Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.

“Сібірскія абразкі”. Збіраючы матэрыял для “Камароўскай хронікі”, галоўнай кнігі, як лічыў сам Г-цкі, у 1926 г. ён у другі раз наведаў Сібір, куды кіраваліся жыццёвыя шляхі геряў рамана. Запіскі, якія ён вёў у час паездкі, ляглі ў аснову самастойнага празаічнага цыкла “Сібірскія абразкі”, цыкл застаўся незавершаным. Гады працы над ім – 1916, 1918, 1926–28.

Вынікам даволі працяглай вандроўкі (чэрвень – ліпень) ад Масквы да Благавешчанска сталі «Сібірскія абразкі», якія можна ацэньваць і як самастойны цыкл, цікавы шмат у якіх адносінах. У прыватнасці, сюжэт большасці «абразкоў» пабудаваны на падзеях і з'явах паслякастрычніцкай пары: а гэта дае магчымасць прасачыць, як адбывалася фарміраванне светапогляду пісьменніка і якім было ўспрыманне новай, савецкай рэчаіснасці.

Галоўная тэма «Сібірскіх абразкоў» – лёс беларусаў-перасяленцаў, якія пакінулі родны край у пошуках долі. Пісьменніка-грамадзяніна турбавала думка: ці здолелі навасёлы ў новых абста-вінах захаваць сваё нацыянальнае аблічча — норавы, звычаі, матчыну мову, ці іх асімілявала іншая моўна-культурная стыхія? Адказ на гэтае пытанне павінен быў дапамагчы Гарэцкаму ў вырашэнні болей глабальнай праблемы, якая датычыла будучыні ўсёй беларускай нацыі. Мастакоўская інтуіцыя падказвала аўтару «Дзвюх душаў», што надыдзе злавесны час, калі беларусы ў родным краі могуць аказацца ў становішчы тых жа перасяленцаў, а не гаспадароў на сваёй зямлі. Ці вытрывае беларускі народ гэтае выпрабаванне і ці хопіць у яго духоўных сіл, каб уратаваць сваю культуру, мову?

М. Гарэцкі не губляў надзеі на лепшае, але разам з тым папярэджваў грамадскасць аб небяспецы, якая ёй пагражала. Купалаўскія радкі «Не шукай ты шчасця-долі на чужым далёкім полі» можна з поўным правам паставіць у якасці эпіграфа да «Сібірскіх абразкоў». Бяспраўныя, сацыяльна неабароненыя перасяленцы траплялі ў моцную эканамічную залежнасць ад багатых мясцовых жыхароў: «У чалдонаў было дзесяцін па 30–40 зямлі, штук па 10–15 коней. На стале ў іх я заўсёды бачыў толькі пшанічны хлеб.

Навасёлы ж, ці «самаходы», пакуль разжывуцца, мусяць ісці да іх у кабалу, рабіць ім на адработ і на той час зусім за бясцэн.

Навасёлы, у параўнанні з старажыламі, былі батракі і жабракі».

Роздум над жыццём беларусаў-перасяленцаў вывеў М. Гарэцкага на праблему шырокага сацыяльна-палітычнага і маральна-філасофскага характару. Так, пад час падарожжа пісьменніку давялося сустракацца з землякамі, якія непрыхільна ставіліся да нацыянальнага адраджэння. Але М. Гарэцкага турбавала не толькі страта чалавекам пачуццяў адказнасці за лёс роднага краю. Тут мела месца і іншая небяспека: такіх жа нігілістычных поглядаў прытрымліваліся і прадстаўнікі афіцыйных органаў: «што да беларускае мовы, напрыклад, дык я чуў нават на з'ездзе ў Маскве, што ў вас там ствараюць нешта даволі-такі штучнае...», – так выказаўся «сакратар А-скага павятовага камітэта камуністычнай партыі». Спасылка вялікадзяржаўнага шавініста на Маскву, на калектыўнае меркаванне ўдзельнікаў партыйнага з'езда засмуціла пісьменніка, прывяла яго ў роспач, прымусіла скептычна паставіцца да магчымасці хуткага адраджэння нацыянальнай культуры. Пафасам абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага народа прасякнуты цыкл «Сібірскія абразкі».

Іх аўтар выкіроўваўся ў падарожжа з прадчуваннем трагічнай наканаванасці лёсу і непазбежнасці трагічных выпрабаванняў, што выпадуць на долю беларускага народа, яго інтэлігенцыі. Пачуўшы на усрайку леса далёкае куванне зязюлі («Максімава зязюля»), Гарэцкі міжвольна ўспомніў сумныя вершы заўчасна памерлага аўтара «Вянка» са шчымлівымі радкамі: «Не кувай ты, шэрая зязюзюля..» I натуральна ўзнікла пытанне: «I дзе будзе маё апошняе прытулішча? Можа, тут, у Сібіры, – як і яму, на далёкай чужыне?».

Падобныя разважанні яшчэ раз падкрэслілі думку аб злітнасці, непадзельнасці лёсу паэта і народа: для многіх перасяленцаў «далёкая чужына» стала «апошнім прытулішчам». Гэтакай яна аказалася і для аўтара «Сібірскіх абразкоў».

Змястоўны пошук М. Гарэцкага ў жанры малой прозы не могаказаць вялікага ўплыву на тагачасную літаратуру, бо сібірскі цыкл як цэласны твор, за выключэннем асобных абразкоў, не пабачыў друку. Прычыны: – у адчувальным пагаршэнні грамадска-палітычнага клімату на Беларусі ў канцы 20-х гадоў. Усё часцей аб’ектам злосных нападак і несправядлівых абвінавачванняў становяцца пісьменнікі паслядоўнай нацыянальна-дэмакратычнай арыентацыі. У іх ліку, зразумела, аказаўся і М. Гарэцкі. У рэспубліцы распачынаўся новы наступ на творчую інтэлігенцыю, і махавік палітычных рэпрэсій ужо набіраў хуткасць. Гарэцкі востра чуў небяспеку, што навісла над беларускай літаратурай, нацыянальным адраджэннем і яго ўласным лёсам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]