- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
У 1911 г. пісьменнік распачаў працу над ліра-эпічнай, рамантычнай паэмай “Сымон-музыка”. У гэтым жа годзе былі напісаны першыя 10 раздзелаў твора. У 1918 г. яны часткова публікаваліся. У 1923 – 1924 гг. Колас яшчэ раз вяртаецца да твора, часткова перапрацоўвае яго. У 1924 г. рукапіс паэмы быў цалкам згублены. Спатрэбіўся цэлы год, каб узнавіць твор. Новая, ІІІ рэдакцыя паэмы (выдадзена ў 1925 г.), шмат у чым адрозніваецца ад першай. У апошняй рэдакцыі Колас цалкам адмовіўся ад рэлігійна-хрысціянскай сімволікі, якая прысутнічала ў першай. Быў зменены сюжэт, асабліва гэта датычыць фінала паэмы. Вобраз Ганны, у якую закаханы Сымонка, з’яўляецца алегарычным адлюстраваннем лёсу Беларусі. У І рэдакцыі Сымон не застае Ганну ў жывых і засынае на яе магіле. Сон Сымона – рэакцыя Коласа на падзеі рэвалюцыі 1917 г., якія ён не падтрымаў. Сымон усведамляе, што яго гуманістычныя ідэалы не спраўдзіліся. У фінале ІІІ рэдакцыі Сымонка абуджае Ганну сваёй музыкай, і яны ідуць да людзей. ІІІ рэдакцыя, яе аптымістычная танальнасць узнікла на хвалі беларусізацыі. Вобраз Сымона можа быць патлумачаны як вобраз прарока-музыкі, што абуджае Ганну-Беларусь, і разам яны накіроўваюцца ў новае жыццё. І рэдакцыя доўга ігнаравалася даследчыкамі, ІІІ рэдакцыя расчытвалася як набліжэнне Коласа да гуманістычнай сутнасці рэвалюцыі.
У паэме Колас выявіў драматычны шлях станаўлення белаускага мастацкага генія. Сымонка – сімвал паэта-прарока – не меў спагады ў сваіх бацькоў, якія не здолелі і не маглі выйсці за межы паўсядзённага сялянскага быту. Ён знайшоў падтрымку і разуменне ў дзеда Курылы, носьбіта стыхійнай мастацкай творчасці.
Перададзеная Сымону скрыпка сімвалізуе духоўную пераемнасць паміж народнай творчасцю і творчасцю прафесійнай. Дзед Курыла – народны мастак, але чалавек звычайны. Ён не рэалізаваўся як прафесійны музыкант, але добра адчуваў прыроджаны талент Сымонкі. Свет народнай музыкі хлопчыку адкрылі вандроўныя дудары – прафесіяналы.
Праблема адзіноты мастака ў грамадстве выяўлена ў некалькіх сімвалах. Нялюбасць да Сымонкі ў сям’і падкрэсліваецца праз сімволіку скінутага ліпай “сыночка” – зялёнага ліста. Яшчэ адзін сімвалічны вобраз, які атаясамліваецца з лёсам Сымонкі, – адзінокі, адарваны ад загона жытні колас.
Аўтар фармулюе ў паэме сапраўдную рамантычную канцэпцыю геніяльнасці. Яна сфармулявана ў самай значнай з устаўных навел, якімі насычна паэма, -- “Песня аб званах”. Канцэпцыя мастацкага генія развіваецца ў лірычным уступе другой часткі паэмы: устаўная навела пра сонечны прамень. [Вольны прамень не паслухаў Сонца, якое пасылала яго сагрэць зямлю (сімвал матэрыяльнага пачатку). Па дарозе ён закахаўся ў прыгожую хмарку (сімвал духоўнага пачатку), спыніўся. За гэта прамень быў асуджаны на выгнанне]. Правесці паралель з лёсам Сымонкі, лёсам песняра.
Кожная частка паэмы пачынаецца з сімвалічнай алегарычнай прытчы, якая з’яўляецца як бы ўверцюрай да апавядальнага зместу. Усе ўстаўкі, адступленні паглыбляюць ідэйна-філасофскі змест паэмы, надаюць дадатковы сэнс апавядальнай плыні паэмы. Менавіта гэтыя своеасаблівыя філасофскія роздумы ствараюць адметны коласаўскі рамантычны стыль.
