- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
Раннім апавяданням Бядулі ўласціва высокамастацкае спалучэнне падзейнасці з пачуццёва багатым і абвостраным унутраным светам чалавека.
Герой многіх апавяданняў, як і абразкоў Бядулі, не падобны на іншых, ён не прымае аднастайнае нуднае будзённае жыццё. Такімі з’яўляюцца героі апавяданняў “Бондар” і “Велікодныя яйкі”: лепшы бондар у ваколіцы Даніла ў першым і васьмігадовы сялянскі хлопчык Сцяпан, які на дзіва і на бяду маці здольны да малявання і гэтаму занятку прысвячае ўвесь свой час, – у другім апавяданні. Канфлікт паміж рамантычнымі героямі апавяданняў Бядулі і рэчаіснасцю нярэдка вырастае ў трагічны. Так, бондар, мастацтва якога не зразумела багатая пані (а ён ускладаў на яе вялікія надзеі, верыў, што толькі яна, адукаваная, здолее ўбачыць у ім не проста рамесніка, але мастака), перастае займацца любімай справай, ідзе ў карчму і ў выніку, у галечы і без любімага занятку, памірае.
Бядуля не абыходзіць увагай цяжкае бяспраўнае жыццё народа (апавяданні “Маленькія дрывасекі”, “Пяць лыжак заціркі”, “Дванаццацігоднікі”). У гэтых (і не толькі!) апавяданнях пісьменнік схіляецца да рэалістычных сродкаў узнаўлення жыцця.
Бядуля не толькі спачувае простаму чалавеку, селяніну. Ён патрабавальна ставіцца да свайго героя. Высмейвае яго недахопы, часам бяскрыўдна, а часам і з’едліва (напр., у апавяданнях “Як у Бібліі”, “На каляды к сыну”, “Ашчаслівіла”, “Гора ўдавы Сымоніхі” і інш.).
Многія раннія апавяданні Бядулі афарбаваны мяккім гумарам, што надае творам адметнасць, робіць іх запамінальнымі. Гумар адчуваецца і ў вядомым “Пяць лыжак заціркі”, і ў апавяданні “Летапісцы”, калі перад чытачом паўстае карціна: дзед падымае малога ўнука ўночы, каб напісаць сыну (той з’ехаў на заробкі, а яго жонка крыўдзіць старога бацьку). Каб заахвоціць хлопчыка, дзед дорыць яму свістульку. І вось ноччу, калі дзеду хочацца хутчэй выказаць свой боль і скаргу ў пісьме да сына, хлопчыку з такой жа вялікай сілай карціць свіснуць у новую свістульку. Для гэтых, як і многіх іншых апавяданняў, характэрна псіхалагічная дакладнасць кожнай дэталі, глыбіня разумення чалавечага характару.
Апавяданням канца 1920 – 30 гг. Бядулі ўласціва сацыялагічная і мастацкая спрошчанасць. Творы “Фрося”, “Жалейка”, “Тры крыжыкі”, “Дэлегатка” і інш. уяўляюць сабой па-мастацку афарбаваную ідэалогію.
У канцы 1930-х гг. назіраецца ажыўленне ў літаратурнай дзейнасці Бядулі. Яго ўвагу прыцягвае алегорыя, іншасказанне. У 1940 г. празаік напісаў свой лепшы твор апошніх гадоў жыцця і наогул апошні ў яго жыцці: аповесць-казку “Сярэбраная табакерка”.
50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
Драматургія А. Гаруна.
Да драматургічнай спадчыны А. Гаруна адносіцца яго зборнік п’ес для дзяцей “Жывыя казкі”, выдадзены ў 1920 годзе, а таксама абразок “Датрымаў характар”, што быў надрукаваны ў 1920 г. у “Зборніку твораў для дзіцячага тэатру”.
У зборнік “Жывыя казкі” ўвайшлі тры п’есы: “Хлопчык у лесе”, “Шчаслівы чырвонец” і “Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць”. У драматургічных творах Гарун пераканаўча раскрывае дзіцячыя характары, па-мастацку раскрывае свет дзіцячых уяўленняў, паказвае іх уцехі, гульні. Асаблівасцю гэтых твораў з’яўляецца спалучэнне народнай казачнай фантастыкі з творчай фантазіяй аўтара. П’есы Гаруна скіраваны на тое, каб выхаваць у дзяцей прынцыпы справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшы. П’есы прызваны выхоўваць будучага грамадзяніна Бацькаўшчыны, які арыентуецца на дабро, справядлівасць, хараство. Даматургія Гаруна была таксама працай на адраджэнне Беларусі.
Проза А. Гаруна.
У празаічнай спадчыне А. Гаруна 7 апавяданняў. Кожнае з іх можа быць асобным кірункам у развіцці беларускай літаратуры: настолькі яны разнастайныя ў стылявых і жанравых адносінах.
