Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).

Глыбока аналізуючы працэс зараджэння бел літ, аўтар падкрэсліваў арганічную сувязь яе з сац гісторыяй народа, станаўленнем сац самасвядомасці шырокіх мас, культурнымі здабыткамі суседніх народаў. Асаблівая роля ў фарміраванні нац асноў мастацкай літ-ры з самага пачатку належыць фальклору. Аналізуючы “Слова аб палку Ігаравым”, Б. падкрэсліў, што ўся вобразная структура твора звязана з вуснай паэзіяй народа, яго вопытам і традыцыямі. Асн. эстэтычнай задачай літ-ры паэт лічыў адлюстраванне “шырокіх грамадзян. патрэбнасцей”, неабходнасць “праўдзівага здавальнення дух. патрэб чытачоў”. Ужо ў ранніх артыкулах Б. даволі паслядоўна сфармулявана асн. творчая канцэпцыя пісьменніка, яго трактоўка народасці літ-ры як састаўной часткі бел. народ. культуры (Забыты шлях”1915). У артыкуле “За тры гады” (1913) ад імя перадавых бел. пісьменнікаў заяўляе, што ім няма патрэбы “ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулага і хвалююча пачуцця, душу радуючай красы, не трэба, бо і ў саміх есць”. З’ўл. карэспандэнтам дэмакратыч. газет і часопісаў (яраслаўская газета “Голас” (1913-16 гг), Украінская жізнь, Русскій экскурсант, Національные проблемы”, Б. страсна прапагандаваў ідэі дружбы паміж суседнімі славянскімі народамі, выступаў супраць шавіністычных тэндэнцый ў гады імперыяліст. вайны, выкрываў прадажнасць буржуазнай прэсы. Паэт паспяхова выкарыстоўвае распрацаваны ў свой час Бялінскім жанр так званых гадавых літ-крытычных аглядаў (Глыбы і слаі, За тры гады і інш). З пазіцый рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі Б. вызначае асн.тэндэнцыі ў бел літ пач 20 ст, паспяхова спрабуе связаць яе з нац традыцыямі папярэдніх эпох (За сто лет, Кароткая гісторыя бел. пісьменнасці да 16 ст., Булгарін в бел.шуточной поэме), вызначыць шляхі далейшага росту. У тэарэтыч.артыкулах і рэцэнзіях Б. адкрыта выступаў з крытыкай сучаснага яму мадэрнізму. Ад мастацкіх перакладаў пераходзіць да тэарэтыч. асэнсавання спадчыны прадстаўнікоў укр. літ-ры - Шаўчэнка, Франко (Памяти Шевченко, Краса і сіла).

Якраз у артыкуле “Забыты шлях” (1915) М. Б. тэарэтычна вырашаў праблемы стварэння ўласнабеларускай паэзіі, адрознай ад іншых. Асновай такой паэзіі ён бачыў фальклор. Менавіта ў фальклоры, на думку М. Б., захавалася душа бел. народа, яго спрадвечны дух. Паэт ставіў сваёй мэтай “не паўтараць народ, а ўзяць лепшае ад яго і аздобіць у формы адпаведныя народнаму духу і складу”. Разам з тым, на думку паэта, у творах з фальклорнай асновай павінна праглядваць індывідуальнасць аўтара, кола яго сімпатый і антыпатый, мусіць улічвацца таксама дух часу.

Практычна гэтую ж задачу М. Б. вырашаў, ствараючы у 1915-1916 гг. цыкл вершаў так званага “беларускага складу”. У гэтых творах паэт мэтанакіравана арыентаваўся на вобразны лад і паэтыку фальклору.

33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.

З 1909 па 1912 г. М. Б. збіраў вершы для кнігі. У 1913 г. у Вільні, у друкарні Марціна Кухты выйшла невялікая кніжка, якая стала легендай, узорам гармоніі і цэласнасці. “Вянок” – адзіная кніга (прыжыццёвая) паэта. М. Багдановіч марыў пра новыя кнігі. Пра “Маладзік”, “Красавік”, “Шыпшыну”, “Пярсцёнак”.

“Вянок” падтрымліваў паэта ў самыя трагічныя хвіліны яго жыцця.

Назву “Вянок” падказаў В. Ластоўскі (малюнак на вокладцы нагадвае вянок). Яму належала і прысвячэнне: “вянок на магілу С. А. Палуяна”. Кніга выйшла на сродкі Магдалены Радзівіл (у дзявоцтве Завіша), таму на вокладцы знак Лебедзя, герб рода Завішаў. Але вобраз Лебедзя дзівосна ўплятаецца ў творчы лёс М. Багдановіча. Нагадвае яго “Страцім-лебедзя”, “гордага, моцнага птаха”, нягледзячы на тое, што самой балады ў кнізе няма. Яна была напісана восенню 1916 г. па прыездзе ў Мінск разам з “Пагоняй”..

“Вянок” – адна з нешматлікіх кніг, якая ўражвае цэласнасцю аўтарскай асобы, шматграннасцю адлюстравання быцця, універсальнасцю паэтычнай ідэі.

Прыжыццёвае выданне “Вянка” атрымалася не зусім так, як хацеў М. Багдановіч. Выпаў, напр, цэлы цыкл “Каханне і смерць”, парушаны цыклы “З чужой глебы”, “Старая спадчына”.

Факсімільнае выданне “Вянка” адрозніваецца ад “Вянка” у 3-х томным зборы твораў. Сучасныя даследчыкі (А. Лойка, Т. Чабан) перакананы, што кніга задумвалася ў 3-х частках. І. – “Малюнкі і спевы”, ІІ. – “Думы”, ІІІ. – “Мадонны”. Часткі ў сваю чаргу дзеляцца на цыклы. Чацьвёртай часткай вылучаны цыкл “З чужой глебы”, дзе аб’яднаны пераклады М. Багдановіча.

Вылучэнне 4 часткі абапіраецца на пажаданне М. Багдановіча, Выказанае ў лісце “Нашай Ніве” ад 29 ліпеня 1912 г.: “Прыйдзецца трохі змяніць і план кнігі. Усе пераклады... трэба памясціць у канцы кнігі як чацьвёрты раздзел з іменем “З чужой глебы”.

У поўным зборы твораў мы бачым “Вянок” у тым выглядзе, у якім ён быў задуманы, з уключэннем нізкі “Каханне і смерць” і перакладаў “З чужой глебы”. Была адноўлена структура і паслядоўнасць цыклаў.

Тым не менш непаразуменні, якія адбыліся пры 1 выданні “Вянка” не змаглі парушыць цэласнасць, адзінства кнігі. Таму што гэта цэласнасць глыбока ўнутраная, канцэптуальна-светапоглядная. Вершы “Вянка” звязаны ў адно цэлае не вобразам лірычнага адрасата (як у Дантэ), злучаны не па біяграфічнаму прынцыпу (як кнігі Ахматавай, Блока), а адзінай ідэяй – ідэяй нацыянал-адраджэнскай. Нават выпадковая назва “Вянок” выявіла класічную цэласнасць, закончанасць, анталагічнасць кнігі.

Першыя спробы літаратуразнаўчага прачытання “Вянка” як цэласнай кнігі былі зроблены Іванам Замоціным і Язэпам Пушчам.

І. Замоцін у артыкуле “Літараратурная спадчына М. Багдановіча” паказвае цыклічнасць пабудовы “вянка”. Вылучае ў кнізе 2 тэматычныя цэнтры: рэчаіснасць і мастацтва. Вакол кожнага з цэнтраў акрэслівае 3 тэматычныя кругі.

Вакол 1 цэнтра: 1) Беларусь, як міфатворчасць, 2) сацыяльная рэчаіснасць Беларусі, 3) свет агульначалавечых праблем.

Вакол 2 цэнтра: 1) бел. фальклор, літ-ра, 2) расійская і славянскія літ-ры, 3) сусветная літ-ра.

34.Праблема красы ў творчасці Максіма Багдановіча (“Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “На цёмнай гладзі сонных луж балота…”, “У вёсцы”, “Вераніка”, інш.). Вобраз Мадонны як рэнесансны ідэал паэта.

“Апокрыф”. Герой Пётр абвінавачвае сваіх апанентаў у эстэцтве, патрабуе, каб у прыгожае, у літ-ру прыўносілася мараль - “думкі добрыя і паўчаючыя”, яму ўяўляюцца паняцці маралі і красы адасобленымі, і ён патрабуе ўласна механічнага спалучэння першага і другога. Хрыстос катэгарычна перакрэслівае ўтылітарызм Пётры, што звязаны з яго недыялектычным разуменнем прыроды мастацтва. У “Апокрыфе” МБ вылучае 2 вобразы-увасабленні: коласа і васілька. Колас - хлеб штодзённы, васілёк - сімвал красы. Міфічны Хрыстос у МБ сцвярджае: “Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком”. І гэтая думка - неаспрэчная. “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?” --> як бы навошта былі б людзі, каб не было іх імкнення да прыгожага, да ідэалу. Пісьменнік асуджае спажывецкія адносіны да жыцця, узносячы мастацтва як сілу, што ўзвышае чалавека ў чалавеку.

“Апавяданнем аб іконніку і залатару” МБ паказваў важнасць у справах мастацтва ўмельства, рамесніцкага майстэрства, без якога няма нараджэння прыгожых форм, абараняў не шаблон, паўтор, стылізацыю, а неабходнасць наватарства, разумення таго, што мастацтва абнаўляецца толькі ў пошуку, у руху, дапытлівых спрэчках вакол праблем яго існасці, сутнасці яго зместу і формы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]