- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
Над раманам Ц. Гартны працаваў з 1914 па 1929. Твор складаецца з 4 квадраў (частак): “Бацькава воля”, “На перагібе”, “Крыжовыя дарогі”, “Чырвоныя зарніцы”. У гісторыі нац. літаратуры – гэта першы закончаны раман. Твор высока ацэньваўся савецкай крытыкай у 1920-30-я гг. Гартнаму-раманісту было адведзена адно з першых месц сярод бел. белетрыстаў. Але на новым этапе развіцця навукі пра літаратуру, калі многае “тайнае стала яўным”, даследчыкі схіляюцца да пераасэнсавання ідэйных і мастацкіх вартасцей рамана, створанага ў складаны і супярэчлівы час.
“Сокі цаліны” – гэта эпічнае палатно пра эвалюцыю свядомасці чалавека ў бок яе рэвалюцыянізацыі. Ц. Гартны ўпершыню ў гісторыі бел. літ. паспрабаваў на старонках вялікага эпічнага твора стварыць вобраз станоўчага героя свайго часу – рабочага-рэвалюцыянера.
У цэнтры рамана вобраз Рыгора Нязвычнага – рабочага, выхадца з местачковага сялянскага асяроддзя, які стаў прафесіянальным рэвалюцыянерам. Рыгор – увасабленне поглядаў самаго аўтара на жыццё, свядомы пралетарый, рэвалюцыянер-энтузіяст. Аднак Гартнаму не ўдалося стварыць яркі і жывы вобраз рабочага. Адчуваецца схематызм. Рэвалюцыйныя і сацыяльныя рысы засланяюць індывідуальна чалавечыя. Аўтар ставіў за мэту паказаць правадыра, што прымушала яго “гераізаваць” Нязвычнага, усяляк падкрэсліваць яго незвычайнасць (нават прозвішча!). Ілюстрацыйнасць, статычнасць, плакатнасць героя. Але міжвольна адбываецца развянчанне, выяўленне шкоднасці ўчынкаў Рыгора (апантанасць рэвалюцыйнай ідэяй нясе не дабро, а зло). У адносінах з маці, з жанчынамі праяўляецца рацыяналізм, эгаізм, чэрствасць героя. Так Рыгор абуджае ў Зосі надзеі вырвацца з местачковага балота ў светлае, сумеснае жыццё і фактычна здраджвае ёй. Ён, наогул, каталізатар няшчасцяў і бядот: плётка пра Зосю вядзе да звад і сварак у яе сям’і, пакончыла самагубствам Гэля, ратуецца замуствам па разліку Наталля, застаецца ўдавой Ліба. Нязвычны падаўляе згрызоты ўласнага сумлення клопатамі аб рэвалюцыйнай барацьбе, часам імкнецца апраўдацца перад сабой і іншымі, выкупіць свае грахі (напрыклад, клопатам пра бацьку Гэлі).
Намеры Рыгора самыя лепшыя, але яго думкі разыходзяцца з дзеяннямі. Гартны імкнуўся намаляваць узорнага барацьбіта за светлую ідэю, але атрымалася супярэчлівая, беспрынцыпная асоба, схематычны вобраз. Аўтар імкнецца апраўдаць героя і гэта зніжае мастацкую пераканальнасць вобраза. Гартны захапляецца героем і не заўважае яго пэўнай чалавечай абмежаванасці, халоднай разважлівасці, душэўнай нячуласці.
У апошніх квадрах Рыгор становіцца больш пачуццёвым, але па-ранейшаму рэвалюцыйна-апантаным. Трагічны лёс героя ў апошняй кнізе быў проста прадвызначаны яго рэвалюцыйнай устаноўкай.
У рамане “Сокі цаліны” яркія і жывыя вобразы местачковых людзей. Пісьменнік знаходзіць трапныя бытавыя дэталі, карыстаецца каларытнай мовай. Мястэчка Сілцы – гэта родны Гартнаму Капыль. Варты ўвагі вобраз Сёмкі Загона, праз які яскрава раскрываецца любоў селяніна да зямлі: Сёмка адхіляе прапанову Рыгора паехаць у горад, бо бачыць сваё прызначэнне ў працы на зямлі.
Стылістычныя недахопы рамана: залішняя дэталізацыя, фіксацыя жыццёвых і бытавых падрабязнасцей; бегласць апавядання, перанасычанасць апавядання павярхоўнай публіцыстыкай, што падмяняе глыбокі аналіз унутранага стану героя. Расцягнутыя дыялогі чыста інфармацыйнага характару. Пад канец твора аўтару ўжо не хапала моцы выпісваць грунтоўныя каларытныя малюнкі. У апошніх квадрах ён штрыхамі апісвае падзеі, злёгку закранае настрой персанажаў. У 4 квадры выкарыстоўвае нават моднае тэлеграфна-кінематаграфічнае пісьмо, блізкае да “рубленай” прозы. Гартны імкнуўся ахапіць вельмі аб’ёмны матэрыял, і гэта адбілася на стылі.
Найбольш кампазіцыйна зладжанай, удалай у мастацкім плане бачыцца квадра “Бацькава воля”. У аснове гэтай часткі ляжыць востры сацыяльны канфлікт. У астатніх квадрах вострая сюжэтная калізія адсутнічае, таму яны выглядаюць апісальнымі. Апошнія часткі перанасычаны персанажамі, у іх вельмі шмат лішніх сцэн.
Творчасць Ц. Гартнага стала адметнай старонкай у гісторыі бел. літ-ры. Распрацоўка тэмы горада, стварэнне вобраза рабочага, асваенне жанру рамана – гэта тое новае, што паклаў пісьменнік у скарбонку нацыянальнай літаратуры.
