- •План курса «фольклористика»
- •Содержание и организация самостоятельной работы студентов
- •1. «Портфолио»
- •2. «Письменное эссе по избранной теме»
- •Тематика курсовых работ
- •Фалькларыстыка Дапаможныя матэрыялы для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцяў
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія»………………………………………..…19
- •План курса «Фалькларыстыка»
- •Варыянтнасць
- •Варыянт
- •Варыятыўнасць
- •Вуснасць
- •Архаічны фальклор
- •Да раздзела «Рытуальна-магічная сфера: Каляндарна-абрадавая паэзія» масленічныя песні
- •Гушкальныя /арэльныя/ песні
- •Ад к.С. Бацюшкавай (1909) з г. Віцебска
- •Песні праводзінаў масленіцы
- •Запісала т. Шабанава ў 1991 г.
- •Велікодныя песні
- •Ваджэнне куста
- •Ваджэнне маі
- •Майская абраднасць
- •Стрылка
- •Карагодныя песні (карагоды)
- •Велiчальныя песнi
- •Галашэннi
- •Пакрыванне
- •Поэтический мир волшебных сказок
- •Фальклорная няказкавая проза
- •Вусная гісторыя
- •Наратыўная проза ўключае творы, якія аб’ядноўваюцца адным тэрмінам – легенды (пры гэтым тэрмін паданне выкарыстоўваць не патрэбна, таму што тэрмін легенда «накрывае» ўвесь матэрыял.
- •Прымхліцы
- •Бывальшчыны
- •Вусныя апавяданні
- •Бываліцы
- •Анекдоты
- •Парэмійная проза
- •Прыказкі і прымаўкі
- •Загадкі
- •Выслоўі
- •Прыкметы
- •Павер’і
- •Тлумачэнні сноў
- •Баладныя песні (балады)
- •Пазаабрадавыя песні Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.
- •Любоўныя песні (песні пра каханне)
- •Сямейныя песні
- •Сіроцкія і ўдовіны песні
- •Прымацкія песні
- •Элегічныя песні
- •Антыпрыгонніцкія песні узяла серпа…
- •Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
- •Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
- •Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
- •Чумацкія песні гуляў чумак…
- •Найміцкія песні горка доля ты батрацкая…
- •Жорсткі раманс
- •Жартоўна-гумарыстычныя і сатырычныя песні
- •Прыпеўкі
- •Прыпеўкі любоўныя
- •Прыпеўкі любоўна-эратычныя
- •Прыпеўкі гумарыстычныя
- •Прыпеўкі сацыяльныя
- •Прыпеўкі сямейныя
- •Прыпеўкі да танцаў
- •Ой, топну нагой
- •Бяседныя песнi
- •Выкліканне
- •Гарадскі фальклор
- •Легенда «о дьяволе»:
- •Армейскі (салдацкі) фальклор
- •Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Запісала і. А. Маціевіч у 1996 г.
Галоўным для беларускiх казацкiх песень з’яўляецца шырокае тэматычнае кола, у якiм вылучаюцца наступныя групы: адыход казака на службу i вайну; развiтанне казака з жонкай, мацi, нявестай; казак у бiтвах; вяртанне або смерць казака на полi бою. Казацкiя песнi насычаны багатай сiмволiкай, псiхалагiчнымi паралелiзмамi, гiпербаламi, сваеасаблiвымi меладычнымi ўпрыгажэннямi. Паказальным для іх з’яўляецца наяўнасць выклiчнiкаў «Гэй!», «Эй!», якiя звычайна перарываюць песенную страфу.
Казацкія песні ехаў казак на ваеньку…
Запісана ў в. Амельна Пухавіцкага раёна
ад В. В. Кролік (1926 г. н.)
Ехаў казак на ваеньку,
Прашчаўся з сваёю міленькай:
– Прашчай, міленька, чарнабрывенька,
Я ўязджаю на ваеньку.
Дай мне, дзеўчына, хустыну,
Можа, ў баю я загіну,
Накрыюць вочы чорныя ночы,
Апусцяць ў магілу.
Дала дзяўчына хустыну.
Казак у баю ды загінуў.
Накрылі вочы чорныя ночы,
Ды й апусцілі ў магілу.
Ніхто ж вот па ім не заплача,
Дзе ляжыць цела казака.
Толькі той воран сядзіць на таполі,
Сядзіць ды жаласна крача.
А тая дзяўчына зачула,
Яна па казаку ўздыхнула:
– Спі, мой міленькі, чарнабрывенькі,
Я на цябе не забыла.
Запісала А. В. Шунейка ў 1988 г.
Уласна разбойнiцкiх песень у беларускiм фальклоры зусiм мала, i тыя ў пераважнай большасцi з’яўляюцца варыянтамi характэрных для рускай народнай творчасцi песень пра ўдалых малайцоў, верных сяброў «цёмнай ночанькi» ды «зялёнай дубровушкi». Разбойнiкамi, мяркуючы па песнях, нярэдка станавiлiся хлопцы, якiя ўцякалi ад рэкрутчыны i хавалiся ў лясах: «А дзе тры – ўцяклi, у разбойнiчкi пайшлi». Да разбойнiцкiх песень Н. С. Гiлевiч далучае арыштанцкiя, аб’яднаныя адным героем-разбойнiкам, якi трапiў у астрог. Асноўнай тэмай гэтых твораў з’яўляецца туга малайца ў астрозе па волi-волюшцы i нараканне на свой горкi лёс («Я па волюшцы гуляў – у астрог каменны папаў»). Галоўны герой у песнях заўсёды называецца «беленькi малойчык», якi цi «свiшча на волюшцы», цi «тужыць у залатой клетачцы».
Арыштанцкія песні цюрма, цюрма…
Запісана ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна
ад Р. Ф. Каральца
Цюрма, цюрма – какое слова,
Для всех пазорна і страшно,
Но для меня совсем другое,
З цюрмой я пазнакоміўся даўно.
Прывык к жалезным я рашоткам,
Прывык к цюрэмнаму пайку,
Прывык к ваеннаму свістку.
Глядзець в акно не дазваляюць,
Нельзя і громка гаварыць.
Скажы, скажы нам, касцер малады,
За што нас стануць біць?
Стаіць в угле вушак з вадой
І прыбіто калечка в сцяне.
Но навсегда са мной находзіцца,
Што палагаецца в цюрме.
Эх, маць мая радная,
Зачэм на свет нас саздала,
Судзьбой такой нас наградзіла,
Касцюм матроскі нам надзела.
Запісалі Т. Всеўнік, Г. Дворнікава ў 1973 г.
Калi звярнуцца да чумацкiх песень, трэба адзначыць, што яны перасталi сустракацца ў жывым бытаваннi, хоць, магчыма, беларускiя iнфарманты яшчэ iх памятаюць. Тэматыка гэтых песень нязменная: гэта зборы чумакоў ў дарогу, чумацкi побыт, нападзеннi ворагаў, вяртанне дадому, узаемаадносiны з сям’ёй, каханай дзяўчынай i нават гiбель чумака на чужыне. Чумак, з аднаго боку, – абяздолены, бяспраўны працаўнiк, вымушаны пераносiць голад, холад, небяспеку, хваробы ў час нялёгкай працы, з другога – моцны, смелы, мужны чалавек, здольны пастаяць за сябе, з пачуццём аптымiзму.
