
Баба дзеда шанавала,
На папары навязала.
– Еш, дзед, траву палявую,
Пі вадзіцу лугавую:
Палявая трава сытна,
Лугавая вада спітна.
Запісала Г. М. Мякіннік у 2007 г.
*Варыянт вядомай песні (Звод БНТ. Жартоўныя песні. С. 194).
БАЦЬКА ДОМА РАБОТАЕ…
Запісана ў в. Пагарэльцы Нясвіжскага раёна
ад С. М. Шчурэвіч (1938 г. н.)
Бацька дома работае,
Сын у Піцеры жыве,
Бацька грошы дажыдае,
Сын ў апорачнях ідзе.
– Охты, бацюхна радной,
Не з чым ехаць мне дамой.
Прадай, бацюхна, карову,
Прышлі грошай на дарогу.
Прадай, матухна, курэй,
Прышлі грошы паскарэй.
Прадай, братухна, казу,
Я гармошку прывязу.
Запісала Г. М. Мякіннік у 2007 г.
АЖАНІЎСЯ СТАРЫ ДЗЕД…
Ажаніўся стары дзед,
Узяў дзеўку дваццаць лет.
Ой-да, ой-да, ой-да-даль.
Узяў дзеўку дваццаць лет.
Толькі класціся ўжо спаць –
Маладзіцы не відаць.
Ой-да, ой-да, ой-да-даль
Маладзіцы не відаць.
– Ты пагрэй, дзед, трохі спінку,
А я выйду на хвілінку.
Ой-да, ой-да, ой-да-даль
А я выйду на хвілінку.
За дзвярмі чакаў каваль.
Цалаваліся на ганку,
Дзед на печы спаў да ранку.
Ой-да, ой-да, ой-да-даль,
Дзед на печы спаў да ранку.
Не жаніцеся, дзяды,
Кабы не было бяды!
Ой-да, ой-да, ой-да-даль,
Кабы не было бяды!
Запісала І. Р. Лагеня ў 2006 г.
