Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.

Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. Бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 г таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.

У 1904 вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польс. мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад следзтва.У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю 1-ую бел. п'есу «На Антокалі».

У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзіміра Галубка. Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са спевамі і танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».

Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыццё». Увосені 1919 году зноў пераязджае ў Мінск. Быў дырэктарам і рэжысёрам Бел. тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» - дадаўшы 3-ці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасце», «Няскончаная драма». У 1921 Аляхновіч - адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».У 1921-23 гг рэдагаваў газэту «Беларускі звон».

Ф. Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачванню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.

6 верасня 1933 г яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасля вяртання ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжанне ў савецкіх лагерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на бел мове сваім коштам.За нямецкім часам рэдагуе газэту «Bielaruski holas». Сябар бел камітэту.

3 сакавіка 1944 застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, з якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой паспеў прамовіць: «Звані, звані…».Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на бел сцэне толькі ў 1990-я гады.

Дакументальна-мастацкая аповесць “У капцюрох ГПУ”.

Дакументальная аўтабіяграфічная аповесць – твор гулагаўскай тэматыкі (ГУЛаг – государственное управление лагерей), праўдзіва адлюстроўвае часы сталінскіх рэпрэсій.

Аповесць, сапраўды, уражвае максімальнай праўдзівасцю і аб’ектыўнасцю: паказвае як паступова Папутчык (галоўны герой, за якім стаіць сам Аляхновіч) раскрывае для сябе двуаблічнасць таго, што дзеелася пры Сталіне. Знешняя прыстойнасць (як захапляўся герой спачатку ветлівасцю гэпістаў: “мілыя людзі” – называў іх!) – гэта толькі маска на твары палітычнай сістэмы, маска, якая зрываецца ў раздзеле “Без маскі”. Пачынаюцца жахлівыя сцэны з жыцця вязняў сталінскага ГУЛага, у якіх паўстае цэласная карціна жыцця краіны “ГУЛаг”. Пра іх распавядае ўжо сам Аляхновіч, яго Папутчык і з сябе скідвае маску. Твор не абцяжараны лічбамі, дакументамі, палітычнымі разважаннямі, таму карціна гэта запамінальная і яскравая, і ў той жа час змрочная, аднапланавая: у турме – допыты, карцары, расстрэды, у канцлагеры – баракі, праца, жахлівыя пакаранні, шматлікія растрэлы.

Арыгінальнасць аповесці прадвызначана не толькі актуальнасцю яе тэматыкі, але і непаўторнасцю яе стылю, які сінтэзуе ў сабе і спавядальнасць, і публіцыстычнасць, і схаваную іронію, і востры сарказм. Сарказм адчуваецца, калі аўтар распавядае пра тэатр, бібліятэку, газету вязнеў ГУЛага. Загнаныя ў лагер савецкай уладай вязні ставяць патрыятычныя спектаклі, выпускаюць пафасныя газеты.

Аповесць “У кіпцюрох ГПУ” (назва першавыдання) адзін з самых першых твораў у літаратуры, які раскрыў сапраўднае аблічча – неміласэрнае, крывавае – сталінскага сацыялізму для людзей усяго свету. Першапачаткова ён быў выдадзены на польскай мове ў 1934 г. На працягу 1936 – 1937 гг. выходзіў на сямі мовах у Еўропе і Амерыцы. У 1937 г. апвесць выйшла на бел. мове ў Вільні. У 1942 г. Аляхновіч дапрацоўваў аповесць і публікаваў у “Менскай газеце”. На Беларусі аповесць была ўпершыню выдадзена толькі ў 1988 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]