- •Марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе) Асноўныя пытанні
- •Асноўная літаратура.
- •Дадатковая літаратура
- •1. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Асаблівасці скланення назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- •3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
- •4. Правапіс уласных імёнаў.
- •6. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ў тэрміналогіі:
- •5. Правапіс складаных назоўнікаў.
- •1. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •2. Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
- •3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў).
- •4. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.
- •5. Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
- •6. Правапіс складаных прыметнікаў.
- •4. Асаблівасці функцыянавання прыметніка ў тэрміналогіі:
- •1. Займеннік як часціна мовы.
- •2. Разрады займеннікаў, IX характарыстыка.
- •1. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •2. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
- •3. Лічэбнік у складзе тэрміналагічных спалучэнняў.
- •V. Дзеяслоў.
- •1. Спецыфіка спражэння. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.
- •2. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •3. Дзеяслоўная тэрміналагічная лексіка.
- •V. Дзеепрыметнік.
- •1. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- •3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
- •Viі. Дзеепрыслоўе.
- •1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
- •Viiі. Прыслоўе.
- •1. Прыслоўе як часціна мовы.
- •2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы.
- •3. Правапіс прыслоўяў.
3. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
Пры скланенні прозвішчаў неабходна кіравацца пэўнымі правіламі.
Калі прозвішча на зычны адносіцца да асобы жаночага полу, яно не скланяецца, а калі адносіцца да асобы мужчынскага полу, то скланяецца на ўзор агульных назоўнікаў другога скланення са значэннем асобы:
|
Скланенне прозвішчаў на -а (-я)
|
||||||||||||||||||
Некаторыя лінгвісты прапануюць мужчынскія прозвішчы з ненаціскным канчаткам -а, якія паходзяць ад агульных назваў жаночага роду (апрача прозвішчаў на г, к, х), скланяць на ўзор агульных назоўнікаў з адпаведным тыпам асновы: пры Сяргею Пушчы, (Сушы, Лусце).
Славянскія мужчынскія прозвішчы на -аў (-оў), -еў (-ёў), -ін (-ын), а таксама жаночыя на -ав(а), -ов(а), -ев(а), -ёв(а), -ін(а), -ын(а) змяняюцца паводле змешанага тыпу скланення, г.зн. маюць канчаткі назоўнікаў мужчынскага або жаночага роду і прыметнікаў:
|
Замежныя прозвішчы на -ін (-ын) набываюць тыя самыя канчаткі, што і славянскія прозвішчы з адпаведнай канцоўкай, за выключэннем творнага склону, дзе пішацца канчатак -ам (-ом):
|
Прозвішчы, якія маюць форму прыметнікаў, а таксама прозвішчы на -ой, набываюць канчаткі прыметнікаў:
|
Прозвішчы асоб жаночага полу на зычны, прозвішчы на -іх (-ых), іншамоўныя прозвішчы на галосны, усе прозвішчы на -ко не скланяюцца:
– Корань Люды, Красней Люды, Паўловіч Ларысы;
– Чарных Насці і Андрэя, Долгіх Любы і Віктара;
– Дзідро, Гюго, Дзюма;
– Ралько Івана і Светы, Журко Алены і Аляксея.
Геаграфічныя назвы скланяюцца па-рознаму.
1. Геаграфічныя назвы славянскага паходжання скланяюцца на ўзор агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі:
|
2. Запазычаныя назвы на зычны скланяюцца на ўзор назоўнікаў 2-га скланення мужчынскага роду: Берлін, Берліна, Берліну, Берлінам, у Берліне.
3. Назвы на -аў (-оў), -ін (-ын) скланяюцца на ўзор агульных назоўнікаў з цвёрдай асновай: Рагачоў, Рагачова, Рагачову, Рагачовам, у Рагачове.
4. Назвы, суадносныя з прыметнікамі, скланяюцца на ўзор прыметнікаў (Верхняе – у Верхнім), а назвы, суадносныя з множналікавымі назоўнікамі, – на ўзор назоўнікаў множнага ліку (Карэлічы – у Карэлічах).
5. Не скланяюца запазычаныя геаграфічныя назвы мужчынскага і ніякага роду, якія заканчваюцца на галосны: Сухумі, Сочы, Чыкага, Осла, Глазга, Барнэо.
