Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.

ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ (1883–1938).Пісьменнік, гісторык, публіцыст, крытык, мовазнаўца, палітычны дзеяч, рэдактар і выдавец, перакладчык.

Нар. у засценку Калеснікі на Віленшчыне, цяпер Віцебская вобл. Бацькі, на думку Я.Янушкевіча, паходзілі з беззямельнай шляхты. Першай граматай авалодаў дома. Скончыў Старапагосцкую пачатковую школу. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай краме ў Вільні, бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы (Пецярбург), адначасова “зайцам” наведваў лекцыі. Самаадукацыя. 1903 г. – шлюб з Марыяй Іваноўскай, Марыя была старэйшай на 11 гадоў. Шлюб не быў шчаслівым.

Член БСР (Бел. Сацыялістычнай Грамады) з 1906 г. Актыўная палітычная дзейнасць прыпала на 1919–1923 гг. Прэм”ер міністр БНР, у Сав.Беларусі – дырэктар Бел. дзяржаўнага музея, правадзейны член Інстытута бел. культуры, акадэмік БАН. Супрацоўнік, потым рэдактар газет “Наша ніва” (1909–14); “Гоман” (1916–17); “Крывічанін” (1918), часопіса “Крывіч” (1923–27). Арыштоўваўся польскімі ўладамі. З 1923 г. жыў у Коўна (Каўнасе), у 1927 г. пераехаў у Сав. Беларусь.

Арыштаваны ў 1930 г. у час навуковай камандзіроўкі ў Томску, дзе вывучаў побыт і ўмовы жыцця беларусаў-перасяленцаў. Паказаннямі В.Л-га адкрываюцца матэрыялы допытаў арыштаваных па справе СВБ. 5-гадовая саратаўская высылка. У 1937 г. паўторна арыштаваны ў Саратаве і 23 студзеня 1938 г. расстраляны.

Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (Вільня, 1910), «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926). Склаў «Руска-беларускі слоўнік» (Коўна, 1924). Ім напісаны ўспаміны пра нашаніўскі перыяд. Выступаў як паэт, празаік, публіцыст. Выйшлі «Творы» («Мюнхен, 1956).

Творы Власта адрознівае скіраванасць на шырокае філасофскае асэнсаванне жыцця. Творы па форме ліра-эпічныя. Па зместу – філасофскія. В.Л-скі выяўляе сваё разуменне жыцця (светабудовы), сэнсу існавання чалавека. “Матывы безвыходнасці і смерці. Жыццё – суцэльны боль... Чалавеку наканаваны боль як аб”ектыўная рэальнасць... У жыцці чалавек бясконца адзінокі – у гэтым невырашальная трагедыя ўсяго быцця”. Адзінота – плата за свабоду, калі яе можа дасягнуць чалавек. Песімізм, безвыходнасць характарызуюць адносіны да рэчаіснасці прыхільнікаў многіх мадэрнісцкіх плыняў, што ўзніклі на мяжы ХІХ–ХХ стст. У пэўным сэнсе яны з”яўляліся нават літаратурнай модай. Гэтыя матывы былі таксама ў творчасці М.Багдановіча, А.Гаруна, Я.Купалы .

У філ. імпрэсіі “Мары” таксама гучыць матыў адзіноты, якая нібыта пранізвае ўсё жыццё: “Усё прайшло, усё мінула... І тое даўняе, светлае і радаснае, не ўскалыхне ўжо душы маёй, не ўзрадуе сэрца, бо загубіла яно свой стройны кшталт, бо жыццё, праўдзівае, жорсткае жыццё, аплюло і загразіла тое даўняе, такое чыстае, светлае...

16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.

Напісаная на 10-годдзе пазней ап-сць “Лабірынты” таксама трымаецца на займальнасці, толькі ўжо не фальклорнай, а ўласналітаратурнай. У ёй ёсць невытлумачаная таямніца, загадка: “Падземны чалавек” у лёхах падае на падлогу, разбівае галаву, мёртвае цела яго знікае. Але потым ён жывы, толькі са шрамам на твары, прыходзіць у гатэль. Няма пэўнасці таксама ў тым, на яве ці ў сне адбылося падарожжа ў падзямелле. Невядома хто і навошта адклікаў тэлеграмай героя-апавядальніка з Полацка. Прыгодніцкія элементы спалучаны з фантастыкай: у старажытных падземных лёхах жывуць людзі, яны несмяротныя. Адкрытыя імі рэчывы “гетын” і “крывін” далі магчымасць здабываць усё патрэбнае для жыцця чалавека – святло, цяпло, паветра, ежу. Фантастычнае пісьменнік імкнецца наблізіць да рэальнага хоць бы праз паданні (згадка пра схаваныя пад зямлёй гарады, манастыры, замкі).

Прыгодніцкі сюжэт, займальнасць працуюць на тое, каб данесці аўтарскія разважанні і ўяўленні пра вельмі далёкія эпохі жыцця сучасных беларусаў. Нашымі прапродкамі ён называе племя гетаў, якое мела самабытную і багатую культуру. У пошуках прычын заняпаду высокай кульуры гетаў Ластоўскі Прыгадвае лёс этрускаў: “Чужаземныя дружыны паняволілі іх... і пераняўшы ад іх культуру, ачарнілі этрускаў перад гісторыяй як дзікіх і нічога не вартых людзей... Цывілізацыя этруская загінула ў войнах прыхадняў з мясцовым жыхарствам. А пасля, за часоў Сцылія, безміласэрна, разам з выдатнейшымі мясцовымі людзьмі былі вынішчаны ўсе помнікі этрускай культуры, іх кнігі і творы іхнага генія. І этруская культура заняпала навекі. Рым пакрыў яе маўчаннем або сыпаў лаянкай і знявагай”. Доказам развітасці культуры і навукі гетаў у творы выступаюць самабытныя назвы сузор”яў і зорак: Венера – Чагір, Вялікая Мядзведзіца – Стажары, Млечны Шлях – Вайсковы Стан. Арфей, які прынёс у стар. Грэцыю пісьменнасць, культуру, рэлігію, выхадзец са славяна-гецкай зямлі. На Поўначы, зноў жа на нашых землях, запаліў свой агонь Праметэй. Пісьменнік параўноўвае філасофскую сістэму язычніцтва (першаверу беларусаў) з сістэмамі вядомых рэлігій еўрапейскіх і азіяцкіх народаў. Вылучае ў ёй тое ж уяўленне пра траістасць свету, увасобленае ў трох галоўных багах. Ён гаворыць пра блізкасць і падобнасць іншых складнікаў, на якіх трымаецца рэлігійнае светабачанне розных народаў. Гэтым В.Л-скі сцвярджаў актуальную не толькі для свайго часу думку пра старажытнасць і роўнасць беларускай нацыі з іншымі развітымі еўрапейскімі нацыямі.

У творы цяжка аддзяліць сапраўдны гістарычны факт ад навуковай гіпотэзы і проста аўтарскай прыдумкі. Услед за заўвагай, што дайшоўшыя да нас копіі “Аповесці мінулых часоў” не адпавядаюць арыгіналу (так лічыць і вядомы рускі даследчык старажытнасці акадэмік Рыбакоў), аўтар “Лабірынту” гаворыць пра наяўнасць у славян рунічнага пісьма, якое існавала задоўга да пісьмовасці ў грэкаў. Арфей і Праметэй, Меркурый і некаторыя інш. міфалагічныя персанажы старажытнай грэчаскай гісторыі паўстаюць на старонках твора як рэальныя асобы.

Акрамя цяжкаватых для ўспрымання навукова-гістарычных звестак, гіпотэз, меркаванняў аповесць уключае шэраг сімвалічных вобразаў і сітуацый, якія праецыруюць інфармацыю, што падаецца ў творы, на рэальны гістарычны час (пачатак ХХ ст.), калі свядомая інтэлегенцыя ўсімі намаганнямі старалася захаваць і ўзвысіць нацыянальную культуру, гісторыю: сцяна і пастка, што аддзяляюць падземныя сховы ад свету надземнага, старасвецкая труна-“корст”, словы клятвы і смерць Падземнага чалавека, фігура з жоўтага металу, вочы якой паралізуюць героя-апавядальніка, урэшце вынесеныя ў назву лабірынты. Яны (сімвалы) працуюць на паглыбленне зместу, ствараюць падтэкст твора. Лабірынты , у якія трапляе герой-апавядальнік, -- гэта складаны, пакручасты культурна-гістарычны шлях народа. Невядомасць мінулага, разарванасць сувязі паміж былым і сучасным у лёсе беларусаў сімвалізуюць сцяна і пастка. Мінулае, гісторыя схаваныя і ахоўваюцца (“крост”, фігура з жоўтага металу ў нішы). Вярнуць іх беларусам, звязаць сувязь часоў няпроста. Засведчылі намаганні нацыянальна свядомай інтэлігенцыі на пачатку ХХ ст., падзеі аднаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1918–1921 гг. Гэтую думку праз падтэкст высвечваюць клятва і смерць Падземнага чалавека ў сутарэнні, цемра, з якой шукае выйсце герой-апавядальнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]