- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
Развіццю літаратурна-крытычнай думкі Беларусі паспрыяла з’яўленне перыядычных беларускамоўных газет: у першую чаргу газеты “Наша ніва”. Найбольш актыўнай нашаніўская літаратурная крытыка была ў 1913 – 1914 гг. У гэты час з высокім прафесіаналізмам выступалі ў друку маладыя прадстаўнікі крытыкі і літаратуразнаўства – такія, як М. Багдановіч, В. Ластоўскі, А. Навіна (сапр. прозвішча Антон Луцкевіч), М. Гарэцкі, Л. Гмырак, Р. Зямкевіч і інш.
Сярод жанравых форм крытыкі і літаратуразнаўства, якія развіваліся ў гэты час можна назваць: бібліяграфічная нататка; матэрыял, дапасаваны да асветных мэтаў; ідэйна-тэматычны разгляд твора; аператыўны водгук на новы твор; гісторыка-літаратурны нарыс; праблемны артыкул; палемічнае выступленне; “кароткая гісторыя бел. пісьменства”; гадавы агляд, рэцэнзія і інш.
С. Палуян (1890–1910), адзін з прафесійных пачынальнікаў бел. літ. крытыкі. На жаль, дзейнасць С. Палуяна як крытыка і публіцыста працягвалася ўсяго 2 гады (1909 -- 1910) (скончыў самагубствам). Супрацоўнічаў з газетай “Наша ніва”, а таксама з украінскім перыядычным друкам. На старонках украінскага часопіса “Наша хата” на працягу 1910 года, на укр. мове друкаваўся, першы нарыс гіторыі новай бел. літ-ры “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках” С. Палуяна. Але ён быў няскончаны. У “Нашай ніве” у 1910 быў надрукаваны першы ў бел. крытыцы аглядны артыкул “Беларуская літаратура ў ў 1909 г.”. Пад гэтым артыкулам С. Палуяна стаяў псеўданім С. Ясяновіч. Гэты артыкул пашыраў жанравыя рамкі бел крытыкі, уяўляў сабой форму гадавога агляду. У артыкуле “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках” С. Палуян звяртаў увагу на эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў 1909 г., на іх мастацкую дасканаласць, лічыў, што твор нельга зводзіць да люстранога адбітку рэальных з’яў. Сярод пісьменнікаў 1909 года ён вылучыў Я. Купалу, спрагназаваў развіццё яго творачага таленту, вызначыў адметнасці творчай манеры паэта.
С. Палуян быў прыхільнікам ідэі народнасці літаратуры. С. Палуян даследаваў бел.- украінскія літаратурныя сувязі (цыкл артыкулаў “Лісты з Украіны”), адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры (“Пра нацыянальную школу на Беларусі”).
Як крытык, як адраджэнцкі дзеяч, С. Палуян быў паважаны сярод бел. літаратараў. Памяці С. Палуяна прысвяціў паэму “Курган”, верш “Памяці С.Палуяна” Я. Купала, два санеты, кнігу “Вянок” М. Багдановіч, імпрэсію “Раны” Ядвігін Ш., імпрэсію “Мары” В. Ластоўскі.
Антон Луцкевіч (1884 – прыкл. 1942 (расстраляны) ці 1946 (памёр у зняволенні)) – палітычны дзеяч (адзін з заснавальнікаў БСГ, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР у 1918 г., узначальваў урад БНР у 1919), публіцыст, літаратурны крытык. Стварыў архіў Віленскага бел. музея імя Івана Луцкевіча, у якім захоўваліся дакументы ўраду БНР і інш. грамадскіх і палітычных устаноў. У 1939 г. рэпрэсаваны і ліквідаваны.
Друкаваўся ў газетах “Наша ніва”, “Гоман” пад псеўданімам Антон Навіна, а таксама падпісваючыся ўласным прозвішчам. Адныя з першых крытычных твораў: нататка-рэцэнзія на зборнік Янкі Купалы “Шляхам жыцця” (1913, “Наша ніва”) і першая ў гісторыі літ. крытыкі нататка-рэцэнзія на зборнік М. Багдановіча “Вянок” (1914, “Наша ніва”). Крытык высока ацаніў зборнік Купалы і адзначыў, што “гэта ўжо сур’ёзны здабытак бел. літаратуры”. Багдановіча Луцкевіч упершыню назваў “песняром чыстай красы” – гэтае азначэнне замацавалася за паэтам на доўгія гады. Купала і Багдановіч, на думку крытыка, -- гэта 2 розныя плыні бел. паэзіі: плынь стыхіі і барацьбы і плынь дасканаласці і прыгажосці.
Адной са значных крытычных прац Луцкевіча з’яўляецца кніжка крытыкі “Нашы песняры” (1918). Кніга выдавалася ў першую чаргу як дапаможнік па бел. літ. для бел. школ, якія мелі вялікую неабходнасць у падобных кнігах. Артыкулы ў кнізе прысвечаны творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Ц. Гартнага, М. Багдановіча, Цёткі, К. Буйло, Зм. Бядулі. Луцкевіч здолеў даць вельмі трапныя ацэнкі аўтарам новай бел. літ-ры, якімі мы карыстаемся і па сённяшні дзень.
Яшчэ адна значная кніга ў спадчыне Луцкевіча – “Адбітае жыццё: Лекцыі і стацьці з беларускае адраджэнскае літэратуры. Кніжка І” (1929). Кніга складаецца з найбольш значных артыкулаў аўтара, напісаных за дзесяцігоддзе і, відаць, была задумана як дапаможнік для вывучэння бел. літ.
За красу (дасканалую форму) А. Луцкевіч цаніў творы М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, Н. Арсенневай, У. Жылкі, У. Дубоўкі.
У 1930-я гг. з’яўляецца некалькі артыкулаў, прысвечаных творчасці Купалы і Коласа. У гэтых артыкулах аўтар вельмі дакладна вызначае ролю ўплыву палітычных падзей у Савецкай Беларусі (татальны сталінскі тэрор) на творчасць пісьменнікаў.
Луцкевіч ў 30-я гг. дае на дзіва цвярозую характарыстыку грамадска-палітычнай сітуацыі ў Сав. Бел. (сам жыў у Заходняй). У той час як многія заходнія пісьменнікі мелі ілюзіі ў дачыненні да Савецкага Саюзу. У літаратурным жыцці 30-х гг. Луцкевіч займаў вядучае месца найбольш аб’ектыўнага, кампетэнтанага ў бел. літ крытыка. Да 1939 года ён актыўна публікуецца, вядзе вялікую навуковую, літаратуразнаўчую працу, друкуючы такія артыкулы як “Праблема сфармавання нацыянальнае душы М. Багдановіча”, дзе называе паэта “незвычайным у нашай паэзіі феномэнам”, “Палітычны працэс Якуба Коласа” (1938), брашуру з рэтраспектыўным аглядам бел паэзіі “Галоўныя кірункі ў бел. паэзіі” (1933) і шмат іншага. Пасля далучэння Зах. Бел. – рэпрасаваны.
