- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
У бел. літ. Ц. Гартны ўвайшоў як пясняр працы. У цэнтры яго ўвагі вобраз перадавога рабочага. Цяжкая праца гарбара, далакопа – герояў вершаў – у невыноснай гарачыні, у брудзе, у поце, аднак рабочыя жывуць верай у лепшыя часы (“Песні гарбара”, “Гарбар на вандроўцы”, “Без працы” і інш.). Рабочы Ц. Гартнага, падобна мужыку Купалы, горда называе сябе чалавекам. Праўда ў мастацкіх адносінах вершы Ц. Гартнага значна саступаюць купалаўскім.
Дакастрычніцкая лірыка пісьменніка не абмяжоўваецца тэмай працы. У творчасці Ц. Гартнага значнае месца займае тэма кахання, сустракаюцца нават матывы рамансавай лірыкі (“Песня”, “Не жартуй”, “Я далёка”, “Чылікаюць ластаўкі”). Ставяцца агульначалавечыя, філасофскія пытанні (“Перад абразом “Хрыста”, “Неба і зямля”, “Я – нішто” і інш.). Паэт звяртаецца да тэмы прыроды (“Восень”, “Узышоў месяц”, “Мілы мне бясконца”, “Бачыў я…”), выяўляе цікавасць да гісторыі народа (“Пабег капыльскага князя Сымона”), любоў да радзімы, веру ў яе будучыню (“Да падзеі”, “Я жыву”, “Роднай краіне”, “Мець бы…”). У вершах ёсць і заклікавыя матывы, прадчуванне рэвалюцыі (“К Нёману”, “Не хачу забыцця…”).
У паэзіі Ц. Гартнага савецкага часу шмат аптымізму, захаплення жыццём. Паэт не стамляецца гаварыць пра рэвалюцыю, заклікае абараняць яе заваёвы. Пра тэматыку твораў гавораць самі назвы: “Рабочая і сялянская рэвалюцыя”, “Магільшчыкам рэвалюцыі”, “Чырвонаармейцы”, “Чырвонае знамя”, “Камунар”, “Царства працы”, “За волю”, “Раней і цяпер”, “БССР (Бел. Сав. Сац. Рэсп.)”. Узмацняецца схільнасць да рамантычнай вобразнасці: ланцугі, краты, віхуры, гром, маланка, бура, сонца – гэтыя і падобныя ім алегорыі і сімвалы становяцца звыклымі атрыбутамі яго паэзіі. Урбаністычныя матывы ў цыкле вершаў “Берлін” (1922) і інш. творах.
Вершы зборнікаў “Песні працы і змагання” і “Урачыстаць ”– пераважна лозунгі, агітацыі, палітычныя плакаты. У творах амаль поўнасцю адсутнічае суб’ектыўны пачатак. Паэт аказваецца здольны толькі на дэклараванне агульных лозунгаў і заклікаў, а не на адлюстраванне інтымна-асабістага, што ўласціва высокамастацкім паэтычным творам (напрыклад, вершам Купалы). Гартны адмаўляе “эстэтычную” сутнасць паэзіі. У артыкуле “Этапы развіцця беларускай літаратуры” ён называе вялікім недахопам недастатковую ўвагу М. Багдановіча да грамадзянскай паэзіі.
Песня Ц. Гартнага была выклікана часам і падказана часам, і час пакінуў на ёй свой адбітак. Раннія паэтычныя пошукі завяршыліся лірыкай адкрыта публіцыстычнай.
47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
На Гартнага-празаіка значны ўплыў аказала творчая практыка Я. Коласа, М. Гарэцкага, маладзейшага М. Зарэцкага.
У 1920-я гг. Ц. Гартны лічыўся жывым класікам. Аўтарытэт яго ў бел. літ. быў амаль такі, як у М. Горкага ў Расіі. Сыграла сваю ролю асноўная тэма творчасці (тэма працы, вобраз рабочага-пралетарыя, рабочага-рэвалюцыянера), а таксама паходжанне самога пісьменніка. Стыль Ц. Гартнага лічыўся ледзь не вяршыняй дасканаласці. (З крытыкі сярэдзіны 1920-х: “Ц. Гартны сячэ слова; стыль яго жорсткі, а значыць, рэвалюцыйны”.) У 1930-я гг. – ацэнка стылю супрацьлеглая – натуралістычны, прымітыўны. Гэта былі дзве крайнасці. На сённяшні дзень бясспрэчна: Ц. Гартны заняў сваё, пэўнае месца ў бел. літ. пач. ХХ ст., працуючы на яе адраджэнне і росквіт.
Калі ў паэзіі Ц. Гартнага быў адлюстраваны пераважна ўрачыста-святочны бок бурлівых дзён рэвалюцыі і амаль не бачны рэальны чалавек, то ў апавяданнях, напісаных у гады грамадзянскай вайны і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе выразна адчуваецца суровы, драматычны час. Героі апавяданняў – гэта салдаты грамадзянскай вайны, былыя чырвонаармейцы, нізавыя пратыйныя работнікі, актывісты савецкіх устаноў. Дзеля рэвалюцыі героі Ц. Гартнага могуць ахвяраваць каханнем, забыцца на бацькоў. У многіх творах пісьменніка адсутнічае глыбокая матывіроўка разгортвання падзей і эвалюцыі характараў.
У апавяданнях “Чырвонаармеец Панкел Ліпа” (1920), “Бегунец” (1920), “Сымонка-інжынер” (1921), “На руінах” (1923) і інш. – аўтарская спроба паказаць псіхалогію паводзін людзей, якія трапілі ў нязвыклыя, супярэчлівыя абставіны грамадзянскай вайны.
Апавяданні “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Бегунец” – блізкія па сваёй праблематыцы. Пісьменнік асэнсоўвае складаныя пытанні сучаснай яму рэчаіснасці, пытанні якія патрабуюць неадназначнага адказу. У апавяданні “Чырвонаармеец…” – даволі падрабязнае тлумачэнне матываў учынкаў персанажаў, апісанне перажыванняў Панкела. У творы адлюстравана барацьба асабістага і грамадскага ў душы чалавека. Ідэйны змест апавядання: калі чалавек падымаецца да ўсведамлення сваёй адказнасці перад грамадствам, ва ўнутраным змаганні перамагае агульначалавечае. Аналіз эвалюцыі канфлікта ў свядомасці Панкела Ліпы і канфлікта між Ліпам і Провам, дае магчымасць сцвярджаць, што Ц. Гартны дабра разумее: чалавек у віхуры супярэчлівых імкненняў схілен да глыбокіх псіхалагічных перажыванняў.
У апавяданні “Бегунец” Ц. Гартны звяртаецца да тэмы дэзерцірства, якая выклікала пэўную цікавасць і ў іншых бел. пісьменнікаў 1920-х гг. (Я. Колас, М. Чарот). Ц. Гартны спрабуе прааналізаваць праблему “бегунцоў” як з’яву, якая адносіцца галоўным чынам да салдат сялянскага паходжання. У апавяданні – канкрэтны факт уцёку Француся Доўбні з чырвонага войска. Твору не хапае лагічнай паслядоўнасці ў паказе вобраза Француся, няма дакладнай матывацыі ўчыку героя. Не хапае некалькіх аўтарскіх штрыхоў (дакладна не вызначана сацыяльна-матэрыяльнае становішча сям’і Доўбней), каб паказаць сутнасць праблемы дэзерцірства: складаны лёс беларускага сялянства, якое вымушана ўключацца ў ненатуральныя для яго сітуацыі (вайна), замест таго, каб займацца сваім спрадвечным – працай на зямлі. У гэтым выпадку: ці можна лічыць уцёкі Француся здрадай? Сам аўтар не робіць ніякіх вывадаў. Няма вываду нават у трагічным фінале: белыя павялі Француся на расправу як чырвонаармейца. Права вываду Гартны пакідае за чытачом. Відавочна, аўтар пабуджае задумацца над сэнсам трагічных падзей грамадзянскай вайны, асуджае тых, хто імкнуўся уцячы ад рэальнасці. Але ў кантэксце ўсёй бел. літ. апавяданне Ц. Гартнага бачыцца ля вытокаў выяўлення ў нац. прозе працэса разбурэння сялянства і яго барацьбы за выжыванне на пастаянных руінах: перасяленні, войны, калектывізацыя і інш.
Для апавядання “Трэскі на хвалях” (1923) характэрна шматпланавасць праблематыкі. У творы ставіцца і пэўным чынам рашаецца цэлы шэраг праблем, якія былі ўласцівыя перыяду 1920-х гг.: розны падыход інтэлігенцыі да справы рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства (настаўнікі Андрэй Камель, Плаха, Сідар Бравэрка, Паўлюк і інш. становяцца на розныя грамадзянскія пазіцыі), праблемы беларусізацыі (дзейнасць Андрэя Камеля і Плахі) і развіцця дэмакратыі ў працы Саветаў, праблема ідэйнай перакананасці ў палітычных арыентацыях маладой інтэлігенцыі (Марыля Слой і Варвара Касач – узор грамадзянскай інфантыльнасці і палітычнай усеяднасці – маладыя настаўніцы па прычыне ментальнай ляноты не здольны на самастойныя перкананні, яны вераць любой агітацыі), праблема ўзаемаразумення і праблема так званых ціхіх ворагаў (настаўнікі Паўлюк, Сідар Бравэрка).
Апавяданні Ц. Гартнага другой паловы 1920-х гг. (зб. “Прысады”, 1927) вызначаюцца ўсё той жа цеснай сувяззю з сучаснасцю (“Прысады”, “Свае блінцы”, “Больш за ўсіх”). Цяпер гэта – праблемы новага мірнага жыцця, а герой – савецкі чалавек з глыбокім духоўным светам.
Найбольшай высокай мастацкасцю вылучаецца апавяданне “Прысады” (1925). У творы паэтызуецца гуманістычнае разуменне патрэбаў селяніна. Ужо ў самым пачатку заўважным становіцца глыбокае аўтарскае спачуванне сялянам. Гэта вынікае з разваг у форме няўласна простай мовы. Такая форма мастацкага апавядання дазволіла аўтару перадаць думкі, якія маглі б узнікнуць і ў галоўнага героя Астапа, і ў сялян, і ў самаго аўтара. Галоўны матыў апавядання – гаспадарскія адносіны начальніка міліцыі да дрэў. Імкненне Астапа захаваць прысады ад вырубкі – гэта аснова сюжэтнага збудавання твора. Вялікая ўвага аўтара ў пачатку апавядання да незвычайнасці зімы “25 года” выклікана жаданнем даць характарыстыку гістарычнаму часу: гэта незвычайная “гібельная” зіма – само жыццё, з вялікімі цяжкасцямі нязнанымі раней. Такі бачны падтэкст перарываецца аптымістычным настроем Астапа, які верыць у лепшую будучыню і звязвае яе з актыўнай дзейнасцю сялян. Замест старых бяроз, знішчыць якія прымусіла цяжкое жыццё, будуць насаджаны маладыя дрэўцы. Такім чынам, мара Астапа аб маладых дрэўцах – гэта мара аб новым жыцці, непадобным да сённяшняга.
“Чалавек і праца”, “чалавек і калектыў”, “фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі” – такія праблемы падняты Ц. Гартным у апавяданні “Свае блінцы” (1926). Пісьменнік, як і ў “Прысадах”, раскрывае духоўны свет галоўнага героя Вінцуся Шавеля, які намагаецца адрамантаваць стары млын для агульнай карысці сялян. У параўнанні з “Прысадамі” стылю гэтага твора ў большай ступені ўласціва заштампаванасць, агітацыйнасць, плакатнасць аўтарскай мовы і мовы персанажаў. Пастаяннае аўтарскае акцэнтаванне ўвагі на праблеме гаспадарскіх адносін да народнай уласнасці набывае назойлівую форму, мае, відавочна палітычна зададзены характар. Ц. Гартны нібы імкнецца па-мастацку падцвердзіць і развіць тэарэтычныя партыйныя і дзяржаўныя задачы, мэтай якіх з’яўляецца развіццё актыўнасці працоўных мас.
Ц. Гартны адным з першых у бел. літ. выступіў з апавяданнем на антыфашысцкую тэму, паказаў жыццё і рэвалюцыйную барацьбу рабочага класа і інтэлігенцыі Германіі (“Смерць Германа Васермана” – 1931, “Краскі ў камнях” – 1932).
