- •Гісторыя як навука
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі
- •3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
- •1.1.2. Першыя цывілізацыі. Узнікненне хрысціянства. Першыя перасяленні народаў
- •1.1.3. Індаеўрапейцы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі
- •2. Утварэнне Кіеўскай Русі – раннефеадальнай дзяржавы ўсходніх славян
- •1.3.2.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага.
- •1.3.3.Утварэнне вкл, пашырэнне яго тэрыторыі, дынастычная барацьба
- •1.3.4. Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
- •4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё і культура Беларусі
- •1.4.2. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння
- •1.4.3.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
- •2.1.2. Утварэнне Рэчы Паспалітай (1569 г.) і статус вкл у яе складзе
- •2. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст. Эпоха Асветніцтва: асветнікі і ідэі свабоды
- •2.2.2. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVIII ст.
- •2.2.3. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру
- •3.1.2. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст.
- •3.Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы і зша ў другой палове XIX ст. Рэвалюцыя Мэйдзі ў Японіі
- •4.3.1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету
- •4.3.2. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў
- •5.1.2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак «халоднай вайны»
- •5.1.3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980-я гг.
- •5.2.2 Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср
- •3. Беларусь на міжнароднай арэне (1944—1990 гг.)
- •5.3.1. Асноўныя этапы знешнепалітычнай дзейнасці бсср у 1944–1990 гг.
- •5.3.2. Дзейнасць Беларусі ў аан і яе арганізацыях
- •5.3.3. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі
- •5.3.4. Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі
- •2. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці (1990-2004 гг.)
- •6.2.1. Беларусь і снд
- •6.2.2. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі
- •6.2.3. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991-2004 гг.
- •1. Заканамернасці і адметнасці гістарычнага развіцця Беларусі
- •2. Традыцыйнае і новае ў гісторыі
- •3. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі
- •Абавязковай літаратуры па с/м «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі»
2. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці (1990-2004 гг.)
6.2.1. Беларусь і снд
Утварэнне СНД. 3 прыняццем 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР рэспубліка стала паступова пераходзіць да самастойнага ажыццяўлення знешнепалітычнай дзейнасці. Пачала фарміравацца шматвектарная сістэма міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусь, абумоўленая яе геаграфічным становішчам у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, геапалітычнымі інтарэсамі. Разам з тым Беларусь працягвае заставацца часткай ўсходнееўрапейскай і еўраазійскай прасторы (тэрыторыі былога СССР) у эканамічным і геапалітычным сэнсе. Найбліжэйшымі партнёрамі і саюзнікамі Беларусі засталіся былыя рэспублікі СССР, найперш Расія.
18 жніўня 1990 г. быў падпісаны Дагавор паміж РСФСР і БССР аб палітычным, эканамічным і культурным супрацоўніцтве. У снежні 1990 г. уступіў у сілу Дагавор аб асновах адносін паміж Украінай і Беларуссю. У пачатку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР ратыфікаваў Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Казахстанам і Беларуссю. I хаця ўсе гэтыя дагаворы заключаліся тады яшчэ ў межах адзінай дзяржавы, яны паглыблялі тэндэнцыю дэзінтэграцыі СССР.
Каталізатарам распаду СССР стаў так званы «жнівеньскі путч» у Маскве, які прадэманстраваў яўную слабасць цэнтральнай улады ў асобе прэзідэнта Саюза М. Гарбачова. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб дэнансацыі саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Удзельнікі пагаднення абавязаліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гуманітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў СНД быў вызначаны Мінск.
10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. Алма-Аце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.
Па выніках сустрэчы былі падпісаны пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых дакументаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне – Садружнасць Незалежных Дзяржаў.
Мінск – сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі. 30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін – членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці.
14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкларацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у правядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада – 1 снежня 2000 г., 31 мая – 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991-2003 гг. у Мінску прайшло сем пасяджэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярна ў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садружнасці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайшло пасяджэнне кіраўнікоў сілавых ведамстваў краін СНД.
3 1993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаўчы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Савета глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД – пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся ў Маскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а
таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты дакументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш за 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых падрыхтоўкай актаў Садружнасці.
Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску таксама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці неналежным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў.
Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на постсавецкай прасторы.
