Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Падручнік: гісторыя Беларусі ў кантэксце сустветнай гісторыі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

5.1.2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак «халоднай вайны»

«Дактрына Трумэна» і «план Маршала». Ва ўмовах існавання дзвюх супрацьлеглых сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з’яўляліся ўладальнікамі ядзернай зброі, пачаўся працяглы перыяд іх супрацьстаяння, першым крокам на шляху да якога стала «халодная вайна». Асноўнай прычынай супрацьстаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы.

Пачатак афармленню палітыкі «халоднай вайны» паклала «дактрына Трумэна» – знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, выкладзеная прэзідэнтам Г. Трумэнам у яго прамове ў Кангрэсе ЗША 12 сакавіка 1947 г. Г.Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапамогі ў 400 млн долараў (на 1947/48 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі, абгрунтоўваючы гэта тым, што «ЗША павінны аказваць падтрымку свабодным народам, якія супраціўляюцца спробам закабалення, зыходзячым ад узброенай меншасці або знешняга ціску». Меркавалася паслаць у гэгыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абароны краін Усходняга Міжземнамор’я ад камуністычнай небяспекі. Хоць у прамове не ўспамінаўся Савецкі Саюз, разумелася, што паняцці «свабодныя народы» і «антыкамуністы» з’яўляюцца сінонімамі. Абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе доўгатэрміновыя абавязацельствы супрацьстаяць распаўсюджванню камунізму і ўмешвацца, калі неабходна, з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе пагроза камунізму. Хоць Г. Трумэн назваў у сваёй прамове дзве краіны, хутка стала відавочна, што дактрына не мае геаграфічных межаў.

Дактрына Трумэна з’явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі «стрымлівання камунізму», а яе эканамічным стрыжнем стаў «план Маршала».

«План Маршала», або праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапанаваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайпы эканомікі.

Па прапанове англійскага і французскага ўрадаў «план Маршала» абмяркоўваўся на нарадзе міністраў замежных спраў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і СССР у Парыжы ў чэрвені-ліпені 1947 г. ЗША выступілі з ідэяй стварэння надзеленай шырокімі паўнамоцтвамі агульнаеўрапейскай арганізацыі ў складзе прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў, галоўнай мэтай якой павінны былі стаць распрацоўка і кантроль над выкананнем шырокай праграмы мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю ў Еўропе эканамічных вынікаў Другой сусветнай вайны. Прапановы ЗША крытыкаваліся кіраўніцтвам СССР, якое лічыла, што яны фактычна азначаюць падпарадкаванне эканомікі заходнееўрапейскіх краін эканоміцы ЗША і парушаюць іх суверэнітэт.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя «еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва» 16 краін, далучаных да «плана Маршала» (Вялікабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Канферэнцыя стварыла «Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва» з мэтай складання агульнага даклада аб эканамічных рэсурсах названых краін і іх агульнай заяўкі па амерыканскую дапамогу. 3 дапамогай «плана Маршала» ЗША імкнуліся змякчыць наступствы пасляваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

«План Маршала» практычна пачаў ажыццяўляцца з красавіка 1948 г., калі ўвайшоў у сілу закон «Аб дапамозе замежным дзяржавам», адзін з раздзелаў якога прадугледжваў аказанне дапамогі заходнееўрапейскім краінам па аснове двухбаковых пагадненняў. Дапамога па «плану Маршала» аказвалася пры выкананні шэрагу ўмоў:

1) адмовы ўрадаў гэтых краін ад палітыкі нацыяналізацыі прамысловасці, развіццё прыватнага сектара эканомікі;

2) заахвочванне прыватных амерыканскіх інвестыцый;

3) свабодны доступ амерыканскіх тавараў на рынкі краін-атрымальнікаў шляхам аднабаковага зніжэння імі мытных тарыфаў.

Кантроль за выкананнем «плана Маршала» быў ускладзены па спецыяльна створаную з гэтай мэтай арганізацыю – адміністрацыю на кіраўніцтву аказаннем дапамогі замежным дзяржавам па чале з буйным прамыслоўцам, экс-прэзідэнтам аўтамабільнай карпарацыі «Студэбекер» П. Хофманам. Упаўнаважаным па Еўропе на пытаннях «плана Маршала» быў прызначаны амерыканскі фінансіст, палітычны дзеяч і дыпламат У. Гарыман, які ў гады вайны быў прадстаўніком прэзідэнта ЗША па праграме ленд-лізу ў Вялікабрытаніі, а затым паслом у СССР.

СССР адмовіўся ад удзелу ў «плане Маршала» і ў супрацьвагу яму прапанаваў «план Молатава», ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ) краін так званай народнай дэмакратыі ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд долараў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі, якая пазней была вернута. У красавіку 1948 г. для здзяйснеппя плана была створапа пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму эканамічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця – АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і «план Маршала», у цэлым выконвала задачу «стрымлівання камунізму» на экапамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) было прызвана вырашыць гэту задачу па ваенна-палітычным узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бязвыплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рамках «плана Маршала» з 3 красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., калі яго астатнія фонды былі ўключаны ў Праграму абароннай узаемадапамогі, склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася па сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці. Прыкладна адна трэць сродкаў дапамогі на «плану Маршала» была выдаткавана па закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Раскол Еўропы. Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магутнейшага саюзніка ў «халоднай вайне», умацаваўшы і аднавіўшы яго па свайму ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае зпачэнне дапамогі было не эканамічным, а палітычным. «План Маршала» меў, безумоўна, і негатыўпыя вынікі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім кантыненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там пеабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў – былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне – дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай канферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб’яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана «Бізонія». У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла «Трызонія». У сярэдзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння «плана Маршала». Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон акупацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары. У верасні быў сфарміраваны ўрад на чале з лідэрам ХДС К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвяшчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкімі войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі канфіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці нацыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, заснаванай на прыпцыпе народаўладдзя. 7 кастрычніка 1949 г. было абвешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

У маі 1952 г. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падпісалі ў Боне з ФРГ так званы Агульны дагавор, у адпаведнасці з якім акупацыйны статус у Заходняй Германіі ліквідаваўся, а ФРГ атрымала больш шырокія правы ва ўнутраных і зпешніх справах.

Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выявілася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай над назвай Заходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗША, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў арганізацыю ў 1952 г., ФРГ – у 1955 г. Іспанія – у 1982 г. У перыяд свайго ўтварэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктавйпа імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце, непасрэднай падставай паслужыў раскол Германіі. Паўночнаатлантычны пакт прадугледжваў аб’яднанне намаганняў яго ўдзельнікаў ва «ўмацаванні сваіх уласных інстытутаў, узаемныя кансультацыі ў выпадку, калі, на думку аднаго з іх, ствараецца пагроза палітычнай пезалежнасці або бяспекі» любога з бакоў. Удзельнікі дагавора бралі па сябе абавязацельства павялічыць вытворчасць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку прымяненне ўзброенай сілы. Галоўная роля НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія абавязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амерыканскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне – удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краінах свае ваенныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В’етнаме (1954).

3 мэтай расшырыць свой уплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮС (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. – СЕАТА (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакістан), у 1955 г. – СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакістан).

У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шматбаковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганізацыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны – удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку нападзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу «ўсімі сродкамі», уключаючы прымяненне ўзброенай сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палітычны кансультацыйны камітэт для фарміравання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб’яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая расстаноўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога – СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак «халоднай вайны» характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў.