Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.

Францішак Аляхновіч(1883 – 1944) вядомы перш за ўсё як адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і як драматург. У яго спадчыне ёсць і паэтычныя спробы (вядомы толькі 4 вершы), празаічныя творы, дакументальна-мастацкая аповесць “У капцюрох ГПУ” (1934–1942). Аляхновіч выступаў у друку і як публіцыст, як тэатразнавец (у Вільні ў 1924 г. была выдадзена манаграфія Ф. Аляхновіча “Беларускі тэатр”, прысвечаная лёсу нацыянальнага тэатра ад старадаўніх часоў (ад школьнага тэатра, батлейкі ) і да тэатра пач. 1920-х гг., у станаўленні якога сам Аляхновіч прымаў непасрэдны ўдзел). Акрамя гэтага Аляхновіч быў рэжысёрам, акцёрам, вёў культурна-асветніцкую і грамадскую працу.

ТЭАТР. Як вядома, у Мінску ўжо існавала Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, ўтворанае ў красавіку 1917 г. намаганнямі Ф. Ждановіча. Аляхновіч далучыўся да гэтага калектыву. Першай пастаўленай п’есай стала п’еса “Бутрым Няміра”. Сам А выканаў у ёй галоўную ролю, прычым з такім поспехам, што адразу стаў знакаміты.

Неўзабаве таварыства Ждановіча распалася на дзве трупы. Частка артыстаў засталася са Ждановічам, а частка пачала працаваць пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча і мела назву Беларускі нацыянальны тэатр. Два калектывы іншы раз творча супернічалі, але найбольш як бы дапаўнялі адзін аднаго.

У снежні 1918 года ў Мінск уступілі войскі Чырвонай арміі, усталяв. савецкая ўлада. У гэты час кал-вы Ждановіча і Аляхновіча аб’ядналіся ў адзін – Беларускі савецкі тэатр.

Аднак ужо ў красавіку 1919 года Мінск трапіў пад іншую акупацыю—польскую. Сцэнічная справа на нейкі час зусім спыняецца. У канцы 1919 года Ф. Аляхновіч нанава арганізаваў тэатральны калектыў – Мінскі гарадскі тэатр пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча. Рэжысёрам у ім стаў Ждановіч. Тэатр атрымліваў пэўную матэр. дапамогу ад акупацыйных улад, але значнай перашкодай у працы была моцная цэнзура. Да пастаноўкі былі забаронены “Модны шляхцюк” Каганца, “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Купалы, п’есы “Калісь” і “Бутрым Няміра” самога Ф. Аляхновіча. Мінскі гарадскі тэатр праіснаваў да жніўня 1920 г. Пасля ўстанаўлення савецкай улады на яго аснове ўзнік Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-1).

У канцы зімы 1921 г. Ф. Аляхновіч, адчуваючы фіктыўнасць незалежнасці Беларусі з прыходам бальшавікоў, вяртаецца ў Вільню. Тут, у Вільні, у 1923 годзе ён становіцца рэжысёрам Беларускай драматычнай майстроўні, якая праіснавала толькі да 1925 года па прычыне адсутнасці матэрыяльных сродкаў.

У Вільні ў 1924 годзе была выдадзена манаграфія Ф. Аляхновіча “Беларускі тэатр”, прысвечаная лёсу нацыянальнага тэатра ад старадаўніх часоў і да 1920-х гг.

12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).

Тэматыка драматычных твораў Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сац.-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Зах. Бел. ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.

Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных эл-таў. Гал. дзеючыя асобы - Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літ-ры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары - бацька Ганкі, а дзяўчынка - Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.

П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе бел народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яў-ца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця бел літ, дала магутны штуршок развіццю нац драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў 1-ым народным артыстам Бел.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]