- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
Лічэбнікі самі па сабе тэрмінамі не з’яўляюцца. Яны могуць выкарыстоўвацца ў састаўных словазлучэннях розных тэрмінасістэм як адзін з удакладняючых атрыбутыўных кампанентаў стрыжнёвага слова (назоўніка) або як частка атрыбутыўнага кампанента. Гэта непасрэдна колькасныя або парадкавыя лічэбнікі або іх субстантываваныя формы. Напрыклад: пераключальнік на два напрамкі, зварка ў два праходы, раўнавага дзвюх фаз, код з лішкам тры, паляра другая, паляра першая, вобад з дзвюма рэбордамі, галоўка на тры аб’ектывы, замяшчальнік першага роду, адбітак другі карэктуры, вось сіметрыі другога парадку, закон выключана трэцяга, закон трох другіх.
V. Дзеяслоў.
1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі -у (-ю), -еш (-эш, -аш), -е (-э, ‑а), -ём (-ем, -ом, -ам), -еце (-яце, -яцё, -аце, -ацё), -уць (-юць): нясу, нясеш, нясе, нясём, несяце (несяцё), нясуць. Дзеясловы ІІ спражэння ўжываюцца з канчаткам -у (-ю), -іш (-ыш), -іць (-ыць), -ім (-ым), -іце (-ыце), -аць (-яць): хаджу, ходзіш, ходзіць, ходзім, ходзіце, ходзяць.
Націскныя асабовыя канчаткі пішуцца так, як вымаўляюцца. Калі націск падае на аснову, то тып спражэння вызначаецца па неазначальнай форме дзеяслова. Да II спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), за выключэннем аднаскладовых тыпу мыць, шыць, а таксама дзеясловы ненавідзець, цярпець, гнаць, залежаць, вярцець. Усе астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі – І спражэння: хацець – хачу, хочаш, хоча, хочаце, хочуць; шыць – шыю, шыеш, шые, шыем, шыеце, шыюць.
Вытворныя дзеясловы з прыстаўкамі адносяцца да таго самага спражэння, што і беспрыставачныя: глядзець – гляджу, глядзіш, глядзіць і г.д. і агледзець – агледжу, агледзіш, агледзіць і г.д.; мыць – мыю, мыеш, мые і вымыць – вымыю, вымыеш, вымые. Аднолькавыя асабовыя канчаткі маюць незваротныя дзеясловы і адпаведныя зваротныя: апранаць – апранаю, апранаеш, апранае і апранацца – апранаюся, апранаешся, апранаецца.
Дзеясловы бегчы, есці, даць і вытворныя ад іх адносяцца да рознаспрагальных: бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бежыце (бежыцё), бягуць; ем, ясі, есць, ядзім, ясце (ясцё), ядуць; дам, дасі, дасць, дадзім, дасце (дасцё), дадуць.
Напісанне галосных у канчатках дзеясловаў І спражэння залежыць ад асновы і месца націску. Пасля зацвярдзелых зычных пад націскам пішацца о, э (сцеражом, сцеражэш), не пад націскам – а (пішам, пішаце, сцеражаце). Пасля мяккіх зычных і пасля галосных пад націскам пішацца ё (жывём, пяём), у першым складзе перад націскам – я (жывяце і жывяцё, пеяце і пеяцё). Формы 1-й асобы множнага ліку цяперашняга (будучага) часу абвеснага ладу беражэм, нясем, смяемся, забярэм, пакладзем, пачнем – нелітаратурныя, трэба вымаўляць і пісаць: беражом, нясём, смяёмся, забяром, пакладзём, пачнём.
Асаблівай увагі патрабуе 2-я асоба множнага ліку дзеясловаў цяперашняга (будучага простага) часу. Каб не памыліцца ў напісанні (як і ў вымаўленні) гэтай формы, можна спачатку паставіць дзеяслоў у 1-й асобе множнага ліку, дзе выразна праяўляецца націскны і ненаціскны канчатак: ідзём – ідзяце і ідзяцё, едзем – едзеце (параўн. таксама дзеясловы II спражэння: маўчым – маўчыце і маўчыцё, спім – спіце і спіцё, ходзім – ходзіце. Трэба адрозніваць канчаткі дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу: прынесяце (-ё), кладзяце (-ё), ідзяце (-ё) – абвесны лад, а прынясіце, кладзіце, ідзіце – загадны лад.
