- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Выслоўі
Згодна з класіфікацыяй, прынятай у томе з серыі БНТ «Выслоўі» (Мінск, 1979). Яе рапрацаваў складальнік тома М. Я. Грынблат. У беларускай фалькларыстыцы выслоўі амаль не даследаваны. Па сутнасці, беларускі фальклырыст М. Я. Грынблат упершыню вынайшаў і сістэматызаваў вялікую колькасць тэкстаў, вызначыў віды выслоўяў, апісаў іх характэрныя рысы.
Віды выслоўяў (паводле М. Я. Грынблата):
Трапныя, смешныя і ўстойлівыя выразы: «А мо табе даць кашы бфрозавай?», «Давалі да з рук не пускалі», «Пашоў сабакі пасвіць», «Цішком з мяшком» і г. д.
Скорагаворкі: «Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну», «Затпрукаў пан Тпрут-Пруткевіч», «Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласаваліся», «Уцякай, цецеручыха, з цецецручанятамі» і да т.п. Маюць павучальную функцыю.
Жарты і каламбуры: «Гарэлка не дзеўка, не цалуй», «Дай сала хлеб даесці», «Ешце з хлебам. – А нічога, добра і з пірагом», «Слава богу! – Сала богу, а шкваркі мне» і г. д. Функцыя забаўляльная, пацяшальная.
Тосты: «Дай, божа, разам двое: шчасця і здароўя», «Каб дачакалі цешыцца з унукаў», «Добра жыць да не тужыць». Функцыя магічная.
Вясельныя прыгаворкі: «Дару торбу грэчкі, каб не было між маладымі спрэчкі», «Дару чатыры падушкі, каб мелі чатыры дачушкі» і да т. п. Магічная функцыя.
Вітанні і зычэнні (пры розных абставінах, якія трэба пазначаць): «Добры вечар вам у хату!», «Аставайся здаровы!», «Спор у працу», «Умалотна вам», «Паходна вам!», «Лёгкі дух! Добра папарыцца!», «Час добры на дарогу!» і г. д. Таксама генетычна звязаны з бытавой магіяй.
Зычэнні-засцярогі: «Не проці ночы кажучы», «Барані бог!», «Не ровен час!», «Не ў вашай хаце спамінаючы!» і інш. Магічная функцыя.
Ветласць, ласкавасць: «Ласкава просім!», «Адкушайце з намі», «Мой ты галубок!», «Дзядулічка ты мой!», «Яблычак мой салодзенькі!» і да т. п. Камунікатыўная функцыя.
Прысяганні: «Далібог!», «Каб я скрозь зямлю праваліўся!», «Хай мне тое, што я табе зычу!». Магічна-прававая функцыя.
Праклёны: «Бадай яго ліха ўзяла!», «Каб табе на язык скула села!», «Няхай нашы ворагі плачуць!» і пад. Магічная функцыя.
– Несапраўдныя праклёны: «Каб рак убрыкнуў!», «Каб ты на вадзе спёкся!».
– Адкляцці тыпу «На цень сваю брашы!», «Цыпун табе на язык!», «Каб твае клятвы на сухі лес!».
Ганьбаванні і абзыванні: «Вот дзе жабянё працмўнае!», «Здыхліна паганая!», «Малатарня пустая!», « Чортаў сын!» і інш. Інвектыўная функцыя.
Дражнілкі-кепікі: «паўлюк сеў на крук», «Тэкля вылецела з пекла». Інвектыўная функцыя.
Параўнанні: «Завіхаецца як на паповай талацы», «Куслівы як сляпень», «Панесся як жару пад хвост насыпалі», «Поле як мора», «Спіць як пасля вірмашу» і шэраг іншых. Ацэначная функцыя.
М. Я. Грынблат не аднёс да выслоўяў прыкметы і павер’і. Пра іх асобная гаворка.
Прыкметы
Прыкметы – экстражанр фальклорнай парэмійнай прозы з пераважна прагнастычнай функцыяй.
На сённяшні дзень прапануецца некалькі класіфікацый прыкмет.
І. Тыпы прыкмет вызначаюцца ў залежнасці ад «паводзінаў» прыродных і культурных элементаў акаляючага свету чалавека, на аснове якіх можна прадказаць будучыя падзеі і з’явы:
Метэаралагічныя і іншыя прыродныя з’явы;
«Паводзіны» матэрыяльных прадметаў і аб’ектаў (раслін, агню, розных артэфактаў);
Паводзіны прадстаўнікоў фауны, жывёл, птушак і інш.;
Паводзіны людзей;
Пачуцці цела.
ІІ. Тыпы прыкмет выдзяляюцца ў залежнасці ад «сітуацыі» сустрэчы чалавека з пэўнымі аб’ектамі і суб’ектамі. Пры гэтым улічваюцца не так «паводзіны» элементаў акаляючага свету, як харатар ўзаемадзеяння чалавека з гэтымі элементамі. Ядро твораў – наступныя дзясловы:
Сустрэць (бачыць);
Знайсці;
Атрымаць;
Злавіць, забіць (жывёлу).
ІІІ. Крытэрый класіфікацыі – інфармацыя, якая змяшчаецца ў саміх прыкметах. Нягледзячы на сваю разнастайнасць, прыкметы даюць даволі абмежаваную колькасць магчымых варыянтаў прадказання будучых падзей і з’яў.
Прыкметы з указаннем на спрыяльны ці нспрыяльны характар прадказання. Інфармацыя адносіцца выключна да чалавечага жыцця і дзейнасці. Часам прадказанне фармуліруецца даволі абстрактна: добра/дрэнна. Інфармацыя можа быць больш канкрэтнай: лексемы добра/дрэнна замяняюцца іншымі паняццямі, якія лёгка могуць быць атлумачаны з пункту гледжання спрыяльнасці/неспрыяльнасці:
Жыццё/смерць;
Здароўе/хвароба;
Поспех/няўдача ў дзейнасці;
Багацце/бедната, сытасць/голад;
Радасць/смутак;
Прыкметы, у якіх інфармацыя пра нейкія падзеі ці з’явы не мае ацэнкі спрыяльнасці/неспрыяльнасці:
Прыкметы-прадказанні прыродных з’яў;
Прыкметы-паведамленні пра падзеі чалавечага жыцця:
а) візіт госця;
б) паездка;
в) вяселле;
г) нараджэнне.
Прыкметы-звесткі аб намерах пэўных суб’ектаў у адносінах да чалавека, аб іх жаданнях, настроі.
У практычных мэтах мы будзем прытрымлівацца наступнай класіфікацыі прыкмет:
Прыкметы, звязаныя з жыццём прыроды;
Прыкметы, звязаныя з жыццём чалавека.
Прыкметы фіксуюць змяненні, якія могуць адбыцца ў стане прыроды як такой або ў жыцці чалавека як сацыяльнай асобы. Пры гэтым прымаем да ведама наступнае: як прыродныя з’явы могуць быць індыкатарамі змен у жыцці людзей, так і паводзіны людзей (наўмысленныя або неўсвядомленыя) могуць сігналізаваць аб будучых падзеях у прыродзе (хтосьці забіў жабу – чакай дажджу).
