Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bellit_1-50.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185 Кб
Скачать
☆

20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.

“Сон на кургане” лічыцца самай складанай сярод паэм Я.К. Па жанравых асаблівасцях гэта таксама драматычная паэма. У творы шырока выкарыстаны сімвалы і алегорыі, таму твор называюць сімвалічна-алегарычным.

П.Васючэнка гаворыць пра сінкрэтызм “Сну на кургане”: “поруч з “сапраўднымі” сімваламі – простыя алегорыі, метафары, поруч з фантасмагорыяй, містыкай – звыклыя, прыземленыя рэаліі”.

Г. Тычко гаворыць, што змест паэмы значна шырэйшы за рэалістычны. Гэта “глыбока філасофскі твор”, у якім – паэтаў “роздум над гістарычным лёсам народа, яго прарокаў і Радзімы”. Прычым, у паэме гучаць матывы, сустракаюцца вобразы, вядомыя з Купалавай адраджэнцкай лірыкі.

Паэма складаецца з 4 абразоў: “У пушчы”, “На замчышчы”, “Пажарышча”, “У шынкоўні”. Рэалістычны змест абразоў акрэсліваецца канкрэтнымі падземі: галоўны герой заблудзіўшы ў лесе засынае на кургане, яму сніцца сон, у якім ён шукае скарб. У рэалістычныя падзеі ўрываецца алегорыя, таямнічасць і сімволіка.

Адразу паўстае пытанне: калі заканчваецца сон Сама? Купала не вызначае канкрэтных межаў сну. Даследчыкі прапануюць некалькі варыянтаў: Сам прачынаецца ў другім абразе, убачыўшы пажар у роднай вёсцы; у апошнім, калі бачыць замерзлую жанчыну ў карчме – сваю жонку; або ён наогул не прачынаецца.

Сон гэта мастацкі прыём, які дазваляе зрушыць героя, перавесці яго з рэальнай прасторы ў прастору сімвалічную. З іншага боку сон – мае таксама сімвалічны падтэкст – гэта гістарычнае бяспамяцтва, ў якім знаходзіцца беларускі мужык. Сам блудзіць вакол кургана, (а ў Купалы курган гэта заўсёды “памятка дзён, што ў нябыт уцяклі”, увасабленне гісторыі, мінуўшчыны) шукае свой дом, сваю бацькаўшчыну і замест таго, каб звярнуць увагу на курган, на карані сваі, на сваю гісторыю, засынае на ім. Кружэнне Сама нагадвае нечым адвечнае кола жыцця, у якім знаходзіцца Мужык і з якога не можа вырвацца.

Хто такі Сам? У першапачатковых накідах твора герой названы Світавід ці Славіра з мэтай супрацьпаставіць “светлага” героя Чорнаму, з якім сутыкаеццастаноўчы герой на замчышчы. Але відавочна, што Сам не носьбіт абсалютнага дабра, ён не ідэальны. Але ён індывід, які адчуў, што сам можа здабыць ісціну, праўду. Імя падкрэслівае і адзіноту галоўнага героя, неразуменне яго людзьмі, што мы бачым у абразе “Пажарышча”. У вобразе Сама выявіліся традыцыйныя рысы рамантычнага героя, расчараванага ў людзях індывідуаліста, якога грамадства не разумее і які сам часам пагарджае людзьмі:

Сам шукае скарб. Гэта яшчэ адзін шматсэнсавы сімвалічны вобраз. Скарб – гэта і матэрыяльнае багацце, і будучыня народа, лепшая яго доля, духоўнае багацце. Чорны, які ахоўвае замчышча са скарбам, відаць, увасабленне Зла і Цемры, увасабленне рэакцыйнага пачатку ў жыцці, у прачытанні М.Арочкі – гэта самадзяржаўе.

Сам спрабуе розныя шляхі для пошуку скарба. Спачатку гэта шлях да замчышча. Які скарб можа быць на замчышчы? Панскі! Калі гэта скарб духоўны, ці зразумее селянін, народ панскую, напрыклад, культуру? Не. Калі гэта скарб матэрыяльны, дык ён уяўляе сабой крывавае золата. Залатыя манеты Чорнаму прымусова аддаюць Таварышы відмаў – алегарычныя вобразы прадстаўнікоў з народа.

Далейшы шлях прыводзіць Сама на пажарышча роднай вёскі. Традыцыйная сімволіка вобраза пажару – гэта рэвалюцыя. Можа рэвалюцыйны шлях прывядзе Сама да шчасця, адкрые ісціну? Наўрад ці. Бо ў гэтым абразу мы бачым жахлівыя наступствы пажару – пажарышча. Абсурднасць падзей падкрэсліваецца сімвалічнымі сцэнамі: разладжанае пажарам вяселле і абсурднае вяселле звар’яцеўшай жанчыны і падлетка; прыход сляпой на пажарыша, якая, не маючы вочай, больш чым хто адчувае,што ў свеце нешта робіцца не так і інш.

У 4-м абразку Сам, пасталеўшы, пасля высылкі, з’яўляецца ў карчме з лірай у руках (у гэтым таксама бачыцца сімволіка). Ці знайшоў ён шляхі да будучыні народа? Адказ гучыць у песні Сама. Купала развенчвае рамантычныя спадзяванні на чаканне народам Прарока, які выведзе народ да лепшай долі. Сам, які паспрабаваў вылучыцца з масы не змог стаць Прарокам, бо сустрэў надта многа перашкод і ў першую чаргу непрыняцце яго самім народам.

П.Васючэнка выказвае думку, што Сам усё ж такі знаходзіць скарб у фінале твора. Замерзлая жанчына ля карчмы гэта жонка Сама і маці яго ўжо дарослага сына. Яднанне сям’і, сустрэча з маці (а маці ў Купалы – гэта заўсёды і радзіма) дапускаюць думку, што доля і шчасця народа хаваецца не ў далёкіх заклятых скарбах, а ў шанаванні сваёй бацькаўшчыны, саіх каранёў, саёй гіторыі, што схавана ў курганах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]