Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Падручнік: гісторыя Беларусі ў кантэксце сустветнай гісторыі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

6.2.3. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991-2004 гг.

Знешнеэканамічныя сувязі. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца сярэдняй еўрапейскай краінай з адкрытай эканомікай: знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі перавышае яе валавы ўнутраны прадукт. Па адкрытасці эканомікі Рэспубліка Беларусь – лідар сярод краін СНД. Гэта выклікае высокую ступень залежнасці нацыянальнай эканомікі ад знешнеэканамічнай дзейнасці, найперш знешняга гандлю.

У 1992-2001 гг. знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі павялічыўся ў 2,2 раза, прычым імпарт павялічваўся больш імкліва, чым экспарт (імпарт – у 2,3 раза, экспарт – у 2,1 раза). Гэта стала падставай для адмоўнага знешнегандлёвага сальда, якое захоўвалася на працягу ўсяго існавання незалежнай Беларусі, акрамя 1992 г.

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Расія, доля якой у знешнегандлёвым абароце ўзрасла з 46 % у 1992 г. да 60 % у 2001 г. Доля іншых краін СНД скарацілася ў 5 разоў. Доля краін па-за СНД вагалася ў межах адной трэці знешнегандлёвага тавараабароту.

3 Расіі ў Беларусь імпартуюцца галоўным чынам паліўна-энергетычныя рэсурсы, металы, машыны і абсталяванне. Аснову беларускага экспарту ў Расію складаюць транспартныя сродкі (аўтамабілі, трактары, веласіпеды), прамысловае абсталяванне, тэлевізары, халадзільнікі, прыборы, тэкстыльныя вырабы. Больш за палову знешняга гандлю прыпадае на Маскву, Цюменскую вобласць і Санкт-Пецярбург. Безумоўна, цесныя эканамічныя сувязі з Расіяй сталі асновай для пабудовы саюзніцкіх адносін. Разам з тым менавіта імпарт з Расіі, найперш энергарэсурсаў, складае значную долю ў фарміраванні адмоўнага знешнегандлёвага сальда Беларусі. Як сведчыць сусветны вопыт, монавектарная арыентацыя эканомікі ў знешнегандлёвай дзейнасці не можа служыць асновай для раўнапраўных адносін.

Абвясціўшы шматвектарную знешнепалітычную стратэгію, Рэспубліка Беларусь развівала гандлёвыя адносіны і з іншымі краінамі свету. Другім па значнасці партнёрам Беларусі ў знешнім гандлі з’яўлялася Украіна, хаця ў канцы XX – пачатку XXI ст. яна і саступіла пазіцыі Германіі, якая таксама трывала ўваходзіць у тройку асноўных знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. 3 краінамі па-за межамі СНД у 2000–2002 гг. было дасягнута станоўчае сальда ў памеры 351, 468 і 840 млн долараў адпаведна. У дадзеныя краіны Беларусь экспартуе калійныя ўгнаенні, штучныя валокны, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, тэкстыльныя вырабы і іншую прадукцыю.

Важным і перспектыўным кірункам у знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі з’яўляецца гандаль паслугамі, які ўключае транспартныя, фінансавыя, турыстычныя і іншыя паслугі. Тавараабарот паслуг Беларусі павялічваецца і ў 2001 г. ён склаў 1,7 млрд долараў. Прычым экспарт паслуг традыцыйна перавышае іх імпарт і станоўчае сальда вагаецца ў межах 300–500 млн долараў.

Развіццё знешнеэканамічных сувязяў прадугледжвае таксама стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, шго спрыяе прыцягненню замежных інвестыцый, прымяненню прагрэсіўных тэхналогій, павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на сусветным рынку. На 1 студзеня 2002 г. у рэспубліцы было зарэгістравана 2415 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, з якіх дзеючымі былі 2082. 3 іх сумесных – 1140, замежных – 942 прадпрыемствы. Гэтыя прадпрыемствы вырабілі ў 2001 г. прадукцыі на суму 693 млрд руб. Найбольшая колькасць сумесных прадпрыемстваў была створана з Польшчай – 201, Расіяй – 189, Германіяй – 176. Сумесныя прадпрыемствы былі створаны з 69 краінамі свету. Найбольш прадпрыемстваў з выключна замежным капіталам мелі ў 2001 г. на тэрыторыі Беларусі ЗША – 162, Расія – 149, Германія – 148, а ўсяго замежныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі маюць 67 краін.

Функцыяніраванне свабодных эканамічных зон (СЭЗ) «Брэст», «Мінск», «Гомель-Ратон», «Віцебск» таксама непасрэдна звязана са знешнеэканамічнай дзейнасцю. У гэгых зонах было зарэгістравана 207 рэзідэнтаў, з іх працавалі – 186, у 2001 г. у чатырох СЭЗ было выраблена прадукцыі на 229 863 млн руб. У 2002 г. былі створаны яшчэ дзве СЭЗ – «Гроднаінвест» і «Магілёў». Разам з тым нельга не адзначыць, што на долю свабодных эканамічных зон у 2001 г. прыходзілася толькі каля 2 % экспарту і імпарту Рзспублікі Беларусь.

У цэлым развіццё знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы адбывалася ў дастаткова складаных умовах трансфармацыі былой эканамічнай сістэмы, цеснай залежнасці ад крыніц сыравіны і рынкаў збыту. Перад маладой дзяржавай паўстала пытанне: як спалучыць суверэнны статус і неабходнасць цеснай эканамічнай інтэграцыі з былымі рэспублікамі СССР, найперш з Расіяй? Ва ўмовах глабалізацыі падобныя пытанні вырашаюцца ўсімі краінамі свету. Глабалізацыя вымушае да інтэграцыі, але ўмовы інтэграцыі могуць быць рознымі: або інтэграцыя-паглынанне, або інтэграцыя-кааперацыя, супрацоўніцтва і ўзаемнае ўзбагачэнне. Беларусы асэнсавалі каштоўнасць суверэнітэту, абвешчана шматвектарная знешняя палітыка, якая павінна даць Беларусі новыя перспектывы. Разам з тым эканамічная інтэграцыя з Расіяй таксама абумоўлена неабходнасцю функцыяніравання «зборачнага цэху» беларускай эканомікі. У гэтых умовах стратэгія развіцця знешнеэканамічных сувязяў Рэснублікі Беларусь павінна накіроўвацца на прыцягненне з Захаду інвестыцый і тэхналогій, захаванне на Усходзе рынкаў збыту і крыніц сыравіны, выкарыстанне свайго геаграфічнага становішча на скрыжаванні Еўропы як важнейшага эканамічнага рэсурсу. Усё гэта павінна паспрыяць павышэншо канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі, умацаванню беларускай дзяржаўнасці.

Навуковыя і культурныя сувязі. Важнейшымі кірункамі міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца далейшая інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. У 1993 г. Акадэмія навук Беларусі была прынята ў Міжнародную раду навуковых саюзаў – няўрадавую арганізацыю, якая створана для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб’ядноўвае акадэміі навук 95 краін, 25 міжнародных саюзаў практычна па ўсіх галінах навукі. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАН Беларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка і матэматыка, інфарматыка, камунікацыі, інжынерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны. У 1999 г. дзейнічала 27 дагавораў і пагадненняў на міжакадэмічным узроўні, выконвалася 265 праектаў з замежнымі навуковымі ўстановамі.

Важным напрамкам міжнароднай дзейнасці Беларусі з’яўляецца супрацоўніцтва па чарнобыльскіх праблемах. У 1990 г. урад Беларусі звярнуўся за дапамогай да сусветнага супольніцтва ў ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай катастрофы. 13 ліпеня 1990 г. ААН прыняла рашэнне аб дапамозе Беларусі ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. 3 1994 г. Міжнародная арганізацыя аховы здароўя ажыццяўляе па тэрыторыі Беларусі міжнародны праект «ІІІчытападобная залоза». У тым жа годзе ў Мінску прайшоў Другі міжнародны кангрэс «Свет пасля Чарнобыля», арганізаваны Беларускім дабрачынным фондам «Дзецям Чарнобыля» разам з дабрачыннымі арганізацыямі СНД, краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Дагавор аб супрацоўніцтве і ліквідацыі вынікаў аварыі ў Чарнобылі быў падпісаны паміж урадамі Беларусі і Японіі. Наогул, многія краіны свету і міжнародныя аргацізацыі аказваюць Беларусі гуманітарную дапамогу ў сувязі з чарнобыльскай аварыяй. Аднак асноўны цяжар гэтай трагедыі ўсё ж прыходзіцца пераадольваць за кошт уласных сродкаў.

Важным кірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння народаў свету з’яўляецца абмен дасягненнямі культуры. За межамі Беларусі перакладаюцца і выдаюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, В. Быкава і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Папулярныя ў свеце беларускія мастацкія калектывы – тэатр оперы і балету, аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга, ансамблі «Песняры», «Беларускія песняры», «Верасы», «Харошкі», «Свята» і інш.

Пашыраліся міжнародныя сувязі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, у тым ліку БДУ, БНТУ, БДЭУі інш.

Развіццё палітычных, эканамічных, навуковых, культурных сувязяў з іншымі краінамі свету з’яўляецца жыццёва важным для паспяховага ўваходжання самастойнай і незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць, уласнага развіцця краіны, павышэння дабрабыту народа.

Заключэнне

Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі