- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
а) ужыванне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання;
б) антонімы;
в) ужыванне прыналежных, адносна-прыналежных, адносных прыметнікаў;
г) субстантываваныя прыметнікі;
д) ужыванне склонавых аднакаранёвых адзінак у азначальнай функцыі пры тэрміне-назоўніку.
У большасці выпадкаў прыметнікі выкарыстоўваюцца як тэрмінаэлементы ў састаўных тэрмінах, з’яўляюцца неад’емнай часткай цэлага, што абазначае тое ці іншае паняцце. У тэрміналогіі прадстаўлены ўсе тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя. Тэрміналагізацыя прыметнікаў прыводзіць да лексіка-граматычных змен у гэтай катэгорыі слоў. Так, якасныя прыметнікі, стаўшы тэрмінамі, губляюць не толькі значэнне якасці, але і фармальныя прыкметы якасных прыметнікаў. Па-першае, у іх адсутнічаюць ступені параўнання. Параўн.: кіслая глеба (глебазн.) і кіслы яблык – кіслейшы, самы кіслы (літ.); чырвоны радок (лінгв.) і чырвоная ружа – чырванейшая, найчырванейшая (літ.); нізкі ціск (тэхн., мед.) і нізкі чалавек – ніжэйшы (літ.); лёгкі атам (фіз.) і лёгкая задача –лягчэйшая, найлягчэйшая, самая лёгкая (літ.). У тэрміналогіі – чорны метал, белы верш, сіт тонкі, у літаратурнай мове – чорны, чарнейшы, самы чорны; белы, бялейшы, самы белы; тонкі, танчэйшы, самы тонкі. У тэрміналогіі не прынята гаварыць больш цяжкі, цяжэйшы метал, нельга гаварыць пра чарнату металу; нельга сказаць бялейшы верш, белізна верша; сіт танчэйшы.
Выпадкі ўжывання форм вышэйшай ці найвышэйшай ступені ў тэрміналогіі даволі рэдкія: млекакормячыя ніжэйшыя, млекакормячыя вышэйшыя, жывёлы прасцейшыя, выіыэйшая геаметрыя, метад найхутчэйшага спуску (стат.), грань верхняя найменшая (мат.), найпрасцейшы закон (фіз.), найлягчэйшая вага (спарт.).
Стаўшы тэрмінам (тэрмінаэлементам), прыметнікі могуць набываць іншыя, чым у літаратурнай мове, антонімы. Напрыклад: чорныя металы – каляровыя металы (літ. чорны – белы); цвёрдае цела – вадкае цела (літ. цвёрды – мяккі); жывая прырода – нежывая прырода (літ. жывы – мёртвы); прамое дзяленне – непрамое дзяленне, сцябло прамое – сцябло звіслае (літ. прамы – крывы); чыстая вага – агульная вага (літ. чысты – брудны), мяккая вада – жорсткая вада (літ. мяккі – цвёрды) і г.д.
Больш шырока, чым у агульналітаратурнай мове, ужываюцца ў тэрміналогіі прыналежныя прыметнікі. У літаратурнай мове прыналежныя прыметнікі ўказваюць на прыналежнасць чаго-небудзь пэўнай асобе, у тэрміналогіі ж, па словах Даніленкі В. П., “застаючыся па форме прыналежнымі і захоўваючы часткова ідэю прыналежнасці, у асноўным маюць дэфініцыю, якая раскрывае якасны змест называемага паняцця”. Як і у агульналітаратурнан мове, прыналежныя прыметнікі ўжываюцца пераважна з суфіксам -аў (-еў), прычым формы мужчынскага роду маюць нулявы канчатак, формы жаночага і ніякага роду – канчатак -а, у множным ліку – канчатак -ы. Напрыклад: ланцуг эйлераў, рад шпекераў, пучок якобіеў, патэнцыял абелеў, орган якабсонаў (біял.), канал лаўрэраў (біял.), характарыстыка эйлерава, функцыя булева, прастора рыманава, праграмаванне булева, лікі піфагоравы, каардынаты плюкеравы. Адзначаюцца выпадкі варыянтных утварэнняў з прыналежным прыметнікам і з формай роднага склону прозвішча: інтэграл эйлераў – інтэграл Эйлера, прастора рыманава – прастора Рымана, патэнцыял рысаў – патэнцыял Рыса, прастора гільбертава – прастора Гільберта, дыёд Гана – дыёд ганаўскі і інш. Аднак у беларускай літаратурнай мове значэнне прыналежнасці часцей перадаецца формай прыметніка, а не формай роднага склону назоўніка. У рускай літаратурнай мове, а значыць і ў рускай тэрміналогіі, часцей ужываецца форма роднага склону назоўніка. Таму ў перакладных тэрміналагічных слоўніках у рускіх тэрмінах тыпу пространство Римана, пространство Гильберта, интеграл Гильберта, интеграл Эйлера, закон Гауса, задача Больца і пад. зручней у асноўным перакладаць азначальную частку тэрміна прыналежным прыметнікам: закон гаўсаў, задача больцава і г.д.
Выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі і адносна-прыналежныя прыметнікі з суфіксам -ск-, часцей як варыянт да форм з суфіксам -аў (-еў): мера гаўсава (гаўсаўская), спектр лебега (лебегаўскі), кнезераў (кнезераўскі), лорэнцаў (лорэнцаўскі), а таксама закон пуасонаўскі рэжым брэгаўскі, радыус чабышоўскі, працэс фелераўскі, прастора фокаўская і інш.
Не ўжываюцца прыналежныя прыметнікі ў выпадку нескланяемасці прозвішча (энергія Фермі, дуга Фату, дыферэнцыял Гато і пад.), калі прозвішча канчаецца на -скі (паліэдр Куратоўскага, функцыя Жукоўскага, гіпотэза Мінкоўскага, дырэктрыса Вільчынскага), а таксама, калі ў склад тэрміна ўваходзяць два прозвішчы (статыстыка Бозэ – Эйнштэйна, статыстыка Фермі – Дзірака, функцыя Вінера – Пэлі, функцыя Рымана – Грына), калі прозвішча ўваходзіць у састаўны тэрмін (фільтр Фарадэя рэзанансны).
Адносныя прыметнікі ў тэрміналогіі займаюць значнае месца і захоўваюць тыповае для іх у агульналітаратурнай мове значэнне прыкметы, выражанай праз адносіны да прадмета. Самі па сабе яны не могуць выражаць нейкае тэрміналагічнае паняцце, а выражаюць яго толькі разам з назоўнікам, да якога дастасоўваюцца: масленая ізаляцыя, склонавая форма, злучнікавы сказ, косць скроневая, свідравіна буравая, манометр ртутны, хваля гукавая, зарад электрычны, радыяцыя атамная, радыяцыя касмічная, інструмент медыцынскі і інш. '
У тэрміналогіі даволі шырока прадстаўлены субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку. У залежнасці ад галіны навукі субстантываваныя прыметнікі маюць сваю спецыфіку. Так, у заалагічнай і батанічнай тэрміналогіі ўжываюцца ў асноўным формы множнага ліку: беспазваночныя, буслападобныя, земнаводныя, двухкрылыя, жгуцікаеыя, кітападобныя, млекакормячыя, галубіныя, галажаберныя, аваднёвыя, карпавыя; драсенакветныя, бабовакветныя, касачакветныя, злакавыя, маслінавыя, соевыя; у матэматыцы – формы жаночага і ніякага роду адзіночнага ліку: бідатычная, крывая замкнутая, крывая Фрэшэ, сякучая, нясучая, цэлае кратнае, узважанае сярэдняе, вядомае, вытворнае і множны лік вытворныя. У філасофіі і літаратуразнаўстве пераважаюць тэрміны ў форме ніякага роду адзіночнага ліку: вечнае, аб’ектыўнае, этычнае, узвышанае, узнёслае, зямное; у мовазнаўстве формы мужчынскага роду адзіночнага ліку: галосны (гук), губны зычны, заднеязычны зычны, ётавы галосны, мяккі галосны. У якасці тэрмінаў могуць ужывацца субстантываваныя прыметнікі для наймення фарбаў, мінералаў: жоўтая хромавая, чырвоная англійская, чырвоная венецыянская, чырвоная бродская, зялёны нафтолавы (пра фарбы), сіні анілінавы, сіні дыамінавы, сіні метылавы (пра мінералы).
Неабходна адзначыць і такую асаблівасць функцыянавання прыметнікаў у тэрміналогіі, як ужыванне склонавых аднакаранёвых адзінак у азначальнай функцыі пры тэрміне-назоўніку, напрыклад: пераход зона-зонны, пераход электронна-электронны, каратаж нейтрон-нейтронны, цеплаабменнік вода-вадзяны, цеплаабменнік натрый-натрыевы, радыятар паветра-паветраны, адна-адназначная адносіна і інш. Зразумела, культура мовы павінна быць абавязковай не толькі ў межах агульналітаратурнага ўжывання, але і ў вобласці тэрміналогіі. Аднак, як відаць з вышэйпрыведзеных прыкладаў, а таксама такіх таўталагічных тэрміналагічных спалучэнняў, як адаптар канал-канал, драбілка дробнага драблення, помпа перапампоўваючая (адпампоўваючая, падпампоўваючая) і некаторых іншых, якія знаходзяцца за межамі норм літаратурнам мовы, у тэрміналогіі ў пэўнай ступені дапушчальныя і знаходзяцца ў межах прафесійнай нормы.
Заўвага. Пра тэрміналагізацыю прыметніка гл. таксама тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”.
ІІІ. Займеннік.
