- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
У гэтым творы Гарун даследуе тэму кахання, якая доўгі час не была распрацавана ў бел. літ. Твор складаецца з 3 частак (дарэчы, такой формы трыпціху ў прозе тэорыя літаратуры нават не ведае). Аб’яднаны тры часткі адзінай назвай “П’ера і Каламбіна” па імёнах герояў апошняга элементу трыпціха. На самой справе гэта і не імёны, а толькі маскарадныя касцюмы хлопчыка і дзяўчынкі. Сітуацыі ў кожнай часцы апавядання, па-сутнасці, аднолькавыя: любоўны “трохкутнік”, галоўнымі ўдзельнікамі якога спачатку становяцца жанчына і мужчыны, потым дзяўчына і хлопцы, і ў канцы – дзяўчынка і хлопчыкі. У кожнай з частак мы бачым канфлікт паміж доўгам і пачуццём, супярэчнасць паміж жаданнем чалавека і аб’ектыўнымі магчымасцямі, спробу чалавека апраўдаць сваё права на асабісте шчасце. Гарун спрабуе разабрацца ў псіхалогіі чалавека, у складаным пачуцці кахання.
У творы ўвасоблена ідэя аб тым, што жыццё – гэта тэатр, напоўнены драмамі і трагедыямі. У раскрыцці гэтай ідэі важную мастацкую функцыю выконвае фрагмент з 2 часткі апавядання: мы бачым, што падзеі апавядання адбываюцца на фоне дашчатага летняга тэатру.
44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
“Язэп Крушынскі” (1928—1932).
Сацыяльна-бытавы, сацыяльна-псіхалагічны раман. Спецыфічная якасць стылю твора – спалучэнне прыёмаў рэалістычнага пісьма і іроніі, гратэску.
Першая кніга асобным выданнем выйшла ў 1929 г.
Галоўны персанаж, што падкрэслена і назвай, -- Язэп Крушынскі. У свой час такая назва твора выклікала рэзкія заўвагі крытыкі ў адрас аўтара, які нібыта ўжо самім загалоўкам ідэалізуе так званага кулака. Між тым Бядуля імкнуўся, адмовіўшыся ад існаваўшых вобразаў-штампаў, разгадаць сацыяльную прыроду гэтага вясковага багацея, выкрыць яго хітрыя спосабы маскіроўкі.
Крушынскі ў Бядулі значна адрозніваецца ад таго аднапланавага, плакатнага бандыта з абрэзам у руках, якім звычайна малявалі кулака аўтары многіх апавяданняў, аповесцяў, раманаў. “Культурны” заможны гаспадар хутара Крушынскі як быццам цалкам падпарадкаваўся новаму ладу жыцця: акуратна разлічваецца з дзяржавай, выконвае ўсе пастановы і загады мясцовых улад. І як сусед, здаецца, не благі: не адмаўляецца пазычыць пуд-другі жыта ў галодную вясну. Крушынскі добра разумее псіхалогію сялян – ён дае ім бясплатна косы, будуе воўначоску. Ведае, што ўсе выдаткі будуць вернуты працай сялян на яго.
У 1 кнізе -- Крушынскі вядзе тонкую палітыку з насельніцтвам блізкіх да яго хутара вёсак Дзятлы і Дразды. Прапаноўвае сялянам багацець разам з ім, і, даючы кроплі ім, багацее сам. Ён нават марыць стварыць “рэспубліку Язэпа Крушынскага”. Іван Навуменка нават параўноўвае здольнасці Крушынскага да махлярства са здольнасцямі Астапа Бендера з вядомай кнігі Ільфа і Пятрова.
Бядуля акцэнтуе ўвагу на тым, што Крушынскі жыве ва ўмовах свайго часу, якія спрыяюць такім паводзінам. Сама сацыяльна-палітычная атмасфера спрыяла падобнаму узбагачэнню. Вопыт Крушынскага распаўсюджваўся па ўсёй рэспубліцы.
Як і да Астап Бендера, да Крушынскага ў 1 кнізе можна адчуць пэўную сімпатыю. Адчуваецца гэта сімпатыя і з боку аўтара. Крушынскі – складаны, супярэчлівы характар, цікавы для пісьменніка. Гэта – актыўны прадпрымальны чалавек з вялікай прагай да жыцця. Бядуля ў 1 кнізе не называе яго кулаком. Даследчык Франц Гінтаўт дадае: “Язэп Крушынскі не кулак, а унікальны махляр, таленавіта скампанаваны аўтарам”.
У 2 кнізе (1932 г.) – пачатак перыяду калектывізацыі, і Крушынскі трапляе ў разрад кулакоў. Аўтар паступова зрывае маскі з дабрадзейнага Крушынскага, выяўляючы яго як непрымірымага і хітрага ворага Савецкай улады. У 2 кнізе Бядуля робіць значныя ўступкі палітычнай сітуацыі 1930-х гг., калі пісаўся твор.
Паплечнікам Крушынскага з’яўляецца Іван Мацвеевіч Шапавалаў. У мінулым – ён жандарскі даносчык. Праз яго здраду загінулі таварышы па рэвалюцыі 1905 года, брат яго жонкі. У савецкі час прыстасаваўся. Яго мэта – захапіць лепшае месца ў жыцці. Гэта ўдалося Шапавалаву, і не без дапамогі тагачаснай грамадска-палітычнай сістэмы.
Прыстасаванцамі да новага часу з’яўляюцца і стрыечныя браты Крушынскага. Яны прадалі дом свайго бацькі, які да рэвалюцыі здаваў яго для жыльцоў. І прыгадалі, што ў мінулым іх разбагацеўшы бацька быў лёкаем. Як да рэвалюцыі яны не любілі пра гэта згадваць, так пасля яны крычаць аб сваім пралетарскім паходжанні на кожным кроку.
Адмоўныя вобразы ў Бядулі выпісаны ў найбольшай ступені пераканаўча, глыбока. Ім надаецца большая ўвага, у першую чаргу таму, што твор блізкі да рамана-гратэску, рамана масак.
У творы ёсць і станоўчыя вобразы. Найбольш удалыя, пераканаўчыя вобразы герояў, якія ўвасабляюць імкненні і спадзяванні асноўнай сялянскай масы – вобразы Цыпрука Ярэмчыка і Мірона Гарбочыка (“Льва Талстога”). Гэтыя вобразы ўвасабляюць новую вёску, гэта людзі, якія цягнуцца да новага жыцця.
Некаторыя са станоўчых вобразаў маюць шмат схематычнага. Гэта датычыць вобразаў Антося Драчыка і Міколы Ярэмчыка. Гэта вясковыя актывісты, барацьбіты за новае жыццё. Большае развіццё характары атрымалі ў 2 кнізе.
Раман Зм. Бядулі нясе адзнакі маладосці свайго жанру, мае пэўныя выдаткі: не ўвесь матэрыял сюжэтна арганізаваны; часам аўтар падмяняе сваіх герояў; пісьменнік не ўважлівы да драматычнай сітуацыі (прысутнасць статычнага характару ў творы, так вобраз Крушынскага пададзены не ў дынаміцы. Разам з тым ён псіхалагічна глыбокі); развязка твора абумоўлена грамадскім жыццём.
У 2 кнізе Бядуля ўступае вульгарнаму сацыялагізму: зменшана індывідуальная аснова вобразаў; звужаны малюнкі народнага побыту; у вобразах мала што застаецца ад вобліку жывых людзей. У 2 кнізе мы бачым непасрэднае адступленне ад рэалістычнага прынцыпу адлюстравання жыцця.
Даследчыкі лічаць, што раман быў апублікаваны Зм. Бядулем, каб адчапіцца ад інквізітараў – “бэндаўцаў”. Бядулю абвінавачвалі ў тым, што ён быў носьбітам і выразнікам дробнабуржуазнай ідэалогіі, а ў часы рэвалюцыі нібы злучыўся з нацыяналістычнымі контаррэвалюцыянерамі. У такой сітуацыі трэба было паспешліва выдаваць твор з паказам, што ён не хаўруснік сялянскай буржуазіі і “нацдэмаўшчыны”. З гэтых абставін яго раман і быў пабудаваны з 2 частак: у 1 – класавая барацьба на вёсцы, у 2 – дзейнасць нацдэмаўшчыны ў Мінску і яе сувязь з кулаччом.
