- •Гісторыя як навука
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі
- •3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
- •1.1.2. Першыя цывілізацыі. Узнікненне хрысціянства. Першыя перасяленні народаў
- •1.1.3. Індаеўрапейцы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі
- •2. Утварэнне Кіеўскай Русі – раннефеадальнай дзяржавы ўсходніх славян
- •1.3.2.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага.
- •1.3.3.Утварэнне вкл, пашырэнне яго тэрыторыі, дынастычная барацьба
- •1.3.4. Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
- •4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё і культура Беларусі
- •1.4.2. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння
- •1.4.3.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
- •2.1.2. Утварэнне Рэчы Паспалітай (1569 г.) і статус вкл у яе складзе
- •2. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст. Эпоха Асветніцтва: асветнікі і ідэі свабоды
- •2.2.2. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVIII ст.
- •2.2.3. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру
- •3.1.2. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст.
- •3.Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы і зша ў другой палове XIX ст. Рэвалюцыя Мэйдзі ў Японіі
- •4.3.1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету
- •4.3.2. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў
- •5.1.2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак «халоднай вайны»
- •5.1.3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980-я гг.
- •5.2.2 Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср
- •3. Беларусь на міжнароднай арэне (1944—1990 гг.)
- •5.3.1. Асноўныя этапы знешнепалітычнай дзейнасці бсср у 1944–1990 гг.
- •5.3.2. Дзейнасць Беларусі ў аан і яе арганізацыях
- •5.3.3. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі
- •5.3.4. Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі
- •2. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці (1990-2004 гг.)
- •6.2.1. Беларусь і снд
- •6.2.2. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі
- •6.2.3. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991-2004 гг.
- •1. Заканамернасці і адметнасці гістарычнага развіцця Беларусі
- •2. Традыцыйнае і новае ў гісторыі
- •3. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі
- •Абавязковай літаратуры па с/м «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі»
2. Утварэнне Кіеўскай Русі – раннефеадальнай дзяржавы ўсходніх славян
Візантыйская імперыя і яе геапалітычнае становішча. На Усходзе працэс станаўлення сярэднявечных інстытутаў адбываўся больш павольна, чым на Захадзе. Пасля раздзелу Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю ў канцы IV ст. у склад апошняй увайшлі: Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Паўночная Месапатамія, частка Арменіі і грузінскіх зямель, Сірыя, Палесціна, Егіпет, Кірэнаіка, Кіпр, Крыт, Радос і іншыя астравы Усходняга Міжземнамор’я, а таксама Паўднёвае ўзбярэжжа Крыма. Візантыйская імперыя атрымала сваю назву ад горада Візантыя, куды ў 330 г. імператар Канстанцін I перанёс сталіцу Рымскай імперыі. Новую сталіцу назвалі ў гонар імператара – Канстанцінопаль.
У Візантыі, у адрозненне ад Захаду, існавала цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква. Вярхоўная ўлада ў Візантыі (заканадаўчая, выканаўчая і судовая) належала імператару. У IV–V стст. склаўся саюз дзяржаўнай улады з хрысціянскай царквой. Дарадчым органам пры імператары быў Сенат. Усё свабоднае насельніцтва падзялялася на саслоўі. Вышэйшым саслоўем было сенатарскае.
Адметнай рысай пачатку генезісу феадалізму ў Візантыі было спантаннае развіццё феадальнага ладу ўнутры рабаўладальніцкага грамадства, якое пачало распадацца. Асаблівасці аграрных адносін у ранняй Візантыі – захаванне значных мас свабоднага сялянства і сялянскай абшчыны, шырокае распаўсюджванне каланата (уладальнікі разбівалі землі на дробныя ўчасткі і перадавалі іх ў арэнду дробным вытворцам і адпушчаным на волю рабам, якія прымацоўваліся да зямлі і атрымлівалі назву «калонаў») і доўгатэрміновай арэнды, больш інтэнсіўная, чым на Захадзе, раздача рабам участкаў зямлі ў выглядзе пекуліяў. У VII ст. у Візантыі было падарвана, а месцамі ліквідавана буйное рабаўладальніцкае землеўладанне. На тэрыторыях былых маёнткаў усталёўвалася панаванне сялянскай абшчыны, праца калонаў і рабоў пачала выцясняцца працай свабодных сялян-арандатараў.
Апагея сваёй палітычнай і ваеннай магутнасці Візантыя дасягнула ў час кіравання імператара Юсцініана I (527–565), які ўмацаваў дзяржаўную ўладу, стварыў моцную армію і правёў шэраг заваяванняў. Пры ім быў распрацаваны «Звод грамадзянскага права», у якім, з аднаго боку, адлюстраваліся рысы рабаўладальніцкага ладу, а з другога – феадальных адносін, якія толькі зараджаліся.
Перыяд з сярэдзіныVІІ ст. і да пачатку IX ст. характарызуецца інтэнсіўным развіццём феадалізму: ідзе працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі ў суседскіх абшчынах, што сведчыць аб пачатку іх разлажэння.
Другая палова IX–X ст. – перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх дзяржаў, васальна-ленная сістэма тут засталася неразвітай.
Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальна-залежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія – форма ўмоўнага феадальнага землеўладання.
3 другой паловы IX ст. пачаўся пад’ём візантыйскіх гарадоў. Візантыйскі горад да X ст. набыў рысы, характэрныя для сярэднявечных гарадоў: дробная рамесная вытворчасць, утварэнне гандлёва-рамесных карпарацый, рэгламентацыя іх дзейнасці дзяржавай.
У другой палове IX ст. узрос уплыў царквы. Візантыйская царква пачала адстаіваць ідэю раўнапраўя духоўнай і свецкай улады. Яна заклікала да актыўнага ажыццяўлення хрысціянізацыі суседніх народаў з дапамогай царкоўных місій, спрабавала ўвесці праваслаўе ў Маравіі, выкарыстоўваючы місію Кірыла і Мефодыя, правяла хрысціянізацыю Балгарыі (каля 865 г.). Скарачэнне сувязяў Канстанцінопаля з Італіяй, з аднаго боку, і рост палітычнай магутнасці рымскіх пап на Захадзе – з другога, мелі вынікам раздзяленне адзінай да таго хрысціянскай царквы на заходнюю — каталіцкую і ўсходнюю – праваслаўную. Яны адрозніваліся адна ад адной ужо да таго часу многімі абрадамі, мовай богаслужэння і сістэмай самога кіравання: на Захадзе – Папа і кардыналы, на Усходзе – патрыярхі на чале са сталічным канстанцінопальскім патрыярхам. Разрыў цэркваў адбыўся ў 1054 г., калі паслы – легаты Папы Рымскага – пакінулі Канстанцінопаль, адлучыўшы грэчаскую царкву ад зносін з рымскай. Канстанцінопальскі патрыярх у адказ на гэта пракляў рымскую царкву разам з яе галавой – Папам.
Знешняя палітыка Візантыі ў другой палове IX - XI ст. характарызуецца няспыннымі войнамі з арабамі, славянамі, пазней — з нарманамі. У IX - XI стст. вялікую ролю ў знешняй палітыцы Візантыі сталі адыгрываць узаемаадносіны з Кіеўскай Руссю. Са старажытнымі русамі візантыйцы сутыкаліся ўжо на рубяжы VIII–IX стст. Русы нападалі на ўладанні імперыі ў Крыму (Херсон) і на Паўднёвае ўзбярэжжа Чорнага мора. У 911 г. Візантыя заключыла з русамі гандлёвы дагавор, які садзейнічаў развіццю гандлёвых сувязяў Русі і Візантыі па вялікаму шляху «з вараг у грэкі». У другой палове X ст. паміж Візантыяй і Руссю наладзіліся дружалюбныя адносіны. У 988 г. кіяўлянамі было прынята хрысціянства, а потым і жыхарамі іншых гарадоў і мясцін. Шырокі доступ на Русь больш высокай візантыйскай культуры быў адкрыт. Разам з арганізацыяй царквы сюды пачала пранікаць не толькі грэчаская, але і славянамоўная літаратура. Русь таксама актыўна пераймала вопыт імперыі ў каменным дойлідстве, жывапісе, кніжнай справе, ювелірнай і шкляной вытворчасці. У пачатку XI ст. на Афоне быў заснаваны рускі манастыр, які стаў важным цэнтрам руска-візантыйскіх культурных сувязяў. Гандлёвыя і культурныя сувязі Русі з Візантыяй і яе ўладаннямі ў Крыму не перапыняліся да канца XI ст. Амаль поўнае спыненне на доўгі тэрмін руска-візантыйскіх сувязяў было абумоўлена спачатку захопам Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 г., а потым разарэннем Кіева мангола-татарамі ў 1240 г. Такім чынам, Візантыя аказала вялікі ўплыў на развіццё культуры ўсходнеславянскіх зямель.
У цэлым у V–X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнтравалася ў вышэйшых слаёў грамадства, фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальна-ленныя адносіны, зараджаліся дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання аднаго з асноўных інстытутаў Сярэднявечча – заходнехрысціянскай (каталіцкай) царквы ў Заходняй Еўропе і ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) у Візантыі.
Утварэнне Кіеўскай Русі - старажытнай усходнеславянскай дзяржавы
Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі. У сучаснай гістарыяграфіі паняццем «Кіеўская Русь» абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX - XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху «з вараг у грэкі». Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў – «Куявы» (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і «Славіі» (чудзь, славене, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе).
Важнай крыніцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і ўтварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з’яўляецца летапісны звод «Аповесць мінулых гадоў». Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., але ў аснову яго ляглі больш раннія крыніцы. Складальнік «Аповесці мінулых гадоў» на падставе вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё княжанне на чале з Кіем, «а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое на Полоте иже полочане». Племянныя княжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўаасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных княжанняў захаваліся і ў час існавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя княжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў - да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалежнасць Полацкая зямля.
У «Аповесці мінулых гадоў» утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, якія ў IX -XI стст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак велікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.
Апавяданне летапісца Нестара аб запрашэнні варагаў на зямлю ўсходніх славян знайшло ў далейшым дастаткова супярэчлівую інтэрпрэтацыю гісторыкаў. Існуюць дзве асноўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нарманская і антынарманская.
Прыхільнікі нарманскай тэорыі, якая была сфармулявана ў другой чвэрці XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мілерам і А. Шлецарам, перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узнікненне дружыны і г. д. Даволі спрэчным з’яўляецца аргумент нарманістаў аб тым, што варажскі князь Рурык быў запрошаны з братамі Сіневусам і Труворам, аб факце існавання якіх гісторыя больш нічога не паведамляе. Як лічаць некаторыя даследчыкі, была дапушчана памылка праз неразуменне фразы: «Рурык прыйшоў са сваякамі і дружынай». На старажытнашведскай мове яна гучыць так: «Рурык прыйшоў са сваякамі (sine hus - сіне хус) і дружынай (thru varing – тру вор)». Вынікам гэтай памылкі стала з’яўленне неіснуючых імёнаў Сіневус і Трувор.
Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасць славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў у палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролю варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў даўно прызнала, што Рурыкавічы і сама назва «Русь» скандынаўскага паходжання. Не трэба і перабольшваць гэтай ролі. Вядома, што пэўны тып дзяржаўнасці ва ўсходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд.
Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX–XI стст., назва «Русь» ахоплівае амаль усю ўсходнеславянскую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў. Летапісец сведчыў: «И от тех варяг прозвася Руская земля». Першапачаткова паняцце «русь» азначала толькі дружыну князя, яго «рыцарства» і адміністрацыю, а «Руская зямля», «Русь» – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст. так называліся землі Сярэдняга Падняпроўя з гарадамі Кіевам, Чарнігавам і Пераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыненні да ўсіх усходнеславянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходнеславянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам – Кіеўскім, якое называлася «Руссю». Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічыліся «Руссю» ў летапісах XII ст. Напрыклад, «Аповесць мінулых гадоў» нават супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі мела племянныя назвы: найменне «дрыгавічы» ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., «крывічы» – да 1162 г., «радзімічы» – да 1169 г.
Раней у гістарыяграфіі агульнапрынятай была тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнеславянскі народ, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў. У сучаснай навуцы існуе і іншы пункт гледжання. Сцвярджаецца, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI–XII стст. не было. У этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародная. Яе засялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага паходжання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істотна адрознівалася ад мовы кіяўлян. У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.
У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб’яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля Алег заляў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева па некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, насля смерці Алега драўляне паўсталі супраць Кіева і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і абкласці данінай.
Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкпуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X ст.
Аб’яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960–1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне наўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўлае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформ. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую знешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежавааую ўладу імператара, з’яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыаяцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, паколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.
Палітычны лад Кіеўскай Русі. Спачатку ў Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры – вышэйшы слой грамадства – з’яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.
На. чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі – мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб’яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала правам «вета». Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. 3 удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадалыіыя з’езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княстваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падаткаў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кіравала дзяржавай.
Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчынскае насельніцтва шумным адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя рашэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фінансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, абмяркоўвала заканадаўства і г. д.
Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў выніку пастаяннай знешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбройванне народа. Яно было арганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існавалі тысяцкія – кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народнае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не князю, а вечу. Але як дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. паступова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагоддзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.
Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына – замкнутая сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзейнасці чалавека – працоўную, абрадавую, культурную. Яна абапіралася на прынцыны калектывізму і ўраўняльнасці, з’яўлялася калектыўным уласнікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала па прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнасці, калектыўнага прыняцця рашэнняў).
У Х–ХІІ стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўладанне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі незалежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вялікаму князю.
Асаблівасці сацыялыіа-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі адлюстраванне ў «Рускай праўдзе» – сапраўдным зборы старажытнарускага феадальнага права.
Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні і інш.). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.
Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Уладзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, незадоўга да смерці Уладзіміра, абапіраючыся на наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.
Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наўгародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. Пры Яраславе (каля 978–1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула піка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўзведзены грандыёзны 13-купальны Сафійскі сабор, заснаваны Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьменнасці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім саборы было ўладкавана кнігасховішча. 3 імем Яраслава звязваюць складанне «Рускай праўды». Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам становіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.
Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Пярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгрыяй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.
Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дынастычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе, а яго дачка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета – за венгерскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.
Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель – княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст. – 15, да пачатку XIII ст. – ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053–1125) на Любецкім з’ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.
Такім чынам, як і іншыя дзяржавы надобнага тыпу, Кіеўская Русь IX–XI стст. не ўяўляла сабой маналітнага цэлага, а з’яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі княжацкімі дыыастыямі.
Утварэнне першых беларускіх княстваў і іх палітычны лад. Еўрапейскія тэндэнцыі фарміравання дзяржаўнасці ахапілі і беларускія землі. У недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні – правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Тураўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае.Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы.
На мяжы VIII–IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.
У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўдаёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі ааміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Так, у 865 г. (наводле пекаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны наход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.
3 882 г. Полацк і землі, якія яму надпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі ўспамінаў у летапісе. У першым з іх гаворыцца аб удзеле крывічоў у сумесным находзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здзейсніў паход па Каіістанцінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеўскай дзяржавай і Візантыяй кожны ўдзельнік атрымаў грашовае ўзнагароджанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, - дадатковыя ўзнагароды.
Аналізуючы сведчанне летапісу, многія даследчыкі прыйшлі да высновы, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзелам ва ўзаемавыгадных ваенных мераарыемствах.
Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як горад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палачанамі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.
У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выканаўчых – князем і яго дружыаай. Веча запрашала каязя, дамоўлівалася з ім аб умовах яго княжання, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, прызначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб’яўляла вайну і заключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паўнамоцтваў. Выканаўчая ўлада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміністрацыйнае кіраванне і г.д. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў.
Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай улады ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыслаў Ізяславіч. Князь Брачыслаў (1003–1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044-1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі самастойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Заходняй Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўваючы там цэнтры па збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паводле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся на мяжы балцкай і славянскай супольнасці.
Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносіны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў бараць6у за падпарадкаванасць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі – браты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася страшэнная бітва. Усяслаў адступіў. Нягледзячы на выйграную бітву, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яраславічы пайшлі на клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз сем месяцаў ён вярнуўся на радзіму.
Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы XI ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у Полацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя надзеі для Полацкага княства, як замацаванне за Полацкам Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.
Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Менска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гэта выклікала нездавальнеіше Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.
Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэці XII ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.
Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў на полацкім троне.
У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.
Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапачатковы яе палітычны цэнтр - Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік (пра гэта сведчыць Іпацьеўскі летапіс). Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, – з’ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.
К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці другой сталіцай княства.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве - першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX – першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады – абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі належала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі на ёй, эксплуатаваліся вялікім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.
Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і царкоўнае.
Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарчаму і прававому палажэнню сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З’яўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў – з другога.
Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчынны ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгуляваліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д.
На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з’явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.
Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У ІХ – першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляробству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі эемляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садаводствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсобнымі і хатнімі промысламі.
Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Беларусі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX–X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа. Развіваліся выраб шкур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці, ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамёстваў.
3 развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытнымі гарадамі былі Полацк (862), Віцебск (974), Тураў, Орша (980), Заслаўе (985), Друцк (1001), Брэст (1019), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзясяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзяцінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.
Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадаваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.
У IX–XIII стст. беларускія землі вялі гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, усходнеславянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў IX–XI стст. меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. 3 Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.
Такім чынам, у IX – першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін: узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаснадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.
Духоўнае жыццё ўсходніх славян. Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць «Аповесць мінулых гадоў». У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры. Візантыйскія аўтары – Пракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, арабскі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хрысціянская рэлігія. Адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё ў культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, напрыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існавалі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай сгавіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у Полацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай, верай і старай, язычніцкай, мела месца. Напэўна, пры гэтым не абыходзілася і без насілля, аб чым сведчыць народная прыкмета, што сустрэча з манахам, папом прывядзе да бяды. Дваяверые яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджванне пісьменства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытнагрэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.
Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана «Аповесць мінулых гадоў», аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII–XIII стст. з’яўляецца Іпацьеўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага летапісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісчыкам. Есць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.
Рукапісных кніг XI–XIII стст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся, – Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор нанісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-ініцыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.
Аб распаўсюджванні пісьменства на тэрыторыі Беларусі сведчаць знойдзеныя ва многіх гарадах пісалы – прадметы, якія служылі для пісьма. Самае ранняе пісала датуецца XI ст. Вельмі старажытным помнікам усходнеславянскай пісьменнасці з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. У Ноўгарадзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноўгарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак «трызубец» і надпіс «Изас/лав/ос», які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам.
У XI–XV стст. прыватныя лісты з паведамленнямі, даручэннямі, просьбамі адных асоб да іншых пісалі на бяросце. Берасцяныя граматы знойдзены пры раскопках гарадоў.
Аўтары спецыяльных даследаванняў сцвярджаюць, што на Русі XII – першай паловы XIII ст. чытаць і пісаць умела не менш чым 10 % насельніцтва горада. Невыпадкова прадметам гандлю і каштоўнай ваеннай здабычай стала кніга.
У Полацку пры Сафійскім саборы існавала бібліятэка, у якой захоўваліся рукапісныя кнігі. Яна згінула ў часы Лівонскай вайны. Кнігі пісаліся на пергаменце – спецыяльна вырабленай тонкай скуры жывёл. 3 XII–XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, у якіх змяшчаліся малюнкі-мініяцюры. Самы цікавы ілюстраваны летапіс – так званы Радзівілаўскі. У ім больш за 600 малюнкаў.
Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор «Слова цра паход Ігаравы». Па свайму зместу, форме і мове «Слова пра наход Ігаравы» – помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.
Перапіскай царкоўньіх кніг займалася сярод іншых княжна Прадслава, вядомая ў гісторыі пад імем Ефрасінні Полацкай. Нарадзілася яна, як лічаць, у 1104 г. У юнацтве стала манашкай, прыняўшы імя Ефрасіння. Яна заснавала каля Полацка жаночы манастыр, пры якім адкрыла школу для навучання дзяцей пісьменнасці. Ефрасіння Полацкая падаравала Спаскай царкве жаночага манастыра крыж, зроблены майстрам-ювелірам Лазарам Богшам па яе заказу і эскізу. Памёрла Ефрасіння Полацкая ў 1167 г. (згодна іншым меркаванням, у 1173 г.), ажыццявіўшы цяжкае падарожжа ў Іерусалім. Пасля смерці Ефрасінні невядомы аўтар склаў яе «Жыціе». Гэта адзін з нямногіх помнікаў літаратуры старажытнага Полацка, якія дайшлі да нас.
Да другой паловы XII ст. адносіцца літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Ён нарадзіўся ў Тураве ў багатай сям’і каля 1130 г. Згодна жаданню гараджан быў прызначаны епіскапам у сваім горадзе. 3 гэтага часу пачалася яго пісьменніцкая дзейнасць.
Кірыла Тураўскі – вядомы для свайго часу пісьменнік, асветнік і аратар, аўтар шэрагу павучэінняў, дыдактычных пропаведзей, аповесцей-прытч. У цэнтры большасці яго твораў – клопат аб духоўнай дасканаласці чалавека, якую аўтар разумеў у адпаведнасці з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі свайго часу. Творчасць філосафа і пісьменніка з Турава была вядома далёка за межамі беларускіх зямель.
Выдатным царкоўным дзеячам і пісьменнікам XII ст. з’яўляўся Клімент Смаляціч, які на працягу сямі гадоў быў кіеўскім мітрапалітам, дзе абараняў незалежнасць усходнеславянскай праваслаўнай царквы ад Візантыі. Да нашых дзён дайшоў толькі адзін яго твор – «Пасланне Фаме прасвіцёру», у якім аўтар паказаў сябе арыгінальным мысліцелем, здольным палемістам і шырока эрудзіраваным крытыкам.
Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве. На беларускіх землях выдзяляюцца тры арыгінальныя школы дойлідства:
1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.
Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр’ера фрэскамі і інш. Вядома некалькі каменных набудоў полацка-віцебскай школы: Пятніцкая і Барысаглебская царквы ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Дабравешчанская царква ў Віцебску. Буйным помнікам гэтай школы, першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Сафійскі сабор у Полацку. Гэты храм быў пабудаваны, напэўна, не толькі як хрысціянская святыня, але і як сімвал незалежнасці Полацкага княства ад Кіева ў часы Усяслава Брачыславіча. Яго ўзнікненне датуюць перыядам з 1044 па 1066 г., згодна іншым даным ён быў набудаваны паміж 1050 і 1060 гг.
3 пабудоў гродзенскай школы дойлідства сёння вядомы Барысаглебская, або Каложская царква ў Гродне, рэшткі царквы ў Ваўкавыску і гродзенскі княжацкі церам. У сваіх асноўных рысах гродзенская школа сфарміравалася ў XII ст. Яе будынкі, падобныя на каўказскія і малаазіяцкія храмы, мелі пры гэтым некаторыя рысы візантыйскай архітэктуры.
Смаленская школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. 3 пабудоў XII–XIII стст. да нас дайшлі рэшткі цэркваў Спаса на Смядыні, Барысаглебскай, Петрапаўлаўскай і інш.
У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа – знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа) помнік ваеннага дойлідства Беларусі.
Высокага ўзроўню на беларускіх землях дасягнулі ў той час выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Галоўнымі жанрамі першага з іх былі ў IX–XIII стст. манументальны жывапіс (мазаіка, фрэска), іканапіс і кніжная мініяцюра. На беларускіх землях мастацтва мазаікі з’явілася ў XII ст., трапіўшы сюды, хутчэй за ўсё, з Візантыі. У якасці матэрыялу выкарыстоўвалі смальту – каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак. Мазаіка ўпрыгожвала будынкі Верхняга замка і храм Спаса- Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, Ніжнюю царкву ў Гродне. Фрэскавы жывапіс захаваўся фрагментарна. Уяўленне аб традыцыях і тэхніцы фрэскавага жывапісу даюць роспісы Спаса-Ефрасіннеўскай царквы, дзе раскрыта больш за 20 фрагментаў роспісу з выявамі святых. Магчыма, што ў вобразе адной са святых намалявана заснавальніца храма – Ефрасіння Полацкая.
Іконы, створаныя на беларускіх землях у той час, пакуль даследчыкамі не выяўлены. Але ў літаратуры ёсць звесткі аб некаторых найбольш шанаваных іконах, якія былі прьівезены з Візантыі.
Старажытныя мастацкія ўпрыгожанні Беларусі прадстаўлены разнастайнымі па форме і зместу помнікамі: ад немудрагелістых пацерак і пярсцёнкаў да дасканалых узораў ювелірнага мастацтва. Раскопкі гарадоў у Беларусі далі каштоўную калекцыю шахмат XII–XIII стст. Гэта абстрактныя сімвалічныя фігуры, зробленыя з косці і рога з улікам усходніх прыкладаў.
Вяршыняй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі таго часу можна лічыць шасціканцовы ўкладны крыж, створаны ў 1161 г. у Полацку майстрам Лазарам Богшам. У яго мастацкім аздабленні спалучаюцца элементы як візантыйскай, так і раманскай традыцый, але пераважаюць простыя геаметрычныя матывы. Драўляная аснова крыжа была пакрыта асобнымі срэбранымі і залатымі пласцінкамі. Твор Лазара Богшы багата арнаментаваны. Галоўнае месца ў дэкаратыўнай сістэме адведзена каляровым эмалям. Апрача эмаляў парадны бок крыжа аздаблялі восем вялікіх і столькі ж маленькіх каштоўных камянёў. Аднак гэта нацыянальная рэліквія ў часы апошняй вайны знікла, і пошукі яе накуль станоўчых вынікаў не далі.
Усё гэта сведчыць аб высокім узроўні развіцця культуры на тэрыторыі Беларусі. Існуючыя сувязі з Візантыяй садзейнічалі таму, што полацкія князі па прыкладу візантыйскай знаці станавіліся апекунамі і сябрамі рэлігіі, навукі, мастацтва. Пры княжацкім двары ў Полацку знаходзіліся мастакі, паэты, складальнікі гераічнага эпасу, музыканты, акцёры-скамарохі, танцоры, спевакі. Дарогу ў Полацк ведалі іншаземныя купцы, іншы заезджы люд, што спрыяла пранікненню сюды не толькі візантыйскай, але і заходнееўрапейскай культуры.
Варта адзначыць, што, нягледзячы на палітычную і дзяржаўную раздробленасць, захоўвалася пэўнае адзінства матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян. Гэта абумоўлівалася аднолькавым узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсіх старажытнаславянскіх зямель, агульнасцю культурнай спадчыны мінулых стагоддзяў. Іх высокаразвітыя для свайго часу культура, фальклор, пісьменства, мастацкія рамёствы паслужылі асновай, на якой развівалася духоўнасць трох усходнеславянскіх народнасцей – рускай, украінскай і беларускай. Разам з тым агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры, мовы не выключалі наяўнасці пэўных мясцовых асаблівасцей у вераваннях і звычаях, у творах мастацтва і літаратуры.
Такім чынам, матэрыяльна-духоўная культура старажытных беларусаў вылучалася высокім узроўнем развіцця. Яна захоўвала свае ўласцівыя толькі ёй звычаі і вераванні. Прыняцце хрысціянства падняло на новы ўзровень культуру крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.
Лекцыя 4. Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова XIII - першая палова XVI ст.): ад Сярэднявечча да Новага часу
1.3.1. Эвалюцыя феадалізму і змены ў геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе. Асаблівасці развіцця заходніх зямель Русі
Феадальная Еўропа. У разглядаемы перыяд амаль для ўсёй тэрыторыі Еўропы характэрна панаванне феадальна-леннай сістэмы. Характэрныя рысы гэтага ладу: па-першае, асаблівасці зямельнага ўладання, якое, нягледзячы на яго спадчыннасць, атрымліваецца ад вышэйшай асобы з шэрагам аса- бістых абавязкаў. На практыцы гэта вылілася ў абрад амажа і фуа (сімвалічна абстаўленыя абрады прысягі на вернасць васала сюзерэну); па-другое, зліццё ўладных паўнамоцтваў з зямельнай маёмасцю: землеўладальнік меў над жыхарамі гэтай зямлі амаль усе правы, якія зараз завуць вышэйшай уладай; па-трэцяе, іерархічная пабудова заканадаўчых, судовых і ваенных устаноў, якія структуравалі грамадства на дастаткова добра вызначаныя групы – саслоўі і перашкаджалі сацыяльнай мабільнасці паміж імі; па-чацвёртае, панаванне аграрнага сектару эканомікі; па-пятае, пераважалі натуральная гаспадарка і тэндэнцыя да эканамічнай аўтаркіі.
Адным з арганічных феноменаў феадалізму з’яўляецца феадальная раздробленасць. Існуе вялікая колькасць тлумачэнняў прычыны гэтай з’явы, але, як падаецца, галоўныя з іх – эканамічная аўтаркія, занядбанасць шляхоў зносін, натуральная гаспадарка, лакальная этнічная свядомасць і барацьба за ўладу і аўтанамізм сярод феадалаў. Феадальная раздробленасць мела як адмоўныя, так і станоўчыя вынікі. Станоўчым можна лічыць стварэнне ў лакальных асяродках больш спрыяльных умоў для развіцця культуры, рамёстваў і трансфармацый натуральнай гаспадаркі, адмоўным – большую неабароненасць дробных дзяржаўных утварэнняў ад інтэрвенцыі, перашкоды для стварэння агульнаеўрапейскага і сусветнага рынкаў, кансалідацыі этнічных супольнасцей у нацыі.
У XIV ст. статус агульнаеўрапейскай з’явы набывае кансалідацыя дзяржаў пад уладай больш-менш буйных манархаў (за выключэннем толькі Свяшчэннай рымскай імперыі германскай нацыі, якая засталася па-за кансалідацыйнымі працэсамі). Пры гэтым, каб набыць большую ўплывовасць сярод сваіх падданых, манархі накіроўваюцца па двух шляхах: першы шлях – апора на прадстаўнікоў саслоўяў (парламент у Англіі, генеральныя штаты ў Францыі, картэсы ў Іспаніі і г.д.), якія ўхваляюць памеры падаткаў, выступаюць у якасці вышэйшай судовай інстанцыі і кантралююць заканатворчую дзейнасць манарха. Другі шлях – ліквідацыя, часцей за ўсё фізічная, старой феадальнай эліты і стварэнне новай, асабіста абавязанай сваім уздымам манарху. Новая сістэма панавання атрымала назву саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
Перыяд XIII–XIV стст. – гэта перыяд сялянскіх паўстанняў, хваляванняў і бунтаў. У якасці прыкладу можна прывесці паўстанне Уота Тайлера ў 1381 г. у Англіі. Паўстанцы патрабавалі ад караля паменшыць падаткі, замяніць натуральныя навіннасці грашовым чыншам, ліквідаваць асабістую залежнасць сялян і дазволіць свабодны гандаль на ўсёй Англіі. Кароль Рычард II (1367–1400 гг.) быў вымушаны сустрэцца с кіраўніцтвам паўстанцаў і пагадзіцца на іх патрабаванні. Аднак частка найбольш радыкальна настроеных сялян высунула новыя ўмовы (секулярызацыя касцёльнай маёмасці, надзяленне беззямельных зямлёй, адмена саслоўных прывілеяў). Гэта было ўжо непрымальна як для палітычнага істэблішменту, так і для англійскага грамадства, традыцыйна ўпэўненага ў свяшчэннасці прыватнай уласнасці. У выніку паўстанне было жорстка падаўлена. Але асноўныя лозунгі гэтага паўстання былі рэалізаваны: усе сяляне атрымалі волю і былі пераведзены на чынш.
Асноўнай характарыстыкай развіцця аграрнай сферы ў гэты перыяд быў працэс хуткага засваення новых зямель, які атрымаў назву ўнутранай каланізацыі. Ён садзейнічаў не толькі колькаснаму развіццю эканомікі, але і якаснаму прагрэсу, бо павіннасці сялян на новых землях мелі грашовы характар. Гэты працэс, вядомы як камутацыя рэнты, садзейнічаў развіццю таварна-грашовых адносін, росту сялянскага прадпрымальніцтва і павышэнню вытворчасці іх працы.
Найбольш адукаванай і квітнеючай краінай гэтага часу ў Еўропе з’яўлялася Італія. Яна была палітычна раздробленай, але аб’ядноўвала гэты рэгіён культурная і моўная агульнасць. Найбольшых поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве дасягнула Францыя, якая здолела аб’яднаць усе этнічна французскія тэрыторыі ў адзіную дзяржаву. З пункту гледжання абароны правоў чалавека і асобы найбольшых поспехаў дасягнула Англія, у якой замацоўваецца прымат права над памкненнямі каралеўскай улады.
Феадальная раздробленасць на Русі. Некалькі іншыя палітычныя рэаліі склаліся на землях Заходняй Русі. Раздзеленыя на мноства дробных удзелаў і аслабленыя Полацкая і Тураўская землі з канца XII ст. ужо амаль не траплялі ў поле зроку летапісцаў. Літоўскія плямёны паступова пазбавіліся ўсялякай залежнасці ад Полацка і пачыналі самі ціснуць на беларускія землі, ажыццяўляючы адзін рабаўнічы набег за другім. Перад знешняй небяспекай Полаччына спрабавала пераадолець унутраны крызіс. Пра пэўную палітычную стабілізацыю ў ёй можа сведчыць ужо само трыццацігадовае княжанне аднаго князя Валодшы – Уладзіміра Усяславіча, які займаў полацкі пасад з 1180-х гг. да 1216 г. Пад кантролем Полацка тады заставаўся яшчэ ўвесь басейн Дзвіны – ад Земгальскай затокі да Смаленшчыны. Археалагічныя даследаванні пацвярджаюць, што зямля перажывала і бурнае гаспадарчае развіццё. Аднак менавіта тады на захадзе полацкіх уладанняў з’явілася сіла, якая ўжо ў XIII ст. стала адным з найважнейшых фактараў палітычнага жыцця паўночнай часткі Усходняй Еўропы.
Яшчэ ў 1184 г. у вусці Дзвіны на бераг сышлі першыя нямецкія місіянеры на чале з манахам Майнгардам. Яны папрасілі дазволу ў князя Валодшы на хрышчэнне залежных ад Полацка ліваў і, атрымаўшы яго, збудавалі першы ў Прыбалтыцы каталіцкі храм. Так, лацінская місія ў вусці Дзвіны пачалася ў поўным паразуменні з Полацкам. У 1198 г. наступны нямецкі місіянер Бертольд высадзіўся ў Земгальскай гавані ўжо разам з войскам, а яшчэ праз год новапрызначаны інфлянцкі біскуп А. Буксгаўдэн падрыхтаваў канчатковы захон Ніжняга Падзвіння. У 1201 г. ён заклаў у вусці Дзвіны крэпасць Рыгу, а ў 1202 г. разам з абатам Тэадорыкам заснаваў Ордэн Братоў рыцарства Хрыстовага, больш вядомы як Ордэн Братоў па мячы, якому і даручылі справу хрышчэння ліваў. Калі полацкія князі былі абыякавыя да веравызнання падуладнага насельніцтва Прыбалтыкі (дзякуючы чаму захоўваўся непарушным грамадска-палітычны лад гэтых плямёнаў), дык нямецкія каланізатары, што з’явіліся на хвалі місіянерскага руху, надавалі веры асаблівае значэнне.
Замацаванне нямецкіх каланістаў на Дзвіне адрэзала Полаччыну ад мора, перакрыла яе галоўны гандлёвы шлях. Спачатку палачане добра ладзілі з Рыгай. Пачаўшы каланізаваць землі ліваў і латгалаў, рыцары збіралі з гэтых народаў даніну, якую раней атрымліваў Полацк, гаспадарылі на залежных ад Полацка тэрыторыях. Але непасрэдна полацкія землі яны не краналі. Полаччына была адной з тых сіл рэгіёна, што магла рэальна супрацьстаяць нямецкай калоніі. Біскуп Альберт прысылаў полацкаму князю падарункі, накіроўваў паслоў для ўсталявання добрых адносін. Ён імкнуўся да супрацоўніцтва з Полацкам і не парушаў яго «добрых старых правоў», каб не дапусціць небяспечнай кааліцыі старажытнага беларускага княства з паганскай Літвой. Дамагаючыся правінцый Русі, Альберт выкарыстоўваў не ваенную сілу, а такія формы залежнасці, як васалітэт, шлюбныя дараванні і інш.
Пры падтрымцы ліваў і эстаў полацкі князь Валодша спрабаваў спыніць наступленне рыцараў, адкінуць іх з вусця Дзвіны. Паводле слоў нямецкага храніста Генрыха Латыша, ён «заўсёды імкнуўся разбурыць лівонскую царкву». Да адкрытых канфліктаў дайшло ў 1203 г. і зімою 1206/07 года, калі полацкі князь спрабаваў здабыць ордэнскія ўмацаванні ў вусці Дзвіны. Аднак гэтыя паходы не прынеслі поспеху. Пасля гэтага сітуацьія паступова пачала мяняцца. У 1208 г. рыцары зусім падпарадкавалі полацкае ўладанне г. Кукенойс, пакінуты без дапамогі Полацка. У 1214 г. яны цалкам авалодалі і другім удзельным цэнтрам полацкіх уладанняў у нізоўях Дзвіны – горадам Герцыке. Полацкі князь Уладзімір Усяславіч пайшоў на кампраміс.
У 1210 г. паміж Полацкам і біскунам Альбертам быў цаднісаны «вечны мір», на ўмовах якога Полацк фактычна адмовіўся ад сваіх інтарэсаў у Ніжнім Падзвінні і дазволіў нямецкім купцам з’яўляцца ў Полаччыне, а сам атрымліваў за гэта частку даніны з ліваў і «адкрыты шлях» у Рыгу для полацкіх купцоў. Саюз прадугледжваў і супольную барацьбу супраць літоўцаў. Аднак праз два гады Альберт перастаў перадаваць Полацку дань за ліваў. Адноўленае ў 1212 г. полацка-ордэнскае мірнае пагадненне зафіксавала ўзросшыя ўплывы немцаў у Падзвінні і абумоўленыя гэтым супярэчнасці з Полацкам. Але мір быў нетрывалы. Падначаліўшы ліваў і латгалаў, рыцары ўзяліся за хрышчэнне эстаў. Калі тыя папрасілі заступніцтва ў Полацка, Валодша пачаў рыхтаваць вялікі паход на Рыгу. У1216 г. было ўжо сабрана вялізнае войска з палачан, ліваў, эстаў, літоўцаў, але полацкі князь раптоўна памёр (магчыма, быў атручаны), і паход сарваўся.
Адносіны Полацкай зямлі з Інфлянцкім (Лівонскім) ордэнам і потым часам абвастраліся, але яна ніводнага разу не была пад ударам рыцараў, як і сам Полацк не ажыццявіў ніводнага агульнага паходу на Рыгу. Гаспадарчыя інтарэсы бралі верх, і Дзвіна стала шляхам узаемавыгаднага актыўнага гандлю. У 1223 г. на ініцыятыве Полацка зноў дайшло да спробы ўпарадкаваць узаемадачыненні пісьмовым пагадненнем. У 1229 г. паміж Смаленскам, Полацкам і Віцебскам, з аднаго боку, Рыгай і шэрагам нямецкіх гарадоў (Любекам, Мюнстэрам, Брэменам, Дортмундам і інш.) – з другога, была падпісана новая, даволі раўнапраўная дамова аб гандлі, вядомая ў гістарычнай літаратуры як «Смаленская гандлёвая праўда». Яна адкрывала «чысты шлях» кунцам гэтых гарадоў у абодва бакі і нічым не абмяжоўвала іх гандаль.
У гэты час у Холмскай зямлі ўсталяваліся браты другога, яшчэ больш моцнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна – ордэна святой дзевы Марыі, назней нразванага ў нольскай гістарычнай традыцыі крыжацкім. Пакліканыя мазавецкім князем Конрадам для барацьбы супраць прусаў рыцары нямецкага ордэна храмоўнікаў (тэўтонцы) на чале з ландмайстрам Г. Бальке ў 1230 г. з’явіліся па Вісле, дзе сталі ўзводзіць замкі, і ўзяліся падпарадкоўваць Прусію. У 1237 г. два нямецкія ордэцы ў Прыбалтыцы аб’ядналіся. Цяпер яны ўяўлялі сур’ёзную небяспеку для ўсіх балцкіх плямёнаў. Узрастала нагроза і для Полаччыны. Але Інфлянцкі ордэн і пасля аб’яднання з тэўтонамі не ставіў на мэце заваяванне тэрыторыі Полаччыны. Хоць на мяжы з ёю рыцары неўзабаве ўзвялі сваю цвярдыню – Дынабург, непасрэдна беларускія землі Падзвіння яны не займалі.
Неўзабаве пасля гэтага дайшло да саюзу Полацка з Ноўгарадам. У1239 г. наўгародскі князь Аляксандр Яраславіч ажаніўся з дачкой полацкага князя Брачыслава – апошняга з вядомых Рагвалодавічаў. Палачане дапамагалі Ноўгараду абараняцца ад шведскай агрэсіі. Вядома, што ў 1240 г. адным з герояў бітвы на Няве, у якой наўгародцы разграмілі шведскіх рыцараў, стаў лоўчы князя Аляксандра полацкі баярын Якаў Палачанін, які, паводле слоў летапісца, «наехав на полк с мечем, и мужествова...»
Крыху назней дайшло да ўсталявання самых прыязных адпосін Полацка з інфлянцкімі немцамі. У сярэдзіне XIII ст. у горадзе з’явіўся каталіцкі храм і была заснавана лацінская дыяцэзія. У сталіцы старажытнага беларускага княства пасяліліся лацінскія клірыкі, немцы. Але з пераходам Полацка пад уладу неталерантнага літоўскага князя каталіцкі асяродак тут быў ліквідаваны.
У час, калі немцы ўмацоўваліся на Балтыйскім узбярэжжы, з мангольскіх стэпаў на Усходнюю Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі Балгарскую дзяржаву на Волзе, а з 1237 г. пачалі заваяванне Русі. Каля 30–50 тыс. коннікаў на чале з Бату-ханам спустошылі Разанскае, Уладзімірскае і Чарнігаўскае княствы, спалілі не менш 15 гарадоў і вывелі ў палон тысячы жыхароў Усходняй Русі. У канцы 1240 г. азіяцкія заваёўнікі захапілі Кіеў і праз поўнач Украіны напалі на Галіцка-Валынскае княства. Пазней мангольскія тумены ад Уладзіміра-Валынскага княства рушылі на Польшчу, Венгрыю, Чэхію і далей, дасягаючы Адрыятыкі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241 – пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, мангола-татары проста абмінулі Беларусь, хоць, прынамсі, двойчы праходзілі зусім блізка, з усходу і поўдня. Адсутнасць хоць якіх-небудзь паведамленняў у дастаткова верагодных пісьмовых крыніцах (звесткі Беларуска-літоўскіх летапісаў XVI ст. пра бітвы з татарамі каля Койданава, пад Мазыром і ў нізоўях Прыпяці, аб чым пісаў і Мацей Стрыйкоўскі, грунтуюцца на больш позніх паданнях), з аднаго боку, і недахоп матэрыялаў з раскопак беларускіх гарадоў, якія б ясна сведчылі пра паходы качэўнікаў і спусташэнні, – з другога, дазваляюць канстатаваць, што асноўная тэрыторыя Беларусі засталася практычна некранутай вершнікамі Бату-хана.
Што паслужыла сапраўднай прычынай таго, што падчас мангола-татарскага наезду на Усходнюю Еўропу Беларусь была абмінута імі? Пытанне застаецца адкрытым. Між тым гэта акалічнасць мела прынцыповае значэнне для гістарычных лёсаў беларусаў. Важна ўлічваць яе і пры інтэрпрэтацыі многіх падзей таго часу.
