- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Чумацкія песні гуляў чумак…
Запісана ў в. Барталамееўка Веткаўскага раёна
ад М. Я. Кавалёвай (1918 г. н.)
Гуляў чумак, ды гуляў бурлак
А сем лет па Крыму,
А сем лет па Крыму .
Да случылась да с чумаком
Не с Крыму едучы,
Не с Крыму едучы.
А случылась ды с чумаком
Ды валоў пасучы,
Ды валоў пасучы.
А ўсе волы пахрамелі,
А чумак болен стаў,
А чумак болен стаў.
А ляжыць чумак, ды ляжыць бурлак
Тры дні на лугу,
Тры дні на лугу.
А ніхто таго чумачэньку да не даведаецца.
А прыйшоў жа к таму чумачэньку,
А прыйшоў жа к таму чумачэньку.
Таварыш верной.
– Скажы ты, чумачэнька,
Скажы ты, чумачэнька
Чым ты бальной?
– А баляць жа мае ножанькі,
А баляць жа мае ножанькі,
А баліць жа мая галава.
Запісала А. П. Гаркавая ў 1984 г.
Каб пазбегнуць тэрмiналагiчнай блытанiны, лічым неабходным аб’яднаць бурлацкiя, батрацкiя песнi, песнi адыходнiкаў i панскiх парабкаў у адну тэматычную групу – наймiцкiя песнi. Справа ў тым, што бурлакамi на Беларусi называлi не толькi тых сялян, што наймалiся цягаць уверх па рацэ баржы, але i панскiх парабкаў, батракоў, пастухоў i iншых абяздоленых «наймiкаў», якiя працавалi на багача ў вёсцы: «Ты бурлача, ты батрача, без вячэры спаць лажыся... // Яшчэ наймiк не разуўся – а багач ужо прачнуўся, // Яшчэ наймiк не паслаўся – а багач ужо праспаўся». Агульным з’яўляецца тэматычнае кола песень: гэта заўсёды скарга на лёс i папрокi мацi за тое, што яна надзялiла такою доляй («…нашто мяне нарадзiла – за бурлака ахрысцiла»). У некаторых творах праявiўся выразны сацыяльны пратэст i нават заклiк да актыўнай барацьбы: «Мы збярэмся, хлопцы жвавыя, // На расправы на крывавыя, // На расправы – пажарышчамi, // Ад маёнткаў – папялiшчамi». З мастацкiх сродкаў у песнях выкарыстоўваюцца розныя паралелiзмы, iншых жа паэтычных формул, сiмволiкi, метафарычнасцi i г. д. стваральнiкi гэтых твораў пазбягалi.
Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
Запісана ў в. Чырвоная слабада Салігорскага раёна
ад П. С. Кулеш (1913 г. н.)
Горка доля ты батрацкая,
Гарапашная, жабрацкая.
Праца цяжкая, сіберная –
На прыбыткі ды на панскія,
На папоўскія, дваранскія.
Гэй, збірайся, хлопцы жвавыя,
На расправы на крывавыя, –
На расправы-пажарышчамі
Ад маёнткаў-папялішчамі.
Запісала В. А. Ляшчынская ў 1996 г.
Жорсткі раманс
Жорсткі раманс – гэта лірычна-драматычная песня аб падзеях, найчасцей звязаных з праблемамі любоўнага трохвугольніка. Вырашэнне канфлікту ў ім меладраматычнае: трагічная, часам недарэчная смерць гераіні (героя). Жорсткі раманс з’яўляецца адной з форм раманса як музычна-паэтычнага твора (нагадаем, што раманс у паэзіі – невялікі напеўны лірычны верш, пераважна пра каханне).
Па сваёй сюжэтыцы і тэматыцы жорсткі раманс падобны да баладных песень пра нешчаслівае каханне, драматычныя ці трагічныя выпадкі ва ўзаемаадносінах паміж дзяўчынай і хлопцам. У большасці і лексічна, і вобразна-інтанацыйна жорсткія рамансы суадносяцца з т. зв. «новымі баладамі» – рускімі жорсткімі рамансамі («Маруся отравилась», «Как на кладбище Митрофаньевском», «Кирпичики»). Ім уласцівы таксама займальны змест, драматызм падзей, вастрыня інтымнай праблематыкі: каханне і рэўнасць, каханне і здрада, каханне і паклёп, каханне і трагічная смерць. Але заўсёды ў якасці першачынніку тут выступае матыў кахання. Без яго няма сюжэту, няма паўнацэннай мастацкай рэальнасці. Афектацыя, пэўная экзальтацыя ўчынкаў і пачуццяў герояў – характэрная якасць жорсткіх рамансаў.
Гістарычна жорсткі раманс – набытак гарадской культуры, аднак у другой палове ХХ ст. сфера яго бытавання пашырылася. На вёсцы, ды і ў горадзе пры запісе ад інфарманта назвы «жорсткі раманс» можна і не пачуць: і балады, і жорсткі раманс яны могуць назваць як «жаласлівыя песні» пра некага (нешта).
ОЙ, ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ…
Запісана ў в. Вялікая Баркоўшчына Маладзечанскага раёна
ад С. М. Нехвядовіч (1917 г. н.)
Ой, вечар вечарэе,
Прыказчыцы ідуць.
Маруся атравілася –
У бальніцу павязуць.
Увозяць у бальніцу,
Паклалі на краваць.
Два доктара й сястрыцы
Старалісь жызнь спасаць.
– Спасайце – не спасайце,
Мне жызнь не дарага.
Любіла я мілога,
Такога падлеца.
Прашу я вас, падружкі,
Як буду я ляжаць,
Прашу я вас, падружкі,
Мяне не асуждаць.
Прашу я вас, падружкі,
Звіце мне вянок
І з левае старонкі
Прыколіце цвяток.
Запісала М. У. Канапацкая ў 1994 г.
