- •Гісторыя як навука
- •2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі
- •3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
- •1.1.2. Першыя цывілізацыі. Узнікненне хрысціянства. Першыя перасяленні народаў
- •1.1.3. Індаеўрапейцы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі
- •2. Утварэнне Кіеўскай Русі – раннефеадальнай дзяржавы ўсходніх славян
- •1.3.2.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага.
- •1.3.3.Утварэнне вкл, пашырэнне яго тэрыторыі, дынастычная барацьба
- •1.3.4. Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
- •4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё і культура Беларусі
- •1.4.2. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння
- •1.4.3.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
- •2.1.2. Утварэнне Рэчы Паспалітай (1569 г.) і статус вкл у яе складзе
- •2. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIII ст. Эпоха Асветніцтва: асветнікі і ідэі свабоды
- •2.2.2. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVIII ст.
- •2.2.3. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру
- •3.1.2. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст.
- •3.Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы і зша ў другой палове XIX ст. Рэвалюцыя Мэйдзі ў Японіі
- •4.3.1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету
- •4.3.2. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў
- •5.1.2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак «халоднай вайны»
- •5.1.3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980-я гг.
- •5.2.2 Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср
- •3. Беларусь на міжнароднай арэне (1944—1990 гг.)
- •5.3.1. Асноўныя этапы знешнепалітычнай дзейнасці бсср у 1944–1990 гг.
- •5.3.2. Дзейнасць Беларусі ў аан і яе арганізацыях
- •5.3.3. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі
- •5.3.4. Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі
- •2. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці (1990-2004 гг.)
- •6.2.1. Беларусь і снд
- •6.2.2. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі
- •6.2.3. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991-2004 гг.
- •1. Заканамернасці і адметнасці гістарычнага развіцця Беларусі
- •2. Традыцыйнае і новае ў гісторыі
- •3. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі
- •Абавязковай літаратуры па с/м «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі»
3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Змест і структура курса
Гісторыя Беларусі як аб’ект вывучэння. Аб’ектам дадзенага курса будзе вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб’ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс асаблівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы. Вядомы дзеяч румынскага нацыянальнага руху Н. Бальчэску пісаў: «Гісторыя ёсць першая кніга народа. У ёй ён бачыць сваё мінулае, сучаснасць і будучае. Народ без гісторыі з’яўляецца проста варварскім людам, і бяда люду, які загубіў рэлігію сваіх успамінаў».
Агляд дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай «Кароткая гісторыя Беларусі» ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў Вацлаў Ластоўскі. 3 устанаўленнем савецкай улады выйшаў вельмі сціплы па памерах «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Усевалада Ігнатоўскага (Мінск, 1922). Аўтар выдання гірацягваў лінію В. Ластоўскага, выкладаючы гістарычныя падзеі з нацыянальных пазіцый. Аднак у часы сталінскага панавання гэта лінія была перарвана. Грунтоўная «Гісторыя Беларусі» Мітрафана Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толькі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994; 2003). В. Шчарбакоў выдаў «Нарыс гісторыі Беларусі» (Мінск, 1934) ужо ў поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця. Аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігнатоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены. Дапаможнікаў па айчыннай гісторыі ўвогуле не засталося.
Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рыхтавалася пад жорсткім кантролем камуністычнага кіраўніцтва Мінска і Масквы. Пад рэдакцыяй У. Перцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана «История Белорусской ССР» у двух тамах (Мінск, 1954). Практычна без істотных змен яна была перавыдадзена ў 1961 г. Гэтыя акадэмічныя выданні выкарыстоўваліся ў якасці дапаможнікаў на гістарычных факультэтах педінстытутаў і БДУ. Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КПСС і эканамічную гісторыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. З нешматлікіх калектыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР» (Мінск, 1972-1975). Яна вылучалася грунтоўнасцю выкладзенага матэрыялу.
Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі «Нарысы гісторыі Беларусі» ў дзвюх частках (Мінск, 1994–1995) пад рэдакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак і асвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый. Больш грунтоўным акадэмічным выданнем стала новая шасцітомная «Гісторыя Беларусі» (галоўны рэдактар акадэмік М. Касцюк).
У 1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Яўгена Новіка і Генадзя Марцуля. У 2000 г. свет пабачыў падручнік «Гісторыя Беларусі» ў дзвюх частках пад рэдакцыяй прафесара I. Крэня. Выдалі калектыўныя падручнікі гістарычны факультэт БДУ і Гродзенскі ўніверсітэт, шэраг кафедраў гісторыі Беларусі вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Аднаўляюцца і аўтарскія версіі гісторыі Беларусі (П.Г. Чигринов. Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; М.Н. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.И. Трещенок. История Беларуси. Ч.1. Досоветский период. Могилев, 2003). Пад рэдакцыяй прафесара Я. Новіка ў 2009 г. выйшаў вучэбны дапаможнік «Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.» (аўтары – Я.Новік, І. Качалаў, Н. Новік).
Версіі гісторыі Беларусі, выдадзеныя ў замежжы. У адрозненне ад гісторый суседніх народаў, беларускае мінулае доўгі час мала вабіла замежных навукоўцаў. Адзінымі агульнымі выданнямі былі кніга амерыканскага гісторыка Н. Вакара «Беларусь: стварэнне нацыі» (N. Vаkаr. Вyеlоrussіа. Тhе Макіng оf Natіоn. Gаmbіtgе, Мassachusetts, 1956) і «Гісторыя Беларусі» польскага гісторыка М. Космана (М. Коsman. Ніstоrіа Віаlоrusі.Wroclaw, 1979). Навейшыя версіі беларускай гісторыі належаць амерыканскаму гісторыку беларускага паходжання Янку Запрудніку «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» (Нью-Йорк, 1996; Мн., 1997) і польскаму гісторыку беларускага паходжання Яўгену Мірановічу «Навейшая гісторыя Беларусі» (Беласток, 1999; СПб., 2003). Ён жа ў сааўтарстве з другім польскім гісторыкам беларускага паходжання А.Латышонкам у 2002 г. выдаў дапаможнік, які адпавядае дзяржаўнай праграме вывучэння беларускай тэматыкі ў сярэдніх і няпоўных сярэдніх школах Беластоцкага ваяводства (Lаtуszоnак Оlеg, Міrоnоwісz Еugеnіusz. Ніsіоrіа Віаlоrusі оd роlоwу XVIII dо коnса XX wіеku. Віаlуstок, 2002). Беларускія гісторыкі ў 2001-2002 гг. выдалі ў Любліне на польскай мове ўласную версію гісторыі Беларусі (Неnаdz Sаhаnоwісz. Hіsіоrіа Віаlоrusі. Оd cаsow паjdаwnіеjszyсh dо коnса XVIII wiеku. Lublіn, 2001; Zасhаг Szуbіеkа. Ніstоrіа Віаlоrusі. 1795-2000. Lublіn, 2002).
У Германіі кароткі агляд гісторыі Беларусі зрабіў Д. Хольтбруге (D.Hоltbruggе. Wеіsrusland. Dоrtmund, 1996). Пазней пры ўдзеле беларускіх навукоўцаў выдадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для нямецкіх студэнтаў (Наndbuch dеr Geschichte Wеіsrusland. Herausgegeben von Dietrich Beyrey und Rainer Lindner. Gottingen, 2001). Аўтарам кароткай сінтэзы гісторыі Беларусі ў Англіі стаў прафесар Д. Марплес (Marples David R., Belarus. From Soviet Rule to Nuklear Power. London, 1996).
Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі як прадмет вывучэння. Літаратура і крыніцы. Прадметам дадзенага курса з’яўляюцца асаблівасці і агульныя заканамернасці гістарычнага развіцця Беларусі. Менавіта асаблівасці і заканамернасці гісторыі, а не проста гісторыя. Параўнаўчы метад вывучэння мінулага мае істотныя перавагі. Ён дазваляе болын дакладна ацаніць перамогі і паражэнні, дасягненні і пралікі нашых продкаў. Урокі гісторыі становяцца сапраўды відавочнымі і навучальнымі. Можна лягчэй зразумець, што варта пераняць і захаваць ад мінулага, а ад чаго неабходна пазбавіцца, каб не паўтараць памылак. Зразумела, што прапанаваны метад вывучэння беларускай гісторыі патрабуе дадатковых намаганняў: пэўнага ўзроўню ведаў, самастойнай працы. Таму не выпадкова курс гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі уводзіцца толькі на ступені вышэйшай школы.
Выкладанне інтэгральнага курса «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» у вышэйшых навучальных установах пачалося з 2000 г. Першы дапаможнік па дадзенаму курсу («Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік». Пад рэд. Л.В. Лойка. Мн., 2003). Праз 3 гады з’явіліся: дапаможнік А.І. Котава «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя» (Мн., 2003); дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі», створаным у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце калектывам кафедры эканамічнай гісторыі.
Для напісання дапаможніка па гісторыі Беларусі выкарыстаны навейшыя дасягненні айчыннай гістарыяграфіі, маладаступныя раней даследаванні гісторыкаў з Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, ЗША, беларускага замежжа, матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (былога архіва камуністычнай партыі Беларусі). Не ігнаруюцца і навуковыя працы, створаныя ў савецкі перыяд.
Мэты выкладання курса. 3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:
а) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;
б) вывучыць гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісторыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывілізацыю;
в) павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый;
г) выхаваць патрыятычных грамадзян краіны Беларусь;
д) навучыцца вызначаць аўтарскую пазіцыю ў розных навуковых даследаваннях па гісторыі.
Змест і структура курса. ВМК падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыповай вучэбнай праграмы «История Беларуси» для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вывучэнне гісторыі Беларусі вядзецца ў ім па перыядах або тэмах, а ўнутры іх – па канкрэтных праблемах. Ён утрымлівае восем лекцый, якія ў сваю чаргу падзелены на пытанні, дадаецца бібліяграфія выкарыстанай і рэкамендаванай літаратуры. На вывучэнне курса адводзіцца 34 гадзіны: 16 гадзін лекцый і 18 гадзін семінарскіх заняткаў.
Лекцыя 2. Спадчына старажытнага свету. Сярэднявечча і Беларусь.
1. Старажытныя цывілізацыі. «Вялікае перасяленне народаў» і Беларусь
1.1.1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі
1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека. Праблема паходжання чалавска з’яўляецца адной з вызначальных у сучаснай гістарычнай навуцы, бо вылучэнне чалавека з жывёльнага свету – такі ж грандыёзны скачок, як і ўзнікненне жывога з нежывога. У выніку развіцця ўтварыўся такі від жывых істот, унутры якога на пэўным этапе завяршыўся працэс відаўтварэння і пачалася своеасаблівая «творчая эвалюцыя». (П а шляху развіцця этнасаў. Л. Гумілёў).
Перадгісторыя чалавецтва і да гэтага часу застаецца такой жа загадкавай і таямнічай, як і ўзнікненне жыцця. I справа тут не толькі ў недахопе фактаў, а яшчэ і ў новых адкрыццях, часам зусім нечаканых, парадаксальных. Яны хістаюць тэорыі, якія зусім нядаўна лічыліся дакладнымі і пераканаўчымі. Нядзіўна, што сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў асноўным на гіпотэзах. Таму вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці «адсутнае звяно» ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да «Homo sapiens» (чалавека разумнага).
Даўно прызнана, што ператварэнне чалавекападобных жывёл (гамінідаў) у людзей не магло быць нейкай імгненнай падзеяй. Непазбежна павінен быў існаваць працяглы перыяд станаўлення чалавека (антрапагенез) і станаўлення грамадства (сацыягенез). Як паказваюць сучасныя даследаванні, яны складаюць два непарыўна звязаныя бакі адзінага па сваёй прыродзе працэсу – антрапасацыягенезу, які працягваўся 3–3,5 млн гадоў.
У пытанні аб паходжанні чалавека на сучасным этапе існуюць два асноўныя падыходы – навуковы і рэлігійны.
Навуковы надыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапагенезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя антрапагенезу грунтуецца на дадзеных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і інш.
Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу, якія сведчаць аб паходжанні чалавека ад чалавекападобнай малпы, абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Чарльз Дарвін (1809–1882). У працы «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871) ён даў матэрыялістычнае абгрунтаванне працэсу вылучэння чалавека з жывёльнага свету. Вывучэнне выкапневых рэшткаў паказала, што ў чалавека і сучасных малпаў былі агульныя продкі, якія насялялі Афрыку, Азію, часткова Еўропу больш як 20 млн гадоў назад.
Вылучаюць наступныя 4 паслядоўныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека:
стадыя пераходных істот – аўстралапітэкаў («Homo habilis» – чалавек умелы) – 5–4 млн гадоў таму;
2) стадыя архантрапаў («Homo erektus» – чалавек прамаходзячы) – 1,6 млн – 360 тыс. гадоў таму;
3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў («Homo nеаndеrtаlеnsis») – 150–50 тыс. гадоў таму;
4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў («Homo sapiens») — 50–40 тыс. гадоў таму.
Разуменне фактараў развіцця чалавека і грамадства грунтуецца на тэорыі нямецкага вучонага Фрыдрыха Энгельса (1820–1895) пра галоўную ролю працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека. Гэта тэорыя была выкладзена ў працах «Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека» (1873–1876) і «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884). Паводле яго тэорыі, важнымі фактарамі антрапагенезу былі прыстасаванне да навакольнага асяроддзя праз працоўную дзейнасць і пераход ад расліннай ежы да мясной, выкліканыя пагаршэннем умоў жыцця ў ледавіковую эпоху.
У адрозненне ад навукі, рэлігія, у тым ліку і хрысціянства, гаворыць, што паходжанне чалавека – гэта акт боскага тварэння, адмаўляючы, такім чынам, эвалюцыйную тэорыю. Рэлігія і навука – два важныя аспекты грамадскага жыцця. Рэлігія адыгрывала вялікую ролю ўжо з самага пачатку вядомай нам гісторыі чалавецтва. Навука ж, пасля зусім нядоўгага існавання ў грэкаў і арабаў, адрадзілася толькі ў XVI ст., хоць з тых часоў і аказвае ўсё больш моцны ўплыў на ідэі і ўсё жыццё сучаснага грамадства. У той час калі навука ў сваёй аснове абапіраецца на факты, для рэлігіі значна больш важным з’яўляецца асабістая вера чалавека.
Асабліва абражвала веруючых сцвярджэнне прыхільнікаў эвалюцыйнай тэорыі пра паходжанне чалавека ад ніжэйшых жывёл. 3 тэорыяй Дарвіна на працягу многіх дзесяцігоддзяў вялася сапраўдная вайна. Напрыклад, яшчэ ў 30-я гг. XX ст. у штаце Тэнесі ў ЗША эвалюцыйнае вучэнне было афіцыйна забаронена, бо лічылася, што яно супярэчыць слову Божаму. 'Гэолагі сцвярджалі, што чалавек валодае бессмяротнай душой, якой няма ў малпаў, што ў людзей ёсць дадзенае ім Богам разуменне дабра і зла, а малпы кіруюцца інстынктам. Яны задавалі пытанне: калі людзі паступова развіваліся з малпаў, у які ж менавіта момант яны набылі гэтыя значныя прыкметы?
Разам з тым з развіццём чалавечага грамадства навуковыя і рэлігійныя ўяўленні паступова страчваюць той непрымірымы, антаганістычны характар, які адных прыводзіў да атэізму, а другіх вымушаў запальваць вогнішчы інквізіцыі. Многія сусветна вядомыя вучоныя з’яўляліся адначасова глыбока веруючымі людзьмі, а з таго часу, як у XIII ст. тэолаг Фама Аквінскі абвясціў аб магчымасці апраўдання веры розумам, усё больш і больш прадстаўнікоў розных рэлігій бяруць на ўзбраенне навуковыя веды. У нашы дні рэлігія прыстасавалася да вучэння аб эвалюцыі і нават адшуквае ў ім новыя аргументы на сваю карысць. Гаворыцца, што з цягам часу ўсё больш дакладна праступае нязменная мэта Творцы, што эвалюцыя ёсць разгортванне ідэі, якая ўвесь час прысутнічала ў Божым розуме.
Міфалагічныя ўяўленні. Уяўленні старажытных людзей аб паходжанні чалавека і навакольнага свету адлюстраваны ў міфах. Міфы – гэта творы народнай фантазіі, якія ў наіўнай форме тлумачаць факты рэальнага свегу. Яны нараджаюцца з імкнення чалавека пазнаць свет, першапачаткова на аснове працоўнага вопыту. 3 ростам матэрыяльнай вытворчасці пашыраецца і кола міфалагічнай фантазіі, ускладняецца яе змест. На ранніх этапах развіцця чалавецтва міфалагічныя ўяўленні былі цесна пераплецены з рэлігійнымі. У сучаснай навуцы пануе меркаванне аб цеснай сувязі паміж міфалогіяй і рэлігіяй, пры гэтым яны застаюцца самастойнымі. Крыніцы міфалогіі і рэлігіі розныя. Карані рэлігіі – у бяссіллі чалавека перад сляпымі прыроднымі і сацыяльнымі стыхіямі; карані міфалогіі — у элементарнай патрэбе чалавечага розуму зразумець і растлумачыць навакольную рэчаіснасць.
Цэнтральную гругіу міфаў, па крайняй меры ў народаў з развітымі міфалагічнымі сістэмамі, складаюць міфы касмаганічныя (аб паходжанні свету) і антрапалагічныя ( аб паходжанні чалавека). У народаў, якія знаходзіліся на нізкім узроўні развіцця, мала касмаганічных міфаў. Так, у аўстралійскіх міфах толькі зрэдку сустракаецца ідэя аб тым, што зямная паверхня некалі мела іншы выгляд, аднак пытанняў, як з’явіліся зямля, неба і іншае, не ставіцца. Аб паходжанні людзей гаворыцца ў многіх аўстралійскіх міфах, але матыву тварэння тут няма: гаворыцца аб ператварэнні жывёл у людзей або выступае матыў «даробкі».
У параўнальна культурных народаў з’яўляюцца розныя касмаганічныя і антрапаганічныя міфы. Вельмі тыповыя міфы аб паходжанні свету і людзей вядомы ў палінезійцаў, паўночнаамерыканскіх індзейцаў, народаў старажытнага Усходу і Міжземнамор’я. У гэтых міфах вылучаюцца дзве асноўныя ідэі – ідэя тварэння і ідэя развіцця. Паводле адных міфалагічных уяўленняў, свет створаны якой-небудзь звышнатуральнай істотай – богам-творцам, дэміургам, вялікім чарадзеем і г. д. Паводле іншых – свет паступова развіўся з нейкага першабытнага бясформеннага стану – хаосу, змроку або вады, яйка і г.д. Да касмаганічных міфаў далучаюцца эсхаталагічныя міфы – расказы-прароцтвы аб «канцы свету» (вядомы ў старажытных майя і ацтэкаў, у іранскай, германа-скандынаўскай міфалогіі, хрысціянстве, іўдаізме, ісламе).
Антрапалагічныя міфы не заўсёды дакладна адрозніваюць стварэнне ўсяго чалавечага роду і асобнага чалавека. Часта гаворыцца аб вылучэнні чалавека з іншых чалавеканадобных істот або з асобных органаў чалавека. Багі ствараюць людзей з розных матэрыялаў: касцей жывёл, дрэва, гліны. Міф аб стварэнні чалавека з зямлі ў індаеўрапейскай міфалогіі захаваўся ў эпітэце чалавека «зямны».
Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства. У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця:
1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына;
2) ранняя родавая абшчына;
З) позняя родавая абшчына;
4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.
Акрамя агульнагістарычнай шырока распаўсюджана археалагічная перыядызацыя. У адпаведнасці з тым, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.
1. Каменны век. Гэта самая старажытная эпоха ў развіцці чала- вецтва. Каменны век пачаўся 3–2,5 млн гадоў назад і закончыўся 2,5–1,8 тыс. гадоў да н.э. У сваю чаргу каменны век падзяляецца на шэраг этапаў:
а) палеаліт (старажытны каменны век) – 3–2,5 млн – 10 тыс. гадоў да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні – 2,5 млн – 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) – 150 – 35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) – 35 – 10 тыс гадоў да н.э.;
б) мезаліт (сярэдні каменны век) – 9 – 5 тыс. гадоў да н.э.;
в) неаліт (новы каменны век) – 4–2 тыс. гадоў да н.э. Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны – энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га – сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.
2.Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свегу (Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-м – 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е – пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га – 2-га тысячагоддзя да н.э.
3.Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII – VI стст. да н.э. - VIII ст. н.э.
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Паводле сучасных навуковых даных, найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся ва Усходняй Афрыцы звыш 1,6 млн гадоў назад. Прыблізна каля 1 млн гадоў назад чалавек пранік у рэгіён Міжземнамор’я. Людзі, якія з’явіліся ў гэты перыяд, яшчэ мала чым адрозніваліся ад жывёл, аднак існавала ўжо галоўпае адрозпенне – чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Спачатку гэтыя прылады былі вельмі прымітыўнымі. Найстаражытны від каменнай прылады, створанай чалавскам, – так званае рубіла – уяўляў сабой кавалак каменю, груба абабігага, крыху завостранага, вагой звычайна каля 2 кілаграмаў. Чалавек карыстаўся гэтай прыладай універсальна – і ў якасці зброі, і ў якасці прылады працы.
У гэты перыяд чалавек здабываў сабе сродкі для жыцця галоўным чынам збіральніцтвам ужо гатовых прадуктаў прыроды (плады, арэхі і інш.) і паляваннем на дробных жывёл. Аднак людзі былі ў значнай ступені бездапаможныя перад сіламі прыроды, таму вымушаны былі жыць, працаваць і абараняцца разам.
У выніку ўзніклі аб’яднанні першабытных людзей, якія знаходзіліся на такім нізкім узроўні грамадскага разівіцця, што іх вызначаюць тэрмінам «першабытны чалавечы статак». Гэта было даволі ўстойлівае аб’яднанне з некалькіх дзясяткаў дарослых індывідаў. Той, хто быў па-за статкам, лічыўся чужынцам, а значыць, ворагам. Вось чаму людзі імкнуліся трымацца разам, жыццё па-за статкам для кожнага асобнага чалавека было небяспечным і немагчымым.
ІІершыя людзі, якія з’явіліся па тэрыторыі Беларусі ў мусцьерскую эпоху (150–35 тыс. гадоў таму), былі неандэртальцамі. Аб пранікненні неандэртальцаў па тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і інш., навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё са шкур жывёл. Прагрэс у вытворчай і гаспадарчай сферах быў такі, што неандэрталец ужо мог часам адысці ад паўсядзённых клопатаў аб ежы і цяпле, што паглыналі ўсе фізічныя і разумовыя сілы яго папярэднікаў. У гэты час зараджаюцца пачаткі першабытнага мастацтва, абрады. З’явіўся, у прыватнасці, пахавальны рытуал, у якім адлюстравана шырокае кола ўяўленняў першабытных людзей: Сусвет з чатырма бакамі свету; Сонца – крыніца жыцця, цяпла і святла; шанаванне самога чалавека, які пасля смерці заставаўся жыць у памяці суродзічаў.
У перыяд позняга (верхняга) палеаліту (35–10 тыс. гадоў назад) на тэры- торыі Беларусі з‘явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – неаантрап, або краманьёнец. Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Краманьёнцы будавалі жыллё са шкур і касцей жывёл, жэрдак, засялялі пячоры. 3 крамянёвых пласцін выраблялі нажы, разцы, свёрлы, праколкі, скрабкі і інш. Вялося паляванне на маманта, паўночнага аленя, шарсцістага насарога, дзікага каня і інш. Вельмі ўражвае выяўленчае мастацтва позняга палеаліту. Да нас дайшло больш за 10 тыс. познапалеалітычных выяў: гравіроўкі па косці і камяні з выявамі жывёл, малюнкі на сценах гротаў і пячор са сцэнамі палявання; статуэткі жанчын – так званых палеалітычных «Венер». Мастацкія творы, напэўна, адыгрывалі важную ролю ў жыцці і ўяўленнях жыхароў эпохі палеаліту. Многія вучоныя звязваюць палеалітычпыя малюнкі з магічнымі абрадамі, у якіх ужо прысутнічалі пачаткі першых рэлігійных вераванняў – анімізму (всра ў духаў і душы), татэмізму (вера ў звышнатуральную роднасць паміж родам і жывёлай або раслінай) і фетышызму (пакланенне неадухоўленым прадметам, якім надаюцца звышпрыродныя якасці).
Вядучую ролю ў познапалеалітычнай абшчыне адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асяроддзі першабытных паляўнічых і збіральнікаў. 3 ёй была звязана будучыня калектыву – нараджэнне і выхаванне патомства.
У мезаліце чалавек пранік на тэрыторыю Паўночнай Беларусі. Мезалітычныя стаянкі выяўлены не толькі на Палессі, Панямонні, але і ў Падзвінні і Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэрыторыі Беларусі адбывалася ў двух асноўных напрамках:
а) з паўднёвага ўсходу ішло засяленне Усходняга Палесся і Верхняга Падняпроў’я;
б) з паўднёвага захаду засялялі Заходняе Палессе і Панямонне. Падзвінне было заселена як з поўдня, так і з захаду. У сярэдзіне мезаліту на тэрыторыі Беларусі былі ўжо заселены даліны буйных рэк.
У перыяд мезаліту для адных рэгіёнаў характэрны выраб макралітаў – масіўных, грубаабабітых прылад працы, якія служылі сякерамі, цёсламі, кіркамі, для іншых – мікралітаў – дробных крамянёвых вырабаў, кавалкаў пласцін, з якіх складалася лязо прылад працы. У гэты час шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.
Неаліт пачаўся каля 8 тыс. гадоў да н.э. на Блізкім Усходзе, а ў Еўропе – на Балканскім паўвостраве каля 6 тыс. гадоў да н.э. і паступова пашыраўся на паўночны ўсход. На тэрыторыі Беларусі значна павялічылася колькасць насельніцтва. Яно пражывала ў асноўным на тэрыторыі Палесся, Панямоння і Пасожжа. У 3-м тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Падзвіння і Пасожжа з’явіліся фіна-угры. Аб гэтым сведчаць наступныя факты:
1) асноўнымі заняткамі насельніцтва былі паляванне і рыбалоўства;
2) найстаражытныя геаграфічныя назвы ў гэтай мясцовасці былі фіна-угорскія – назвы рэк і азёр Паўночнай Беларусі (Дзвіна, Свір, Мардва і інш.); 3) у знешнім выглядзе мясцовага насельніцтва захаваліся некаторыя мангалоідныя прыкметы, што характэрна для фіна-уграў.
У пачатку неаліту на тэрыторыі Беларусі найбольшую ролю ў гаспадарцы адыгрывала рыбалоўства. 3 4-га тысячагоддзя да н.э. на паўднёвым захадзе Беларусі адбываецца паступовы пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства) да вырабляючай (земляробства, жывёлагадоўля) гаспадаркі, які на астатняй тэрыторыі расцягнуўся амаль на два тысячагоддзі. Пачалі вырабляць гліняны посуд, удасканалены выраб каменных прылад (плоскае рэтушаванне, шліфаванне, свідраванне). Была прыручана буйная рагатая жывёла і свінні, пачалі сеяць ячмень і лён.
Пераход старажытнага населыііцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву неалітычнай «рэвалюцыі». Тэрмін уведзены англійскім археолагам Генры Льюісам Чайлдам (1892-1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывёў да істотных змен у сацыяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяўленнях, дэмаграфічных працэсах і даў штуршок да ўзнікнення старажытных цывілізацый.
