Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая лекцыя №1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
606 Кб
Скачать
☆

2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

1. Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г.зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца адной і той жа асобай ці прадметам. Сувязь дзеепрыслоўя як з выказнікам (прымыканне), так і з дзейнікам (сэнсавая суадноснасць) схематычна ўяўляецца такім чынам:

Пятрусь  спыніўся

 

прайшоўшы з кіламетр.

Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным дзейнікам, сэнсава і граматычна няправільныя. Такія сказы нярэдка сустракаюцца ў вучнёўскіх і студэнцкіх пераказах і сачыненнях: Чытаючы гэту кнігу, у мяне ўзнікла некалькі пытанняў. Іншы раз аналагічныя памылкі трапляюць у перыядычны друк: Разважаючы над гэтымі журботна-светлымі радкамі, міжволі прыгадваецца другі наказ паэта (ЛіМ).

Існуе два прыёмы самаправеркі, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе: 1) перабудова сказа: замена дзеепрыслоўя дзеясловам і злучэнне аднародных выказнікаў злучнікам і: Пятрусь прайшоў з кіламетр і спыніўся. Такі спосаб праверкі пакажа, што наступны сказ (з вучнёўскага пераказу) пабудаваны няправільна: 3 лётчыкам Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя; 2) дзеепрыслоўе адносна свабодна размяшчаецца ў сказе і сэнсава звязваецца з дзейнікам, таму магчыма перастаноўка дзеепрыслоўя ці дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Пятрусь, прайшоўшы з кіламетр, спыніўся. Зрабіўшы такую перастаноўку ў няправільна пабудаваным сказе, лёгка выявіць бяссэнсіцу: Аварыя, лятаючы на ваенным самалёце...

Дзеепрыслоўі ўжываюцца і ў абагульнена-асабовых сказах, у якіх няма дзейніка, але дзеянне, выражанае дзеясловам і дзеепрыслоўем, адносіцца да кожнага, да любой асобы: Не пераскочыўшы, не кажы гоп (Пр.).

У безасабовых сказах дзеепрыслоўе можа ўжывацца толькі тады, калі яно адносіцца да неазначальнай формы дзеяслова, г.зн. калі выказнік безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і г.д.) з інфінітывам: Слухаючы яго выступленні, нам ад няёмкасці хацелася нават залезці пад лаўку (Карп.). На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць (Пр.). Калі ж у безасабовым сказе няма інфінітыва, дзеепрыслоўе ўжываць нельга. Таму трэба лічыць граматычна памылковымі, напрыклад, такія сказы: Восенню пад вечар, ідучы дахаты, на мне не было сухой ніткі... (Карп.). Падыходзячы да школы, мне стала цяплей.

Названыя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў поўнасцю стасуюцца і да дзеепрыслоўных словазлучэнняў, якія сталі фразеалагізмамі: Растуць яны тут у нас на лес гледзячы (Б.). У безасабовых сказах такія фразеалагізмы таксама адносяцца да інфінітыва: Не ісці ж на ноч гледзячы (Янк.).

Некаторыя словазлучэнні толькі знешне падобныя на дзеепрыслоўныя. Дзеепрыслоўе ў іх складзе, утворанае ад дзеясловаў маўлення, не абазначае дадатковага дзеяння і не выступае ў сказе ў ролі акалічнасці. Такія словазлучэнні выконваюць функцыю пабочных выразаў: па праўдзе кажучы, між намі кажучы, прасцей кажучы, інакш кажучы і інш. Яны паказваюць адносіны асобы да спосабу перадачы думкі і, як і іншыя пабочныя кампаненты, часцей за ўсё сэнсава звязваюцца з усім сказам, а таму не маюць абмежаванняў ва ўжыванні, уласцівых дзеепрыслоўям са значэннем дадатковага дзеяння. Іх ужыванне свабоднае: Уласна кажучы, гэта дарога служыла вуліцай двум дзесяткам хат (К. Ч.). Дакладней кажучы, усюды відаць любоў да працы (Пестр.).

2. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання звычайна абазначаюць дзеянне, адначасовае з дзеяннем дзеяслова-выказніка: Ціха гутарылі Міколка з дзедам, адпачываючы на ўскрайку лесу (Лыньк.). Дзеепрыслоўі закончанага трывання найчасцей абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней за галоўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, але могуць абазначаць і дзеянне, адначасовае з галоўным: Яшчэ больш сур’ёзны стаўся Сцёпка, скончыўшы пачатковую школу (К-с). Яўхім ступаў разваліста, засунуўшы рукі ў кішэні паддзёўкі, збіваючы калі-нікалі наском бота мёрзлыя камякі (I.М.).

3. Націск у дзеепрыслоўях закончанага трывання супадае з націскам у адпаведных дзеясловах прошлага часу: скасіў – скасіўшы, паклаў – паклаўшы, падмацаваўся – падмацаваўшыся. У дзеепрыслоўях незакончанага трывання націск падае на канцавы склад суфікса -учы (‑ючы), калі ў адпаведных дзеясловах цяперашняга часу ў 3-й асобе множнага ліку націск на канчатку: ідуць – ідучы, смяюцца – смеючыся, вязуць – везучы, даюць – даючы. Выключэнні нешматлікія: ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы, глядзець – гледзячы. Калі ж націск у адпаведных дзеясловах прыпадае на аснову, то ён і ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання застаецца нерухомым: лічаць – лічачы, тояць – тоячы.