- •Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст.
- •2. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша Ніва” у станаўленни бел. Літ-ры.
- •3. “Нашаніўская” крытыка. Палуян, Багдановіч, Ластоўски, Навіна – даследчыкі і тэарэтыкі нац. Літ-ры
- •4. Станаўленне нац. Эпўчнай традыцыі. Тэматычная, жанравая шматстайнасць апавядання пач. 20ст.
- •5. Шматрграннасць творчай асобы к. Каганца. Камедыя “Модны шляхцюк” як адметная з’ява ў гісторыі бел. Драмат.
- •6. Міні-партрэты “нашаніўцаў”: г.Леўчык, з.Верас, а.Гурло, к. Буйло
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш. Зварот письменника да розных жанравых форм.
- •8. Раман Ядвігіна ш “Золата”.
- •9. Асоба Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пераемнасць літ. Традыцый у творчасці пісьм.
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •14.Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі.
- •12.Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13.Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
- •16. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага ў творах Вацлава Ластоўскага. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
- •49.Уклад Алеся Гаруна ў развіццё беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
- •17. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы 1900–1920-х гг. Скразныя вобразы ранняй лірыкі пісьменніка.
- •18. Ліра-эпас Янкі Купалы: праблемны змест, жанры. Аналіз паэмы на выбар.
- •19. Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Спалучэнне бытавога і ўмоўна-сімвалічнага планаў у творы.
- •20.Сімвалічная шматзначнасць паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Сон як мастацкі прыём.
- •23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
- •21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
- •22. Час і месца дзеяння ў п’есе Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Сістэма вобразаў. Сутнасць трагедыі “тутэйшасці”.
- •24. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа. Тэмы, матывы, вобразы кнігі “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •25.“Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- •26.Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці. Мастацкая функцыя ўстаўных навел і лірычных адступленняў у паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
- •27.Станаўленне Якуба Коласа-празаіка. “Казкі жыцця” як жанр.
- •28.Апавяданні Якуба Коласа 1920-х гг. (“Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Туды, на Нёман!”, “Балаховец”). Палемічная скіраванасць твораў супраць тагачасных літаратурных канонаў.
- •29.Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- •30. Нетрадыцыйнасць постаці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры.
- •31.Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча. Класічныя формы ў творчасці паэта.
- •32. Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Змест артыкулаў “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях” (на выбар).
- •33.Гісторыя стварэння і выдання, кампазіцыя кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча.
- •35. Зборнік прозы Максіма Гарэцкага “Рунь” у кантэксце нацыянальнага эпасу пачатку хх ст. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў пісьменніка.
- •36. Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- •39. Жыццё беларускай вёскі ў аповесці “Ціхая плынь”. Тыповасць лёсу галоўнага героя. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў творы.
- •37. Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “у лазні”, “Роднае карэнне”, “у чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- •38. Філасофская праблематыка аповесці “Меланхолія”. Характар светаадчування, духоўныя пошукі Лявона Задумы. Асаблівасці кампазіцыі.
- •45.Грамадска-палітычная атмасфера 1920–1930-х гг. І творчасць Змітрака Бядулі (на прыкладзе аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”).
- •40. Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- •41. Праблематыка, жанравая спецыфіка, ідэйна-сэнсавы змест “Сібірскіх абразкоў” Максіма Гарэцкага.
- •42.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Аналіз твораў (на выбар) з кнігі “Абразкі”. Прыёмы імпрэсіянісцкага пісьма ў творах.
- •43.Змітрок Бядуля – апавядальнік. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні чалавечых характараў (на прыкладзе апавяданняў “На каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”,“Умарыўся” і інш.).
- •50.Агульная характарыстыка прозы і драматургіі Алеся Гаруна. Аналіз твора на выбар. Шлях вяртання імя і творчасці пісьменніка ў літаратуру.
- •4. Псіхалагічнае апвяданне -- трыпціх “п’ера і Каламбіна” (1918).
- •44.Творчасць Змітрака Бядулі 1920–1930-я гг. Гісторыя напісання, праблематыка аповесцяў “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”.
- •48.Раман Цішкі Гартнага“Сокі цаліны”. Вобраз прафесійнага рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага ў творы.
- •46.Паэзія Цішкі Гартнага: пафас, стылявыя асаблівасці (зборнікі “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”).
- •47.Апавяданне ў творчасці Цішкі Гартнага. Спроба стварэння вобраза актыўнага героя (апавяданні “Трэскі на хвалях”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Прысады”, “Гаспадар”, інш.).
23. Купала – драматург. Праблематыка, вобразы персанажаў у п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Сцэнічная гісторыя Купалавых твораў.
Купала-драматург вырастае з драматычных паэм. Да драматургіі Купала звярнуўся ў сувязі з шэрагам аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын.
Адной з галоўных аб’ектыўных прычын была патрэба развіцця беларускага нацыянальнага тэатра. Заснаванне Ігнатам Буйніцкім першага прафесійнага бел. тэатра (1910 г.) паставіла праблему стварэння нацыянальнага рэпертуару. “Модны шляхцюк” К. Каганца ці пераклады п’ес Ажэшкі, Чэхава не маглі задаволіць патрэбы часу.
Паўплывала і цяга народа да тэатра, пісьменнікі бачылі тут вялікія магчымасці для абуджэння нацыянальнай свядомасці народа.
У цэлым, усёй сваёй творчасцю Купала ішоў да драматургічных жанраў, бо гэты жанр даваў магчымасць шырэйшай экспазіцыі, вобразнай канкрэтызацыі тэмы. Прырода таленту пісьменніка патрабавала звароту да драматургіі.
Драматургічная спадчына:
Камедыя “Паўлінка” – 1912 г., пастаўлена ў 1913 г. Выйшла праз год кнігай у Пецярбургу. Паставлена спачатку ў Вільне, затым у Пецярбургу, а летам 1913 на радзіме.
Камедыя “Прымакі” – 1913 г., пастаўлена ў 1917 г.
Драма “Раскіданае гняздо” – 1913 г.
Трагікамедыя “Тутэйшыя” – 1922 г. Рэжысёр Папоў спрабаваў паставіць п’есу ў БДТ-1.
1989 - Маслюк паставіў “Тутэйшых” на сцэне Магілёўскага абласнога драмтэатра.
Сёння п’еса з поспехам ідзе ў купалаўскім тэатрэ.
21. Рэалістычна-бытавы і ўмоўна-рамантычны планы дзеяння, вобразы-сімвалы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
Падзеі, адлюстраваныя ў п’есе, адносяцца да 1905 г. Я. Купала паказаў драму сям’і Зяблікаў (у аснове біяграфічныя звесткі – гісторыю роднага дзеда, выгнанага панам з роднай прадзедаўскай сялібы).
П’есай Я. К. пратэставаў супраць становішча сялянства, супраць несправядлівасці, бесчалавечнасці. Раскіданае сямейнае гняздо Зяблікаў вырастае да вобраза-сімвала ўсёй сялянскай разбуранай Беларусі.
Дзеянне адбываецца ў адной сям’і, і пошукі ва ўсіх аднолькавыя – знайсці выйсце ў будучыню. Але думка Я.К. засяроджана на ўнутраным разладзе ў сям’і, на духоўных пошуках кожнага з Зяблікаў (У гэтым Я.К. блізкі да А. Чэхава – увага да рухомага свету думак і перажыванняў чалавека).
Канфлікт, які лёг у аснову п’есы, глыбока сацыяльны – канфлікт паміж працоўным сялянствам і памешчыкамі. Але п’еса ў жанравым плане адносіцца больш да псіхалагічнай, чым да сацыяльна-бытавой (А. Лойка).
“Раскіданае гняздо” – твор больш рамантычны, чым рэалістычны (толькі побытавыя сцэны паказаны ў рэалістычным плане). У творы шмат сімволікі (Напр., крыж, які нясе Сымон на бацькаву магілу, гэта не толькі рэальны крыж па бацьку, але і сімвал таго, што крыж бацькавых пакут лёг на плечы сына. Паніча выкарміла Марыля – народам ускормлены тыя, хто разбурае гнёзды сялян. Сімвалічныя вобразы зямлі, хаты, шляху, жабрацтва, сякеры, скрыпкі і інш.). З дапамогай сімвалічных вобразаў Купала паказвае магчымыя шляхі Беларусі, народа да аднаўлення “раскіданага гнязда” – Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці.
Дзеянне ў п’есе няспешлівае, героі гавораць, як паэты (паэтычнасць п’есы). Вобраз старца прыўносіць патэтычны лад ў п’есу. “Раскіданае гняздо” – твор філасофска заглыблены (аб лёсе чалавечнасці, аб мары чалавека пра шчасце).
“Раскіданае гняздо” – п’еса сінтэтычнага характару: элементы сацыяльна-бытавой драмы спалучаны з завостранасцю псіхалагічнай драмы + асаблівасці тэатра ідэй (дзе філасофскі змест выводзіцца з вобразаў-сімвалаў). Гэты комплекс дае падставу даследчыкам называць твор сімвалічнай трагедыяй (Зм. Санюк). Філасофска-абагулены аспект вобразаў дамінуе, нейкія пыватныя, асобныя моманты адыходзяць на апошні план.
Даследчыкі заўважылі, што п’еса – сінтэз усіх матываў і вобразаў, якія стварыў Купала ў лірыцы, паэмах (матывы паднявольнага жыцця, вобраз Сымона нагадвае сюжэт пра Машэку /кім стане Сымон – разбойнікам, ці абаронца людзей?/, Зося, распусціўшы касу, нагадвае русалак з паэмы “Сон на кургане”).
Убіраючы ў сябе ранейшыя матывы, тэмы, вобразы, п’еса тым не менш наватарская. Навізна яе ў філасофскім паглыбленні тэмы зямлі, у асэнсаванні вобразаў сялян як прадстаўнікоў розных жыццёвых філасофій.
Вырашэнне тэмы зямлі ў п’есе найперш звязана з вобразам Лявона Зябліка. Ён праўдашукальнік, мае гонар мужыка-працаўніка. Мужык-філосаф: “Чалавек з зямлёй зрастаецца, як дрэва: ссячы дрэўца, засохне, адбяры ў чалавека зямлю – загіне”. І Лявон гіне, пазбавіўшыся зямлі. Яму не хапае жыццёвай сілы, розуму, каб знайсці інакшае выйсце, чым смерць. Лявон герой трагічны. Яму можна спачуваць, але не ўхваляць яго выбар. Ён тупіковы.
Старац у творы – увасабленне па-хрысціянску мудрага трагічнага гуманізму. Ён добра разумее, што “сіла людская не заўсёды на дабро ідзе” і папярэджвае пра гэта маладога гарачага Сымона. Старац у творы – прарок, які ўсім дае парады, ён імкнецца дапамагчы людзям зразумець, дзе дабо, а дзе зло, бо ён бачыць, што чалавечы розум духоўны стаў слабым. Старац заклікае да вялікага духоўнага цярпення. Пытанне ў іншым: ці прывядзе гэты шлях да аднаўлення “раскіданага гнязда”? Чым вандроўнае жабрацтва пагражае чалавеку? Ён становіцца нявольнікам шляху, губляюць адчуванне Радзімы, крэўнасці, народу. Як сапраўдны прарок, старац не навязвае сваёй волі нікому. І калі маці Марыля ідзе за Старцам, -- то гэта яе выбар.
Даволі супярэчлівы ў творы вобаз Незнаёмага, які ў пэўнай ступені супрацьстаіць таму, што прапаведуе старац. Марыля дае яму негатыўную характарыстыку (“шалёны чалавек”), і гэта не выпадкова. Невыразнасць думак геоя насцярожвае. З аднаго боку, ён – прапаведнік шчасця народа, з другога – чалавек цалкам не ўсвядоміў маральную адказнасць. Ідэйная пераканальнасць у сваёй праваце, выключэнне пэтэнзіі быць прарокам, імкненне адарваць з усіх сіл Сымона ад бацькоўскай зямлі не на карысць гэтаму герою. Ён не лічыцца з думкай Марылі, часта нават ігнаруе яе. Самае страшнае, што гэты чалавек не выключае магчымасць выкарыстоўваць сродкі зла ў барацьбе з несправядлівасцю, з самім злом. Незнаёмы нават схільны да ідэйнага дыктату і нават да шантажу ў адносінах да Сымона.
Незнаёмы – сам ахвяра – цягне новыя ахвяры на арбіту сваёй разбуальнай ідэі (Зоську). У выніку маем даволі сумны канец. Малады Зяблік кідае маці з меншымі дзецьмі і ідзе “па Бацькаўшчыну” пад кіраўніцтвам Незнаёмага.
Два шляхі разышліся ў розныя канцы свету. Старац з Марыляй і дзеткамі пайшлі шляхам цярпення і пакорлівасці. Незнаёмы, Сымон, Зоська – ідуць у невядомасць. Купала робіць рэмарку – героі “нікнуць у цемнаце”. Цемната – гэта сімвал невядомага, дзе можна знайсці шмат страшэннага і рэдка дабро. Чаму Зоська ідзе з Сымонам? Тое да чаго Сымон прыйшоў, дзякуючы гіпнатызуючым словам Незнаёмага, Зоська прыйшла яшчэ ў сваім сне – ідэя Бацкаўшчыны. Зоське на шляху да Бацькаўшчыны ўласцівы тыя якасці (яе ідэалы — гэта ідэалы дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові), якіх няма ў Сымона. Зоська ідзе ў адным кірунку з Сымонам, але сваім адметным шляхам.
Шлях Данілкі – гэта асобны шлях мастака. Яго роля не служыць шырокім масам народа, а служыць мастацтву. Данілка ідзе да Бацькаўшчыны, якая вызвалена ад гістарычнай закамплексаванасці і здольная нармальна ўспрымаць апалітычныя дзівацтвы мастака. Шлях Данілкі хутчэй за ўсё вельмі доўгі.
