- •Гісторыя як навука
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі
- •3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
- •1.1.2. Першыя цывілізацыі. Узнікненне хрысціянства. Першыя перасяленні народаў
- •1.1.3. Індаеўрапейцы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі
- •2. Утварэнне Кіеўскай Русі – раннефеадальнай дзяржавы ўсходніх славян
- •1.3.2.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага.
- •1.3.3.Утварэнне вкл, пашырэнне яго тэрыторыі, дынастычная барацьба
- •1.3.4. Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
- •4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё і культура Беларусі
- •1.4.2. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння
- •1.4.3.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
- •2.1.2. Утварэнне Рэчы Паспалітай (1569 г.) і статус вкл у яе складзе
- •2. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст. Эпоха Асветніцтва: асветнікі і ідэі свабоды
- •2.2.2. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVIII ст.
- •2.2.3. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру
- •3.1.2. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст.
- •3.Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы і зша ў другой палове XIX ст. Рэвалюцыя Мэйдзі ў Японіі
- •4.3.1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету
- •4.3.2. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў
- •5.1.2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак «халоднай вайны»
- •5.1.3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980-я гг.
- •5.2.2 Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср
- •3. Беларусь на міжнароднай арэне (1944—1990 гг.)
- •5.3.1. Асноўныя этапы знешнепалітычнай дзейнасці бсср у 1944–1990 гг.
- •5.3.2. Дзейнасць Беларусі ў аан і яе арганізацыях
- •5.3.3. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі
- •5.3.4. Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі
- •2. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці (1990-2004 гг.)
- •6.2.1. Беларусь і снд
- •6.2.2. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі
- •6.2.3. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991-2004 гг.
- •1. Заканамернасці і адметнасці гістарычнага развіцця Беларусі
- •2. Традыцыйнае і новае ў гісторыі
- •3. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі
- •Абавязковай літаратуры па с/м «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі»
3. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі
Асноўныя вынікі. Безумоўна, гісторыя - гэта важны духоўны рэсурс любога, у тым ліку і беларускага грамадства. Якія ж вынікі мае гістарычнае развіццё Беларусі? I ці ёсць яны крыніца для аптымізму? Вобраз пакутнікаў характэрны для ўсіх народаў. Гісторыя Беларусі поўная трагізму. Нельга забываць гіра ахвяры мінулага і нам. Але былі і дасягненні, якімі можна ганарыцца.
1.Беларускі народ змог захаваць сябе як адметную этнічную супольнасць. Есць шэраг прыкладаў, калі знікалі цэлыя народы – кельты, хеты, прусы і шмат іншых.
2.Беларускі рух аказаўся выніковым і завяршыўся стварэннем суверэннай дзяржавы пад назвай «Рэспубліка Беларусь». Не кожнаму народу гэта ўдаецца. Прыкладам таму, у прыватнасці, можа служыць лёс курдаў, баскаў і інш.
3.Беларускі народ зрабіў значны ўклад у сусветную культуру. Увесь свет ведае Ф. Скарыну, Я. Купалу, Я. Коласа, У. Караткевіча, В. Быкава, ансамбль «Песняры», алімпійскіх чэмпіёнаў В. Корбут, П. Шчэрбу, А. Мядзведзя.
4.Беларускі народ ужо паспеў стаць важным элементам міжнароднага жыцця ў Навейшы час. Ён унёс велізарны ўклад у перамогу над нацызмам і знайшоў у сябе сілы пераадолець бальшавізм.
5.Беларускі народ атрымаў магчымасць з аптымізмам глядзець У будучыню і самастойна тварыць і пісаць сваю гісторыю ўласнымі рукамі. Раней пра нас пісалі ў Расіі, Польшчы, ЗША, зараз мы пішам самі.
Такім чынам, часам трагічныя падзеі рабілі жыхароў Беларусі толькі больш мужнымі і прагнымі для жыцця.
Асноўныя ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі. Улічваючы вопыт мінулых пакаленняў, трэба ўсведамляць, што было б марным шукаць у гісторыі адназначныя адказы на ўсе надзённыя праблемы. Яшчэ Гегель адзначаў, што «народы і ўрады ніколі нічому не навучыліся з гісторыі і не дзейнічалі згодна з навукай, якую можна было б атрымаць з яе». Прычыну гэтай з’явы славуты нямецкі філосаф бачыў у непаўторных спецыфічных рысах кожнай эпохі, якія робяць неабходным і магчымым прыняцце толькі такіх рашэнняў, якія вынікаюць з гэтай спецыфікі. Таму механічнае перанясенне вопыту нашых продкаў ці вопыту іншых народаў у сучасныя беларускія рэаліі ўяўляе не меншую небяспеку, чым поўнае яго ігнараванне. Нямала прыкладаў гэтаму мы можам знайсці нават у практыцы апошніх дзясяткаў гадоў. Гісторыя хутчэй павінна даць адэкватнае разуменне прычын, пачатку і ходу развіцця той ці іншай з’явы, якая маецца ў сучасны момант. Але і ў гэтым яе значэнне велізарнае.
Таму цікавасць да ўласнай гісторыі – натуральная асаблівасць кожнага народа, які імкнецца вызначыць свае карані, прааналізаваць набыткі і страты, зробленыя продкамі на іх гістарычным шляху, часам няпростым і поўным супярэчнасцей. Набыткі і слаўныя старонкі мінуўшчыны павінны абуджаць гонар за сваю Радзіму, імкненне ўнесці пасільны ўклад у яе росквіт, каб у сваю чаргу выклікаць добрую памяць нашчадкаў. Страты павінны стаць урокамі на будучае, добрай нагодай для роздуму аб тым, як пазбегнуць памылак і пралікаў у будучым. У гэтым і заключаецца тое, што называецца часам урокамі гісторыі.
I калі мы наспрабуем сінтэзаваць асноўныя ўрокі, якія прыпаднесла нам уласная гісторыя, то асноўнымі з іх, на наш погляд, могуць быць наступныя.
а) У сваім гістарычным развіцці беларускі народ павінен спадзявацца толькі на ўласныя сілы.
б) Самым вялікім багаццем Беларусі з’яўляюцца людзі – працавітыя, мудрыя, таленавітыя, разважлівыя.
в) Будучыня краіны залежыць ад паразумення народаў, якія насяляюць Беларусь.
г) У свеце не існуе нейкага асобнага для адной краіны шляху развіцця. Існуюць агульныя заканамернасці.
д) Найбольш прымальнай міжнароднай палітыкай для Беларусі магла быць палітыка нейтралітэту.
Спіс
